Протоиерей Василий Евгеньевич Мещеряков
С 1994 года служит в Цветинской Крестовоздвиженской церкви

 
Родился 03.07.1961  в г.Таллине Эстонской ССР.
В 1985 году окончил Московскую духовную семинарию.
04.08.1985 - рукоположен в сан диакона в г.Симферополе.
02.07.1989 - рукоположен в сан священника в г.Днепропетровске.
1985-1989  - священник  Свято-Богоявленской церкви г.Днепропетровск, Украина.
1989-1991 - священник Свято-Троицкого собора г.Днепропетровск, Украина.
1991-1993 - священник Полоцкого Свято-Евфросиниевского монастыря.
1993-1994 - священник храма Святого Архангела Михаила г.Новополоцк.
1994-н/в -    настоятель храма Воздвижения Креста Господня д. Цветино Миорского района
                     Витебской области, обслуживает приход храма Нерукотворного Образа Господня                            
                     д. Николаёво Миорского района Витебской области.
Награды:
- набедренник
- камилавка
- палица
- сан протоиерея
- наперсный крест
- крест с украшениями
1992г. - орден преподобного Сергия Радонежского III степени. 

Крестный ход 2014 г. 2014 г.
Крестный ход 2014 г. 2014 г.
"Гардыня - цяжкі грэх. На усё воля Божая". Размова з настаяцелем Цвецінскай царквы

01.09.2016. Міёрскія навіны.
https://mijory.by/ryeligiya/8684-gordynya-tyazhelyy-greh-na-vse-volya-bozhya-razgovor-s-nastoyatelem-cvetinskoy-cerkvi.html
-Не будзе апраўдання сучаснаму пакаленню, абсталяванаму камп'ютарамі, тэхнікай, інтэрнэтам, у кожнага ў кішэні неабсяжны свет. Маюць усе тэхналогіі, але ж не скарыстоўваюць іх, каб пачытаць Свяшчэннае Пісанне, малітваслоў. Так і сцвярджаецца ў Бібліі: будуць чуць і не чуць, бачыць і не бачыць… Лянота… Жывём  у сваё задавальненне. Сапраўдны зямны рай. І пажылым.

Пенсію прынясуць, магазін поўніцца харчамі, калі што не задавальняе-можна паскардзіцца, нешта забалела-машына адвезла ў бальніцу. Чым не рай? Наша размова з настаяцелем Цвецінскай царквы Васілём Мешчараковым прыемна зацягнулася. Нават не прыкмецілі, што на гадзінніку поўдзень, і час спяшацца па сваіх справах.
Так прыемна разважаць пра вечныя пастулаты з кампетэнтным чалавекам. У храм падышлі мае калегі, ціхмяна і цікаўна слухалі святара. Ён - асоба занадта шматгранная. Мудрасць, праваслаўная начытанасць, 30 гадоў царкоўнай службы надзяляюць незвычайнай энергетыкай, праўдзівасцю, шчырасцю. Здаецца, ён нікога не баіцца. Толькі Бога, які вярхуе ў нябёсах і на зямлі.
Васіль Мешчаракоў у Цвецінскі храм накіраваны Полацкай епархіяй у 1993-м годзе, аднак да духоўнасці прычасціўся яшчэ раней. У 1985-м пасля маскоўскай семінарыі прысвяціўся ў святары ў Крыме, затым родная Гомельшчына і наш край. Акрамя Цвеціна, служыць у Мікалаёве, штомесяц у Завуццеўскай, Папшулёўскай і Сіцькоўскай капліцах.

З намоленых сцен паглядае ўсюдыісны Божы лік. Цвецінскі храм з 1864-га года, пра гэтую дату сведчаць спавядальныя спісы. Будынак не разбураўся і ніколі не зачыняўся. Царква ў Мікалаёве з'явілася пры цяпер спачылым айцы Мікалаі Рунда, да гэтага прыход адносіўся да храма ў Галомысле.
У родзе Васіля Мешчаракова са свяшчэннаслужыцеляў ён адзіны, але ёсць манах, а дзядуля прыслужваў у Свята-Нікольскім храме на Украіне.
У 70-я гады, калі Васіль вучыўся ў школе, наведваць царкву забаранялася. У хлопца быў цудоўны духоўны настаўнік айцец Стэфан, які жыў у царкве, часта запрашаў да сябе малога, разам рабілі ўрокі. І павучаў шкаляра перад забаронцамі апеліраваць артыкуламі закона Савецкай і Украінскай Рэспублік, што кожны мае права на свабоду, у тым ліку і веравызнання. Запомнілася першая настаўніца, якая  вучыла мысліць, разбірацца, выбіраць, з класа выраслі дастойныя людзі.

Дзякуйце Госпаду
-Кожны павінен мець выбар: з Богам ці без, любіць ці не, злавацца ці прабачыць… Ад гэтага і залежыць паратунак душы. Асноўны грэх-гордасць, ад якой параджаюцца астатнія. Бацькі дзяцям з маленства яе прывіваюць. Рэкамендавана і спартсменам, каб не зважаючы ні на што дасягалі мэт. Так нельга, бо на ўсё воля Божая, і з ёй належыць мірыцца. У маёй бабулі расло дзевяць дзяцей, хлопчыкі памерлі, засталіся дзяўчаты. Дзядуля вярнуўся з Вялікай Айчыннай, перахрысціўся і падзякаваў Богу, што ведае, дзе магілкі,-прыгадвае бацюшка і працягвае разважаць пра заганы чалавечыя:-Гордасць, зайздрасць, асуджэнні ў свеце скрозь і побач. Галоўны з 10-ці біблейскіх запаветаў: палюбі бліжняга і Бога. Астатняе мітусня і тамленне духу. Страчваем розум, калі "прыляпляемся" да рэчаў. Згубілі кашалёк з грашыма-хай знаходка стане ахвярай. Чалавеку патрэбна так мала. З ежы 1 літр вады і шклянка збажыны ў дзень. Астатняе збытковае, грэх і спіртное, бо весяліць душу. Па святах дазваляецца віно: 1 грам на 1 кг вагі цела. У меру еш, у меру пі-здаровы будзеш. Цяпер амаль не спажываюць жывой вады. У Свяшчэнным Пісанні адзначана: народ пазбавіцца жывой вады, як быццам перад вачыма засціць смуга.

Вялікі грэх-брыдкаслоўе. Да слова стаўцеся акуратна, ім можна вылечыць і забіць, не ганьбіце Божы лік-чалавека, створанага па вобразе і падабенстве Божым. Заганы ў кожнага свае. Я спавядаў зняволеных у Горках пад Дзісной. Звычайныя людзі са звычайнымі просьбамі пра прабачэнне. Такія і сярод нас. Толькі адны атрымалі пакаранне, а іншыя не трапілі "пад прыцэл". Працаваць і маліцца - вось паратунак. З Богам жывіце што-дзень, ранкам ешце прасвіру, выпівайце палову або цэлую шклянку святой вады. Звяртацца да Усемагутнага можна сваімі словамі, але слушней-малітвай.

Маліцца дома ці ў храме?
-Набажэнства куды мацнейшае за хатні зварот. Дома, каб прыраўняцца да грамадскай малітвы, трэба зрабіць сто паклонаў і сто разоў папрасіць міласці ў Госпада, у храме дастаткова аднойчы. Царква не проста архітэктурны будынак, а святое, беззаганнае месца, злучае адзінствам таінства. Сюды пажадана прыходзіць кожную ня-дзелю. Як мінімум, два разы ў месяц. Д'ябал заўсёды чыніць перашкоды. Рэальная гісторыя ў нашым прыходзе. Да жанчыны прыехалі родныя, і яна не пайшла ў храм, вырашылі разам павярнуць сена. Іншая таксама мела такі клопат, аднак вырашыла з ім спра-віцца пасля службы. Неўзабаве пайшоў дождж, і завіханні першай гаспадыні аказаліся марнымі.

Заўсёды Бога просім… Ці тактоўна гэта?
-Бога трэба прасіць, каб паспрыяў не рабіць дурной работы. Але прапаную прыхаджанам больш дзякаваць. Нічога не спасылаецца дарма. Хвароба, прычым у любым яе праяўлені,-першая прыступка да смерці за грахі. Многа гнявім Госпада. Чаму так часта ідзе дождж? Сцвярджаем: будзе столькі зерня. Забываемся на словы "Калі дасць Бог".

Чаму пакутуюць непавінныя? Так расплочваюцца за нечыя грахі?

-Бог карае да сёмага калена. Як на зямлі злачынства бывае адзіночнае і групавое, так і суд праведны. Саграшыла ўлада ці духавенства-расплочваецца народ. Як прыклад, рэвалюцыя. Прывяду рэальную гісторыю. Святар на вялікае свята паклеіў скрыпку, да сёмага пакалення малыя нараджаліся з заечай губой. І святары тое прадракалі. Камуністы не верылі. На зямлі дзве рэлігіі: вера ў Бога і чалавека. І кодэкс камуністаў, між іншым, заснаваны на хрысціянскіх запаветах. 

Збаўленне жанчыны-нараджаць
Айцец Васіль заклапочаны, што ў раёне менее насельніцтва. Жанчыны мала нара-джаюць, а гэта іх галоўнае прызначэнне і ратаванне. За асноўны дзетародны ўзрост ад 20 да 35 гадоў могуць вывесці на свет 7 малых. Такога даўно няма. Значыць, і кахання няма, бо нашчадкі з'яўляюцца па вялікім пачуцці. "Пажывём для сябе, а то цяжка выхаваць",-апраўдваюцца патэнцыяльныя бацькі. А тады скардзяцца, што Гасподзь забраў адзіную крывінку. Што значыць, цяжка вырасціць? Зерня, адзення хапае. Бог цяпер наўмысна дае мала збожжа-няма каго карміць. Я неяк спавядаў у Полацкім манастыры. Дзяўчаты засмучаюцца, што не могуць зацяжарыць, бо спачатку жадаюць усяго дасягнуць, адумваюцца занадта позна.

А калі жанчына не замужам?
-Не можа падабраць пару праз сваю грахоўнасць, шукае лепшага. Людзі-Божыя стварэнні-аднолькавыя.

Шлюб заключаецца на нябёсах праз вянчанне?
-Так, і да гэтага абраду трэба прыходзіць свядома. У маладых пытаюся, чым цікавіцца другая палова, якія мае недахопы, з якой радаслоўнай, дзе пахаваны бацькі. Муж і жонка, аказваецца, нічога адно пра аднаго не ведаюць, а гэта элементарна.

Суд нябесны і зямны-розныя
Далей наша гутарка закранула дзяцей. Бацюшка ўпэўнены, што мы датуль дзеці, пакуль не страцілі бацькоў. У айца Васіля дзве дачкі, гадуюцца ўнукі. Сярод іх і прыёмныя.  Малыя, аказваецца, таксама павінны пасціцца, акурат з 6-ці гадоў, як пойдуць у школу.

-Не давайце, многае не дазваляйце і не апраўдвайце. Суцэльная дэмакратыя, а яна ж паходзіць ад слова "дэман", ці "д'ябал". Правы-спрыянне ляноце. Выхоўваць трэба працавітасць, адносіны будаваць на веры.

Ці апраўдваецца славуты "падман у ратаванне"?
-Любая мана ёсць мана. Вышэйшы суддзя рассудзіць. Суд нябесны і зямны зусім розныя. У спрэчцы не шукаюць правага і вінаватага, абое заганныя: адзін даў нагоду, другі падтрымаў.

А калі схітрыць?
-Дапусцім, хочаце вызваліцца раней з работы. Не падманвайце начальніка. Лепш скажыце так: "Мне трэба пайсці, як гэта зрабіць: падмануць цябе ці сказаць праўду? Але я ўсё роўна пайду. Рассудзі мяне, калі ласка".

Часта крыўдзім іншых, але на сабе гэтае пачуццё больш заўважнае. Адказваць тым жа ці падставіць другую шчаку?
-Любую відавочную несправядлівасць каштоўна пратрываць. Гасподзь мілуе. Значыць, і ты некага падобна засмуціў. Як кажуць, не кідай палку ў мінулае, знойдзеш наперадзе.

Дапусцім, чалавек у храм не прыходзіць, але кепскага не робіць. Які суд яго чакае?
-Ісус сказаў: "Хто не есць і не п'е цела і кроў маю, той не ўвойдзе ў царства маё". Гаворка пра споведзь і прычасце, гэтыя таінствы адбываюцца толькі ў храме.

2000 гадоў пекла поўнілася. Ісус распяццем яго спустошыў, але многа званых, ды мала выбраных. Пеклу трэба запаўняцца.
-Існуе сем чаш гневу Божага. Некаторыя ўжо перапоўнены. Некалі наступіць апакаліпсіс. Пакуль людзі каюцца, з нябёс сыходзіць міласць. Усё, што паходзіць ад пачатку, мае і канец. Так і наша жыццё. Толькі душа нятленная.

Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота К.БЛАЖЭВІЧА.
12 июня 2014 года храм отметил своё 150-летие.