Архив новостей
прихода храма
Новости Православной Церкви
Полоцкая Епархия
11 января 2018 года
 
Міласэрнасць
Традыцыя дарыць радасць

Віншаваць са святамі, уручаць падарункі хворым і нямоглым стала традыцыяй у Міёрскай царкве. На гэты раз па бласлаўленні настаяцеля храма наведалі каля 120 чалавек. 

9 студзеня прадстаўнікі храма Палажэння Рызы Прасвятой Багародзіцы ва Улахерне Святлана Асушчанка, Людміла Заяц, Анфія Катовіч і праваслаўнай моладзі Дзмітрый Сінкевіч наведалі аддзяленні раённай бальніцы. Павіншавалі медыцынскіх работнікаў і пацыентаў з Ражством Хрыстовым. Акрамя таго, сёстры міласэрнасці прыйшлі да нямоглых прыхаджан дадому.

Старшая сястра міласэрнасці Святлана Асушчанка расказала, што ўсе атрымалі ў падарунак Уладзімірскую ікону Божай Маці па бласлаўленні патрыярха Кірыла. Салодкім ласункам асабліва парадаваліся дзеці. Шчырая радасць і вера ў лепшае напоўніла сэрцы людзей.

Алена ВАРОНІНА.
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.