Архив новостей
прихода храма
Новости Православной Церкви
Полоцкая Епархия
22 студзеня 2018 года
З гісторый і традыцыямі праваслаўных зімовых святаў бліжэй пазнаёміліся падапечныя аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў і суправаджальнага пражывання ТЦСАН у нядзельнай школе прыхода Міёрскага храма.

  Сяброўскія адносіны паміж нядзельнай школай і тэрытарыяльным цэнтрам завязаліся даўно. Маладыя інваліды разам са спецыялістамі ўстановы наведваюцца сюды штомесяц. Каб больш ведаць пра праваслаўныя традыцыі, атрымаць адказы на пытанні пра веру і духоўнасць, умацаваць свой унутраны свет.   Чарговая сустрэча адбылася 16 студзеня.
  Гасцей чакала настаўніца школы Таццяна Міхайлаўна Пацеенак. Падрыхтавала расповяд пра Нараджэнне Хрыстова, тэматычныя відэа і музыку. Каб атрыманыя веды лепш запомніліся, правяла віктарыны. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі ў падарунак духоўную літаратуру.
  Завяршылася сустрэча чаяпіццем з духмяным пірагом, які гатавалі ўсе разам.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота прадастаўлена ТЦСАН.
У госці да добрых сяброў