Гады служэння ў в.Цвеціна
|
Сьвятары
|
Гады жыцця
|
1839-23.05.1866
|
Іерэй Феліцыян Антонавіч Арлоўскі
|
1839-23.05.1866
|
1866-16.07.1886
|
Іерэй Іаан Аляксандравіч Ігнатовіч
|
1836-пасьля 1912
|
10.09.1886-20.08.1892
|
Протаіерэй Пётр Нікіціч Прэабражэнскі
|
|
21.08.1892-1899
|
Іерэй Аляксандр Антонавіч Малевіч
|
1865 -
|
29.08.1899-28.05.1905
|
Протаіерэй Міхаіл Мікалаевіч Кушнеў
|
20.09.1872-27.11.1932
|
18.08.1905-30.12.1913
|
Іерэй Іосіф Антонавіч Шчарбіцкі
|
4.04.1864 -
|
20.03.1914-16.01.1926
|
Іерэй Уладзімір Васільевіч Назарэўскі
|
|
1926-2.05.1928
|
Іерэй Хрысанф Іосіфавіч Калінскі
|
31.03.1886-
|
2.05.1928-9.05.1929
|
Іерэй Карнілій Фёдаравіч Трашуцін
|
24.09.1882-пасьля 1955
|
9.05.1929-18.12.1936
|
Протаіерэй Іаан Кур’ян
|
3.08.1900
|
1937-1945
|
Протаіерэй Ніканор Якаўлевіч Лузгін
|
24.06.1878-
|
1944-20.12.1949
|
Іерэй Мікалай Нікадзімавіч Валынец
|
1920 -
|
20.12.1949-12.03.1964
|
Іерэй Макарый Іосіфавіч Макараў
|
18.06.1892-
|
12.03.1964-18.02.1965
|
Іерэй Аляксандр Васільевіч Баярчук
|
30.08.1900-
|
3.06.1966-10.11.1966
|
|
19.01.1923-13.02.2010
|
24.12.1966-30.10.1978
|
Іераманах Перасьвет (Ламака)
|
27.11.1909-30.10.1978
|
1979-1980
|
|
14.09.1952
|
24.06.1981-9.08.1985
|
|
7.11.1906-6.01.1989
|
26.08.1985-18.02.1988
|
|
26.09.1961
|
3.08.1988-11.02.1989
|
|
1916-6.05.2006
|
4.04.1989-
|
|
4.09.1938-19.06.1992
|
1990-1992
|
Протаіерэй Васілій Каліннікавіч Стрэха
|
|
1992-1994
|
абслугоўвалі сьвятары з суседніх прыходаў
|
|
1994 - служыць цяпер
|
|
3.07.1961
|
Сьвятары царквы Узьдзвіжаньня Крыжа Гасподняга в.Цвеціна
(Матэрыялы даслаў Павел Лаўрыновіч)
Іерэй Іаан Аляксандравіч Ігнатовіч 1836 - пасьля 1912
Нарадзіўся ў сям’і сьвятара в.Ігуменава Дзісненскага п-та.
1857 - скончыў Літоўскую духоўную семінарыю - 2 разрад.
- рукапаложаны ў сан сьвятара.
1858-1866 - настаяцель царквы Свяціцеля Мікалая
Цудатворцы в.Блошнікі.
06.1866 -16.07.1886 - настаяцель царквы Узьдзвіжаньня
Крыжа Гасподняга в.Цвеціна.
16.07.1886 - прылічаны за штат.
17.01.1887-14.08.1899 - настаяцель царквы Нараджэньня
Прасьвятой Багародзіцы с.Казачызна Нова-Аляксандраўскага
п-та Ковенскай губерні.
14.08.1899-30.08.1900 - настаяцель царквы в.Горкі
Кобрынскага п-та Гарадзенскай г-ні.
30.08.1900 - прылічаны за штат.
Далейшы лёс невядомы.
Узнагароды і асаблівыя адзнакі:
- медаль у памяць уціхамірваньня мяцяжа 1863-1864,
10.11.1873 - набедраннік,
27.10.1869-30.11.1873 - памочнік Дзісненскага благачыннага.
Бацька - Аляксандр, сьвятар-Ігуменава (цяпер-Шкунцікі
Шаркоўшчынскага р-на).
Брат - Васілій 1833-1.11.1898 Крайск Вілейскага п-та, ЛДС -
1855, сьвятар - Весялова, Цыцына; некралог ЛЕВ №52 1898.
Жонка - Юлія (Іозэфа) Венедыктаўна Любінская 1840-8.01.1912
Цвеціна, дачка сьвятара царквы м.Новы Пагост.
Дачка - Пелагія Скіпетрава 7.10.1858, жонка губернскага
сакратара Мікалая Іванавіча Скіпетрава 1858 г.н., вянчаліся
12.09.1876 у царкве в.Цвеціна.
Дачка - Марыя Караткевіч 1865 г.н., Віленскае жаночае
духоўнае вучылішча, жонка судзебнага следчага Віцебскага
акружнога суда, цітулярнага саветніка Антона Васільевіча.
Дачка - Любоў 1.05.1867 - 7.10.1868 Цвеціна.
Сын - Канстанцін 6.10.1870.
Дачка - Сафія 5.12.1874-1.01.1881 Цвеціна.
Крыніцы інфармацыі:
Літоўскія епархіяльныя ведамасьці 1863-1900;
Метрычныя кніжкі царквы в.Цвеціна 1858-1889,1912-1913.
Протаіерэй Пётр Нікіціч Прэабражэнскі
- скончыў Цьвярскую духоўную семінарыю.
25.08.1878 - настаўнік Тыркшлеўскага народнага вучылішча.
25.08.1878-10.09.1886 - настаяцель царквы Св.Ганны в.Харашэвічы Ваўкавыскага п-та.
29.11.1878 - рукапаложаны ў сан сьвятара.
10.09.1886-20.08.1892 - настаяцель царквы Узьдзвіжаньня Крыжа Гасподняга в.Цвеціна.
20.08.1892-1915 - настаяцель Троіцкай царквы г.Россіены Ковенскай губ-ні.
Падчас 1-й сусветнай вайны быў у эвакуацыі ў м.Бялынічы Магілёўскага п-та, а потым літоўскія ўлады не дазволілі ўехаць у краіну на падставе адсутнасьці літоўскага грамадзянства.
Далейшы лёс невядомы.
Узнагароды і асаблівыя адзнакі:
17.11.1885 - набедраннік,
8.02.1890-20.08.1892 - Дзісненскі благачынны,
29.01.1891 - скуфья,
9.04.1898 - камілаўка (№1231),
1908 - нададзены сан протаіерэя,
3.02.1909 - Ордэн Святой Ганны 3 ступені (за 25-гадовую працу ў народных школах),
13.11.1908-11.01.1912 - памочнік Ковенскага благачыннага,
11.01.1912-1915 - Ковенскі благачынны,
24.14.1892-1915 - законанастаўнік Россіенскага 2-класнага вучылішча.
Жонка - Алена Васільеўна Арнатская 1858-24.01.1892, Цвеціна, дачка сьвятара с.Венец Наўгародскай губ-ні.
Дачка - Ларыса 25.12.1887-11.09.1889 Цвеціна.
Дачка - Паўла 13.06.1888.
Дачка - Вольга 27.12.1891.
Брат - Міхаіл Нікіціч, Цьвярская ДС; судзебны прыстаў ў Санкт-Пецярбургу.
Крыніцы інфармацыі:
Літоўскія епархіяльныя ведамасьці 1878-1916.
Метрычныя кніжкі царквы в.Цвеціна 1886-1892.
Іерэй Аляксандр Антонавіч Малевіч 1865-
Нарадзіўся ў сям’і псаломшчыка г.Друя Дзісненскага п-та.
1880 - скончыў Віленскае духоўнае вучылішча.
1886 - скончыў Літоўскую духоўную семінарыю - 2разрад.
23.08.1886-21.08.1892 - настаяцель царквы в.Харабровічы
Слонімскага п-та.
26.09.1886 - рукапаложаны ў сан сьвятара.
21.08.1892-1.04.1899 - настаяцель царквы
Узьдзвіжаньня Крыжа Гасподняга в.Цвеціна.
1.04.1899-1916 - настаяцель Георгіеўскай царквы м.Шадава
Шавельскага п-та Ковенскай г-ні.
Падчас 1-й сусветнай вайны быў у эвакуацыі (г.Ромны
Палтаўскай губ-ні с.Нова-Лазоўка ?).
Далейшы лёс невядомы.
Узнагароды і асаблівыя адзнакі:
12.02.1895 - набедраннік,
29.07.1897-1899 - памочнік Дзісненскага благачыннага,
6.07.1900 - памочнік Шадаўскага благачыннага,
1901- скуфья (да Пасхі),
1906- камілаўка,
2.05.1911 - кніга “Біблія” ад Св. Сінода,
1.05.1916 - сінадальны наперсны крыж.
Бацька - Антоній Міхайлавіч 1832-28.08.1893 Друя, дыякан -
Друя Благавешчанская.
Жонка - Екацярына Іасафаўна, 1966 г.н.
Сын Евграф - 1887 г.н., выхаванец Віленскага духоўнага
вучылішча.
Сын Дзімітрый - 1891 г.н.
Сын - Арыстарх 27.03.1894.
Cын - Уладзімір 25.06.1896-25.07.1896 Цвеціна.
Сын - Сергій 1890 -31.12.1898 Цвеціна.
Крыніцы інфармацыі:
Літоўскія епархіяльныя ведамасьці 1880-1916;
Метрычныя кніжкі Благавешчанскай царквы г.Друя 1893.
Метрычныя кніжкі царквы в.Цвеціна 1892-1899.
Іерэй Феліцыян Антонавіч Арлоўскі 1794-23.05.1866
1834-23.05.1866 - настаяцель царквы Узьдзвіжаньня Крыжа Гасподняга в.Цвеціна.
Памёр 23.05.1866 года. Пахаваны ля царквы в.Цвеціна. Адпявалі Дзісненскі благачынны протаіерэй Феодар Салаў’евіч саборна са сьвятарамі другіх цэркваў.
Крыніцы інфармацыі:
Метрычныя кніжкі царквы в.Цвеціна 1849-1866;
Лісейчыкаў, Дзяніс. Сьвятар у беларускім соцыуме: прасапаграфія ўніяцкага духавенства 1596-1839 гг. - Менск: Беларусь, 2015.
Протаіерэй Міхаіл Мікалаевіч Кушнеў
20.09.1872-27.11.1932
Нарадзіўся ў сям'і псаломшчыка ў в. Межава Полацкага п-та (цяпер Расонскі р-н).
1888 - скончыў Полацкае духоўнае вучылішча - 1 разрад.
1894 - скончыў Віцебскую духоўную семінарыю - 2 разрад.
14.08.1894-22.12.1895 - псаломшчык Успенскай царквы в.Міткавічы Полацкага павета.
22.12.1895-29.08.1897- псаломшчык Пакроўскай царквы в.Новікі Полацкага павета.
29.09.1897-10.06.1898 - настаўнік Бешанковічскага народнага вучылішча Лепельскага п-та.
10.06.1898-29.04.1899 - настаяцель Праабражэнскай царквы в.Верхняе (Глыбоцкі р-н).
29.06.1898 - рукапаложаны ў сан сьвятара.
29.08.1899-28.05.1905 - настаяцель царквы Узьдзвіжаньня Крыжа Гасподняга в.Цвеціна.
28.05.1906-16.03.1916 - настаяцель Праабражэнскай царквы в.Порплішча (Докшыцкі р-н).
16.03.1916-1918 - 2-гі сьвятар Уваскрасенскай царквы г.Дзісна.
1918 -1919 - настаяцель царквы А.Неўскага Новы Сьвет-Вільня.
1919 - 5.02.1927- настаяцель царквы Еўфрасініі Полацкай на могілках г.Вільня, у 1923 годзе прыход аб’ядналі з прыходам царквы Аляксандра Неўскага г.Вільня.
5.02.1927-17.11.1928 - у кліры Свята-Мікалаеўскай царквы г.Вільня;
17.11.1928-27.11.1932 - настаяцель царквы Свяціцеля Мікалая Цудатворцы г.Вільня.
Памёр 27.11.1932 года. Пахаваны на Еўфрасіньеўскіх могілках г.Вільня.
Узнагароды і асаблівыя адзнакі:
2.04.1911 - набедраннік,
1914 - скуфья (да Пасхі).
27.10.1916 - камілаўка - Ціханам (Белавіным), архіепіскапам Віленскім за працу па будаўніцтву царквы на Дзісненскіх могілках.
1919 - ужо протаіерэй.
- да 1922 - член Літоўскага епархіяльнага савета.
30.10.1925 - член Віленскай духоўнай кансісторыі.
20.06.1925-13.07.1926 - благачынны акругі Вільня-Трокі.
Жонка - Марыя Пятроўна Пятроўская1874 г.н., дачка сьвятара-в.Сосніца Полацкага п-та.
Сын - Андрэй 27.09.1898 - закончыў Віленскае духоўнае вучылішча -1913-1р., вучыўся ў Літоўскай ДС (1914 - 1 клас).
Крыніцы інфармацыі:
Полацкія епарх.ведамасьці 1888-1898;
Літоўскія епарх.ведамасьці 1898---1916;
Памятныя кніжкі Віленскай губерні 1898-1915;
Метрычныя ведамасьці Вярхнянскай царквы 1898-1899;
www.kolos.lt і www.cerkvica.lt;
Hierarchia i kler kościoła prawosławnego w granicach II Rzeczypospolitej i Polski powojennej w XIX- XXI wieku - Ryboly - 2012.
Іерэй Іосіф Антонавіч Шчарбіцкі 4.04.1864-
Нарадзіўся 4.04.1964 у Дзісненскім павеце.
Пасля смерці бацькі пакінуў Віленскае духоўнае вучылішча з 3-га класа і займаўся самаадукацыяй.
12.08.1878 - паслушнік Свята-Духавага манастыра г.Вільня.
27.10.1879-8.08.1881 - псаломшчык Успенскай царквы в.Хаценчыцы Вілейскага п-та.
8.08.1881-24.03.1883 - псаломшчык Пакроўскай царквы м.Маладзечна.
24.03.1883-2.02.1900 - псаломшчык царквы Св.Канстанціна і Алены м.Валожын.
2.02.1900 - рукапаложаны ў сан дыякана.
2.02.1900-28.05.1905 - дыякан на вакансіі псаломшчыка царквы Св.Канстанціна і Алены м.Валожын Ашмянскага п-та.
7.03.1903 - законанастаўнік Валожынскага двухкласнага народнага вучылішча.
8.10.1904 - вытрымаў выпрабаванне на веданне багаслоўскіх навук і сан святарства.
28.05.1905-18.08.1905 - настаяцель Уваскрасенскай царквы в.Міхалаўшчына Ашмянска-га павета.
1905 - рукапаложаны ў сан сьвятара.
18.08.1905-30.12.1913 - настаяцель царквы Узьдзвіжаньня Крыжа Гасподняга в.Цвеціна.
30.12.1913-3.02.1914 - настаяцель Успенскай царквы в.Радзівонішкі Лідскага п-та.
3.02.1914 - настаяцель Пакроўскай царквы в.Мыта Лідскага п-та.
1.08.2015 быў эвакуіраваны ў г.Рыбінск Яраслаўскай г-ні (адрас - вуліца Кірачная д.19-кв.3).
6.01.2016 - 2018 - служыў на фронце ў 1034-м ваенна-санітарным цягніку ў 1-м лазарэце 27-ай Сібірскай пяхотнай дывізіі, затым - ў лазарэце 159-ай пяхотнай дывізіі і 2-м лазарэце 128-й пяхотнай дывізіі.
1926 - настаяцель царквы в.Жыжма Лідскага п-та.
Далейшы лёс невядомы.
Узнагароды:
29.06.1890 - пасьвечаны ў стыхар,
15.04.1913 - набедраннік,
08.2016 - ордэн Святой Ганны III ступені,
падзяка за клапатлівае стаўленне да раненых і хворых воінаў.
сярэбраная медаль ў памяць 25-годдзя царкоўна-прыходскіх школ.
Маці - Вольга Сцяпанаўна 1838 г.н.
Жонка - Стэфаніда Львоўна, 1865 г.н.
Дзеці:
Іван - 28.08.1889 г.н.
Надзея - 19.06.1894 г.н.
Зоя - 17.01.1898 г.н.
Феадосій - 11.07.1904 г.н.
Крыніцы інфармацыі:
Літоўскія епархіяльныя ведамасьці 1879 -1916.
Стренковский С.П. Священно- и церковнослужители православных приходов Лидского и Ошмянского уездов в XIX - начале XX века, стр.213-214.
Іерэй Уладзімір Васільевіч Назарэўскі
Нарадзіўся ў сям’і сьвятара Полацкай епархіі.
13.02.1899-28.11.1902 - псаломшчык Успенскай царквы в.Ліпінішкі Дзвінскага п-та.
28.11.1902 - псаломшчык Праабражэнскай царквы в.Вязышча Лепельскага п-та.
-рукапаложаны ў сан дыякана.
-дыякан на вакансіі псаломшчыка Праабражэнскай царквы в.Вязышча Лепельскага п-та.
18.09.1909-20.03.1914 - настаяцель царквы Св.Мікалая в.Бедрыца Лепельскага п-та.
20.03.1914-16.01.1926 - настаяцель царквы Узьдзвіжаньня Крыжа Гасподняга в.Цвеціна.
16.01.1926-06.1940 - настаяцель царквы Узьнясеньня Гасподняга в.Парэчча (цяпер Глыбоцкі р-н).
Памёр ў 1940 годзе.Пахаваны ля царквы в.Парэчча ?.
Узнагароды:
25.04.1913 - набедраннік №158,
10.04.1916 - скуфья.
Бацька - Васілій Фёдаравіч Назарэўскі, Смаленская ДС, сьвятар - Шкельтава Дзвінскага п-та.
Жонка - Елізавета Міхайлаўна 5.09.1882-30.04.1930 Дзісна.
Дачка - Надзея 22.09.1910, настаўніца пачатковай школы в.Парэчча.
Крыніцы інфармацыі:
Полацкія епархіяльныя ведамасьці 1899-1914;
Літоўскія епархіяльныя ведамасьці 1914-1916;
Grzegorz Sosna-Hierarchia i kler kościoła prawosławnego w granicach II Rzeczypospolitej i Polski powojennej w XIX-XXI wieky-Ryboly -2012 rok.
Іерэй Карнілій Фёдаравіч Трашуцін
24.09.1882 - пасьля 1955
Нарадзіўся 24.09.1882 года ў в.Глушкава Шумячыцкай воласьці Клімавіцкага п-та (цяпер Смаленская вобласць).
1897 - скончыў царкоўна-прыходскую школу в.Глушкава.
1897-09.1898 - настаўнік пачатковых класаў царкоўна-прыходскай школы в.Глушкава.
09.1898-1899 - настаўнік царкоўна-прыходской школы в.Панятоўка Клімавіцкага п-та.
1903 - скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю.
1903-1910 - настаўнік народнай школы в.Гародзькі Ашмянскага п-та.
20.02.1911 - скончыў 2-гія пастырскія курсы ў Маскве, вытрымаў экзамен на пасаду сьвятара.
27.02.1911 - рукапаложаны ў сан дыякана Уладзімірам(Сакалоўскім-Аўтано-мавым), епіскапам, настаятелем Маскоўскага Спаса-Андроніеўскага манастыра.
6.03.1911 - рукапаложаны ў сан сьвятара епіскапам Уладзімірам (Сакалоўскім-Аўтаномавым).
2.07.1911-22.12.1916 - настаяцель Георгіеўскай царквы с.Броды Ніжнеўдзінскага п-та Іркуцкай губ-ні.
22.12.1916-7.12.1918 - настаяцель Пакроўскай царквы в.Гародзькі Ашмянскага п-та.
7.12.1918-2.09.1919 - настаяцель царквы Нараджэньня Прасьвятой Багародзіцы в.Мала Мажэйкава Лідскага п-та.
2.09.1919-9.07.1924 - настаяцель царквы Св.Мікалая м.Турэйск Лідскага п-та.
9.07.1924-10.1925 - настаяцель Успенскай царквы в.Хаценчыцы Вілейскага п-та.
10.1925-2.05.1928-2-гі сьвятар Ільінскай царквы м.Ільля Вілейскага п-та.
26.10.1925 - выконваючы абавязкі настаяцеля Свята-Іосіфаўскай царквы м.Ільля Вілейскага п-та.
2.05.1928-9.05.1929 - настаяцель царквы Узьдзвіжаньня Крыжа Гасподняга в.Цвеціна.
9.05.1929-17.02.1932 - 2-гі сьвятар царквы Нараджэньня Прасьвятой Багародзіцы м.Лужкі (цяпер-Шаркоўшчынскі р-н).
17.02.1932 - пазбаўлены ўладамі месца, як не маючы польскага грамадзянства.
4.03.1932-1.03.1934 - настаяцель Праабражэнскай царквы с.Доўбені (Валожынскі р-н).
1.03.1934-17.04.1934 - настаяцель царквы Нараджэньня Прасьвятой Багародзіцы м.Турэц (цяпер-Карэліцкі р-н).
17.04.1934 - пазбаўлены ўладамі месца, як палітычна нядобрадзейны.
17.04.1934-24.12.1939 - працаваў па гаспадарцы.
24.12.1939-2.04.1940 - настаяцель Дзімітрыеўскай царквы в.Шчорсы Навагрудскага р-на.
2.04.1940-9.02.1946 - настаяцель царквы Св.Мікалая в.Нягневічы Навагрудскага р-на.
9.02.1946 - 28.04.1947-2-гі сьвятар Праабражэнскай царквы м.Дзярэчын Зэльвенскага р-на.
28.04.1947-5.04.1949 - 2-гі сьвятар царквы Св.Мікалая г.Лагойск Менскай вобласці.
5.04.1949-8.02.1951 - настаяцель царквы Прападобнай Еўфрасіньні Полацкай м.Івянец Валожынскага р-на.
Арыштаваны 8.02.1951 года. Прысуд суда-25 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўленьня правоў з канфіскацыяй. Этапаваны ў Чалябінскі канцлагер МДБ (п/с 48).
3.09.1955 - вызвалены са зняволеньня і вярнуўся у Івянец.
Паводле ўласнага жаданьня пераведзены ў Курскую епархію, дзе жыла яго дачка. Далейшы лёс невядомы.
Рэабілітаваны 3.03.1993 года Прэзідыўмам Вярхоўнага суда БССР.
Крыніцы інфармацыі:
Леанід Маракоў “Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. Т. II “
Метрычныя кніжкі царквы м.Лужкі 1929-1932.
Протаіерэй Іаан Кур’ян 3.08.1900 -
Нарадзіўся 3 жніўня 1900 года ў с.Мыта Лідскага п-та.
1923 - скончыў Віленскую духоўную семінарыю.
7.10.1923 - рукапаложаны ў сан сьвятара.
10.10.1923-22.02.1924 - 2-гі сьвятар царквы м.Крэва Ашмянскага п-та.
22.02.1924-1.04.1924 - 2-гі сьвятар Уваскрасенскай царквы г.Ашмяны.
1.04.1924-9.01.1925 - настаяцель Пакроўскай царквы в.Мыта Лідскага п-та.
9.01.1925-27.05.1926 - настаяцель царквы м.Крэва Ашмянскага п-та.
27.05.1926-9.05.1929 - 2-гі сьвятар царквы Нараджэньня Прасьвятой Багародзіцы м.Лужкі (цяпер Шаркоўшчынскі р-н).
9.05.1929-18.12.1936 - настаяцель царквы Узьдзвіжаньня Крыжа Гасподняга в.Цвеціна.
18.12.1936-1939 - настаяцель царквы Праабражэньня Гасподняга в.Язна.
25.05.1942-10.03.1945 - настаяцель Пакроўскай царквы м.Койданава (цяпер-Дзяржынск).
1943 - часова настаяцель царквы Св.Мікалая в.Козырава (цяпер у межах г.Менска).
За перыяд 1945-1970 дадзеных няма.
1970 - настаяцель царквы г.Вязьма Смаленскай вобласці.
Далейшы лёс невядомы.
Узнагароды і асаблівыя адзнакі:
1935 -1939 - выконваючы абавязкі Дзісненскага благачыннага,
-камілаўка,
да 1943 - залаты наперсны крыж,
да 1943 - нададзены сан протаіерэя,
1970 - Ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені,
1970 - благачынны Вяземскай акругі.
Крыніцы інфармацыі:
Grzegorz Sosna-Hierarchia i kler kościoła prawosławnego w granicach II Rzeczypospolitej i Polski powojennej w XIX-XXI wieky - Ryboly -2012 rok;
Метрычныя кніжкі царквы м.Лужкі 1926-1929.
Протаіерэй Ніканор Якаўлевіч Лузгін 4.06.1878-
Нарадзіўся ў с.Болоздынь Невельскага п-та.
1895 - скончыў Віцебскае духоўнае вучылішча - 2 разрад.
1901 - скончыў Віцебскую духоўную семінарыю - 2 разрад.
1902 - настаўнік Мельніцкай царкоўна-прыходской школы Полацкай епархіі.
- скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага універсітэта.
1937-1945 - настаяцель царквы Узьдзвіжаньня Крыжа Гасподняга в.Цвеціна.
1937 - рукапаложаны ў сан сьвятара.
1946-1952 - настаяцель царквы Свяціцеля Мікалая Цудатворцы с.Чарэсы.
1953 - настаяцель царквы Архангела Міхаіла г.Іркуцк
Далейшы лёс невядомы.
Жонка - Марыя Ільінічна 1886-3.01.1950 Чарэсы.
Крыніцы інфармацыі:
Уладзімір Гарыдавец: інтэрнет-даведнік ”Лёсы праваслаўнага духавенства і міран Віцебшчыны" 1917-1990.
http://mixarx.prihod.ru/istoriya-prixoda/
Іерэй Макарый Іосіфавіч Макараў 18.06.1892
Нарадзіўся 18.06.1892 года ў в.Дудзічская Рудня Чачэрскага п-та.
1906 - скончыў Дудзічскае народнае вучылішча.
1909 - скончыў Чачэрскае гарадское вучылішча.
1912 - скончыў Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю.
1913 - рукапаложаны ў сан дыякана.
1913-5.02.1927 - дыякан на вакансіі псаломшчыка царквы в.Скепня Жлобінскага р-на.
5.02.1927 - рукапаложаны ў сан сьвятара.
5.02.1927-1932 - сьвятар Пакроўскай царквы в.Капланцы Бярэзінскага р-на?
1932 - арыштаваны і асуджаны Тройкай АДПУ да 5-ці гадоў пазбаўленьня волі.
1936-1941- бухгалтар на сударамонтным заводзе ў г.Гомель.
1941 - 20.02.1949 - сьвятар Праабражэнскай царквы г.Ветка Гомельскай в-ці.
20.02.1949 -12.03.1964 - настаяцель царквы Узьдзвіжаньня Крыжа Гасподняга в.Цвеціна.
9.03.1954-5.08.1955 - сьвятар Свята-Спаскай царквы с.Галамысль Мёрскага р-на.
14.12.1955-19.08.1956 - сьвятар Свята-Спаскай царквы с.Галамысль.
12.03.1964 - прылічаны за штат з прадастаўленьнем пенсіі.
Далейшы лёс невядомы.
Узнагароды:
1955 - наперсны крыж (да Пасхі).
Крыніцы інфармацыі:
Уладзімір Гарыдавец: інтэрнет-даведнік “Лёсы праваслаўнага духавенства і міран Віцебшчыны" 1917-1990.
Іерэй Аляксандр Васільевіч Баярчук 30.08.1900-
Нарадзіўся 30.08.1900 года ў г.Навагрудак.
1917 - быў у эвакуацыі і скончыў вышэйшае гарадское пачатковае вучылішча ў г.Цяцюшы Казанскай губ-ні.
1922 - скончыў 4 класы польскай гімназіі ў г.Навагрудак.
1922-1932 - канторскі служачы ў магістраце г.Навагрудак.
1932-1939 - служачы ссудна-ашчаднай кааператыўнай касы г.Навагрудак.
1939-1941 - крэдытны інспектар Навагрудскага аддзяленьня Дзяржбанка СССР.
1942-1944 - вучоба на багаслоўска-пастырскіх курсах пры Навагрудскім епархіяльным упраўленьні.
1944-21.08.1949 - загадчык базай гародніны Навагрудскага гархарчгандлю.
21.08.1949 - арыштаваны Міністэрствам Дзяржаўнай Бяспекі (МДБ).
22.09.1949 - асуджаны Баранавічскім абласным судом да 10 гадоў заключэньня ў ВПЛ, 5 гадоў паражэньня ў правах і канфіскацыі маёмасьці.
22.12.1954 - вызначэньнем Менскага суда вызвалены з няволі.
10.04.1955 - рукапаложаны ў сан сьвятара.
10.04.1955-1957 - настаяцель Міхайлаўскай царквы в.Сынкавічы Зэльвенскага р-на.
1957-1959 - настаяцель Міхайлаўскай царквы в.Перавалока Слонімскага р-на.
1959-12.03.1964 - настаяцель царквы Святой Параскевы в.Дзевяткавічы Слонімскага р-на.
12.03.1964-18.02.1965 - настаяцель царквы Узьдзвіжаньня Крыжа Гасподняга в.Цвеціна.
18.02.1965 - настаяцель Свята-Георгіеўскай царквы в.Тумілавічы Докшыцкага п-та.
Далейшы лёс невядомы.
Крыніцы інфармацыі:
Уладзімір Гарыдавец: інтэрнет-даведнік ”Лёсы праваслаўнага духавенства і міран Віцебшчыны" 1917-1990.
Ігумен Перасьвет 27.11.1909-30.10.1978
Стэфан Гаўрыілавіч Ламака
Нарадзіўся 27.11.1909 года ў г.Докшыцы.
1918 - скончыў 4-х гадовую царкоўна-прыходскую школу м.Докшыцы.
1925 - скончыў 7-гадовую школу м.Докшыцы, быў панамаром ў царкве.
1925-1932 - працаваў рознарабочым.
1932-1939 - паслушнік, а потым інак Пачаеўскай лаўры, скончыў іначаска-багаслоўскую школу.
1935 - пастрыжаны ў манахі з імем - Перасьвет.
29.08.1937 - рукапаложаны ў сан іерадыякана.
1939-1940 - іерадыякан Свята-Пакроўскай царквы г.Докшыцы.
1940 - прыняты ў лік браціі Жыровіцкага Успенскага манастыра.
10.03.1940 - рукапаложаны ў сан іераманаха.
10.03.1940-1941 - настаяцель Свята-Ганнінскай царквы в.Замошская Слабада Докшыцкага р-на.
1941-1944 - настаяцель Георгіеўскай царквы в.Гняздзілава Докшыцкага р-на.
1944-1946 - настаяцель Георгіеўскай царквы в.Тумілавічы Докшыцкага р-на.
1946-7.11.1950 - настаяцель Свята-Андрэеўскай царквы в.Андроны Пастаўскага р-на.
7.11.1950-26.01.1951 - у ліку браціі Жыровіцкага манастыра.
26.01.1951-14.05.1951 - настаяцель Успенскай царквы в.Остраўна Бешанковічскага р-на.
14.05.1951-1952 - настаяцель царквы Палажэньня Рызы Прасьвятой Багародзіцы в.Гарбацэвічы Бабруйскага п-та.
1952-1954 - настаяцель Троіцкай царквы м.Нова-Мядзель Мядзельскага р-на.
1954-8.09.1959 - настаяцель Свята-Троіцкай царквы в.Псуя Глыбоцкага р-на.
8.09.1959-31.08.1960 - настаяцель царквы Свяціцеля Мікалая Цудатворцы в.Забор’е Глыбоцкага р-на.
13.12.1960-17.12.1961 - настаяцель Пакроўскай царквы в.Ласіца Пастаўскага р-на.
17.12.1961-1963- настаяцель царквы Узьнясеньня Гасподняга в.Парэчча Глыбоцкага раёна.
1963-12.03.1964-2-гі сьвятар Свята-Пакроўскай царквы г.Докшыцы.
12.03.1964-24.12.1966 - псаломшчык Ільінскай царквы г.Ворша.
24.12.1966-30.10.1978 - настаяцель царквы Узьдзвіжаньня Крыжа Гасподняга в.Цвеціна.
Памёр 30.10.1978 года. Пахаваны 1.11. на могілках в.Цвеціна.
Крыніцы інфармацыі:
некралог - Журнал Маскоўскай Патрыярхіі №9 1979;
Уладзімір Гарыдавец: інтэрнет-даведнік “Лёсы праваслаўнага духавенства і міран Віцебшчыны" 1917-1990.
|
|
Метрычная кніжка Цвецінскай царквы 1866 г. |
Магіла іерэя Феліцыяна Антонавіча Арлоўскага |
|
Іерэй Макарый Іосіфавіч Макараў |
|
Іераманах Перасьвет (Ламака) |
Іерэй Мікалай Нікадзімавіч Валынец 1920
Нарадзіўся ў 1920 годзе ў в.Жаўткі Вілейскага п-та.
Скончыў сярэднюю школу.
Да 1942 года жыў у в.Жаўткі, быў настаўнікам пачатковай школы ў в.Цынцавічы Вілейскага р-на.
1942 - рукапаложаны ў сан сьвятара.
11.1942-07.1944 - настаяцель царквы Іаана Багаслова с.Галамысль (цяпер Мёрскі р-н).
1944-20.12.1949 - настаяцель царквы Узьдзвіжаньня Крыжа Гасподняга в.Цвеціна.
1953-1956 - настаяцель сабора Аляксандра Неўскага г.Кобрын.
Далейшы лёс невядомы.
Крыніцы інфармацыі:
Уладзімір Гарыдавец: інтэрнет-даведнік ”Лёсы праваслаўнага духавенства і міран Віцебшчыны 1917-1990";
Кніга “Памяць” Мёрскі р-н - успаміны Уладзіміра Піліпавіча Зайца (старонка 318).
Протаіерэй Васілій Каліннікавіч Стрэха
1990-1992 - настаяцель царквы Узьдзвіжаньня Крыжа Гасподняга в.Цвеціна.
У цяперашні час - настаяцель царквы с.Лядзец Столінскага р-на.
Іерэй Хрысанф Іосіфавіч Калінскі 31.03.1886-
Нарадзіўся 31.03.1886 ў сям’і сьвятара м.Залесьсе Ашмянскага п-та.
1903 - скончыў Віленскае духоўнае вучылішча - 2разрад.
1922-1925 - служыць пры Віленскай духоўнай семінарыі.
1925 - вытрымаў іспыты пры Віленскай духоўнай семінарыі на сьвятара.
1925-1926 - настаяцель Пакроўскай царквы м.Беніца Ашмянскага п-та.
1.10.1925 - рукапаложаны ў сан сьвятара.
1926-2.05.1928 - настаяцель царквы Узьдзвіжаньня Крыжа Гасподняга в.Цвеціна.
2.05.1928-2.11.1928 - настаяцель царквы Свяціцеля Мікалая Цудатворцы в.Юдыцына (цяпер - Шаркоўшчынскі р-н).
2.11.1928-20.10.1933 - настаяцель Петра-Паўлаўскай царквы в.Грыгаравічы.
20.10.1933-05.1934 - настаяцель царквы Праабражэньня Гасподняга в.Верхняе (цяпер - Глыбоцкі р-н).
Больш ніякіх зьвестак няма.
Бацька - Іосіф Фаміч, протаіерэй Залесьсе Ашмянскага п-та.
Маці - Надзея 13.08.1851.
Жонка - Яўгенія Агеева 27.11.1893.
Дзеці: Людміла 4.12.1924-
Галіна 27.07.1931-
Крыніцы інфармацыі:
Метрычныя кніжкі царквы в.Верхняе 1933-1934,
G.Sosna”Hierarchia i kler kościoła prawosławnego w granicach II Rzeczypospolitej i Polski powojennej w XIX- XXI wieku” - Ryboly - 2012,
Алфавітны спіс сьвятароў і царкоўнаслужыцеляў Віленскай епархіі за 1933 год.
|
|
Іерэй Мікалай Нікадзімавіч Валынец з сваёй сям'ёй у Галомыслі |
Памяць. Міёрскі раён. ст.318 |