Гады служэньня ў царкве
с.Галамысль
|
Сьвятары
|
Гады жыцьця
|
19.03.1829-1840
|
Іерэй Аляксандр Карніліевіч Скабалановіч
|
1803-21.02.1880
|
1834-1838
|
Іерэй Матфей Захаравіч Турчыновіч
(2-гі сьвятар)
|
15.11.1800-
|
1840-1850
|
Іерэй Грыгорый Міронавіч Колчынскі
|
|
2.10.1842-1853
|
Дыякан Іосіф Грыгор’евіч Біруковіч
|
11813-20.04.1881
|
15.12.1842-1852
1852-1858
|
Іерэй Павел Грыгор’евіч Біруковіч (2-гі сьвятар)
настаяцель
|
-1869
|
1859-28.04.1897
|
Іерэй Фелікс Дамінікавіч Хруцкі
|
1810-15.05.1901
|
22.05.1863-1.03.1867
|
Протаіерэй Іаан Іаанавіч Шчарбінскі
(2-гі сьвятар)
|
1833 - пасьля1912
|
1.11.1866-19.06.1874
|
Дыякан Аляксандр Карпавіч Прыгадзінскі
|
1842-24.01.1896
|
1867-1.12.1870
|
Дзімітрый Мікалаевіч Лебедзеў (2-гі сьвятар)
|
1842-4.04.1890
|
26.03.1871-1.04.1879
|
Іерэй Леў Антонавіч Балландовіч (2-гі сьвятар)
|
18.02.1831-31.03.1890
|
4.02.1880-11.01.1883
|
Іерэй Стэфан Стэфанавіч Касецкі (2-гі сьвятар)
|
1828-16.02.1902
|
24.02.1883-30.06.1883
|
Іерэй Іаан Матвеевіч Звераў (2-гі сьвятар)
|
1852-30.06.1883
|
13.07.1883-2.11.1884
|
Іерэй Іосіф Фёдаравіч Первенскі (2-гі сьвятар)
|
|
28.08.1885-1.12.1891
|
Іерэй Дзімітрый Дзімітрыевіч Галавін (2-гі сьвятар)
|
21.10.1851 -
|
23.12.1891-17.06.1897
17.06.1897-8.04.1908
|
Протаіерэй Фоцій Антонавіч Карэйша (2-гі сьвятар)
настаяцель
|
5.08.1865 (1862)-
|
15.07.1897-8.10.1898
|
Іерэй Іакаў Іўліянавіч Балабушэвіч
(2-гі сьвятар)
|
1851
|
5.12.1898-14.01.1902
|
Іерэй Антоній Георгіевіч Панкратаў
(2-гі сьвятар)
|
- да 03.1911
|
16.03.1902-7.04.1907
|
Іерэй Антоній Антоніевіч Мадзолеўскі
(2-гі сьвятар)
|
15.08.1871
|
19.05.1907-19.07.1911
|
Іерэй Ніл Васільевіч Шанін (2-гі сьвятар)
|
-19.07.1911
|
20.06.1908-1917
|
Іерэй Феадосій Васільевіч Грыневіч
|
|
10.12.1911-21.09.1912
|
Протаіерэй Міхаіл Канстанцінавіч Занковіч
(2-гі сьвятар)
|
5.11.1877-1950
|
Загадам Святога Сінода №14221 ад 21.09.1912 скасавана месца 2-га сьвятара з пераводам штата ў
в.Стэфанполь Дзісненскага п-та (цяпер Мёрскі р-н).
|
1919 -16.12.1925
|
Іерэй Феодар Дзімітрыевіч Чыстоўскі
|
|
16.12.1925-27.05.1926
|
Протаіерэй Іаан Фадзеевіч Цітовіч
|
1.12.1881-30.12.1967
|
27.05.1926-1930
|
Іерэй Мадэст Іаанавіч Яцкевіч
|
1.05.1894-
|
|
|
|
1932-3.12.1937
|
Іерэй Анатолій Аляксандравіч Аўласенка
|
1.11.1905-
|
3.12.1937-1942
|
Протаіерэй Аляксандр Іосіфавіч Стахоўскі
|
22.10.1899-24.10.1969
|
11.1942-07.1944
|
Іерэй Мікалай Нікадзімавіч Валынец
|
1920-
|
|
|
|
24.06.1946-9.03.1954
5.08.1955-14.12.1955
|
Протаіерэй Алексій Іонавіч Дружынін
|
17.03.1900-25.06.1972
|
9.03.1954-5.08.1955
14.12.1955-9.10.1956
|
Іерэй Макарый Іосіфавіч Макараў
|
18.06.1892-
|
16.08.1956-5.07.1974
|
Мітрафорны протаіерэй Генадзій Аляксандравіч
Ананька
|
18.09.1928-30.10.2016
|
Пасьля 5.07.1974 богаслужэньні здзяйснялі сьвятары другіх храмаў
|
1975-1978
|
Протаіерэй Аляксандр Гаўрыілавіч
Благавешчанскі
|
|
1979-1980
|
|
14.09.1952
|
27.08.1985-18.02.1988
|
|
26.09.1961
|
4.04.1989 -
|
|
4.09.1938-19.06.1992
|
Сьвятары царквы с.Галамысль
(Матэрыялы даслаў Павел Лаўрыновіч)
Іерэй Аляксандр Карнілавіч Скабалановіч 1803-21.02.1880
Нарадзіўся ў 1803 годзе ў сям’і сьвятара, хрысцілі 18.03.1803 ў царкве в.Сакі Кобрынскага п-та.
27.07.1819 - скончыў поўны курс Беластоцкай гімназіі.
09.1819 - паступіў у Акадэмію навук г.Варшава.
- вытрымаў экзамен на сьвятара ў Беларускай кансісторыі.
19.03.1829 - рукапаложаны ў сан сьвятара Іакавам (Мартусевічам), архіепіскапам Полацкім.
19.03.1829-1840 - сьвятар царквы Апостала Іаана Багаслова с.Галамысль.
1840-1854 - настаяцель Успенскай царквы в.Галубічы (цяпер Глыбоцкі р-н).
1854-1863 - настаяцель Свята-Ільінскай царквы в.Нарач Вілейскага п-та.
1863-20.09.1879 - прылічаны за штат пры Чыжэўскай царкве Бельскага п-та.
20.09.1879-21.02.1880 - 2-гі сьвятар царквы Свяціцеля Мікалая Цудатворцы с.Чэрасы.
Памёр 21.02.1880 года. Пахаваны з правага боку ля ўваходу ў царкву с.Чэрасы.
Жонка - Юлія Матвееўна Кушэвіч 1808, вянчалісь 31.01.1828 у касцёле м.Солы, ня прыняла праваслаўе і засталась ва ўніяцтве.
Дзеці:
Пётр 1827-
Канстанцін 1829-
Юзэфа 1832-
Людвіка.
Крыніцы інфармацыі:
Некралог - Літоўскія епархіяльныя ведамасьці №25 1880;
Дзяніс Лісейчыкаў. Сьвятар у беларускім соцыуме: прасапаграфія ўніяцкага духавенства 1596-1839 гг. - Менск: Беларусь, 2015.
Іерэй Матфей Захаравіч Турчыновіч 15.11.1800
Хрысьцілі ў царкве в.Возера Менскага п-та.
1823 - вучыўся пры кляштары базыльянаў у в.Ляды Менскага п-та.
1834-1838 - вікарны сьвятар у царкве Апостала Іаана Багаслова с.Галамысль.
1838-1842 - настаяцель царквы Святой Параскевы Пятніцы м.Пліса (цяпер Глыбоцкі р-н).
Больш ніякіх зьвестак няма.
Жонка - Клара Касецкая 1811, вянчалісь 16.08.1826.
Крыніцы інфармацыі:
Дзяніс Лісейчыкаў. Сьвятар у беларускім соцыуме: прасапаграфія ўніяцкага духавенства 1596-1839 гг. - Менск: Беларусь, 2015;
Кніга ўваходных і зыходных дакументаў царквы м.Пліса 1840-1842.
Іерэй Грыгорый Міронавіч Колчынскі
Нарадзіўся ў сям’і сьвятара.
Вучыўся ў Быценскім манастыры.
28.02.1832 - рукапаложаны ў сан сьвятара Іакавам (Мартусевічам), епіскапам Полацкім.
28.02.1832-1840 - вікарны сьвятар Троіцкай царквы в.Псуя Дзісненскага п-та.
1840-1850 - настаяцель царквы Апостала Іаана Багаслова с.Галамысль.
Далейшы лёс невядомы.
Жонка - Багаміла Андрэеўна.
Дзеці:
- Гераніма,
- Елісей,
- Екацярына,
- Іеранім, жыў у м.Мікалаева (1872).
Крыніцы інфармацыі:
Кліравыя ведамасьці царквы с.Галамысль 1844;
Метрычныя кніжкі царквы с.Галамысль 1872.
Іерэй Павел Грыгор’евіч Біруковіч -1869
Нарадзіўся ў сям’і дзьячка.
1840 - скончыў Менскую духоўную семінарыю.
20.11.1840 - рукапаложаны ў сан сьвятара Антоніем (Зубко), архіепіскапам Менскім і Бабруйскім.
20.11.1840-15.12.1842 - 2-гі сьвятар царквы Нараджэньня Прасьвятой Багародзіцы в.Прусы Слуцкага п-та.
15.12.1842-1852 - 2-гі сьвятар царквы Апостала Іаана Багаслова с.Галамысль.
1852-1858 - настаяцель царквы Апостала Іаана Багаслова с.Галамысль.
1858-1869 - настаяцель царквы Праабражэньня Гасподняга г.Друя.
Памёр у пачатку 1869 года. Пахаваны на могілках г.Друя.
Узнагароды і асаблівыя адзнакі:
- крыж і медаль у памяць вайны 1853-1856,
- набедраннік,
-11.01.1857 - Дзісненскі віцэ-благачынны,
11.01.1857 - Друйскі благачынны,
- скуфья,
25.04.1864 - камілаўка.
Брат - Іосіф 1811-20.04.1881, Парэчча; дыякан - Галамысль, сьвятар- Сарокі, Парэчча.
Жонка - Варвара Антонаўна.
Сын - Аляксандр 1843- , да 1914 Аляксандраўская Слабада; сьвятар - Лявонпаль, Аляксандраўская Слабада.
Сын - Міхаіл -пасьля 1915, протаіерэй - Лявонпаль, Крайск.
Дачка - Вольга Яноўская 1855, жонка Васілія Андрэевіча Яноўскага (1843 г.н.), судзебнага следчага 2-га ўчастка, калежскага сакратара (вянчалісь 30.07.1878 у Друі).
Крыніцы інфармацыі:
Памятныя кніжкі Віленскай губерні 1852-1869;
Літоўскія епархіяльныя ведамасьці 1863-1915;
Метрычныя кніжкі царквы г.Друя 1878;
Кліравыя ведамасьці царквы с.Галамысль 1844.
Іерэй Фелікс Дамінікавіч Хруцкі 1810-15.05.1901
Нарадзіўся ў сям’і сьвятара каля 1810 года ў с.Вішневічы Менскай г-ні.
1833 - скончыў Полацкую духоўную семінарыю - 2 разрад.
1839 - рукапаложаны ў сан сьвятара Васіліем (Лужынскім), епіскапам Аршанскім.
1839-1842 - настаяцель царквы Свяціцеля Мікалая в.Іказнь (цяпер -Браслаўскі р-н).
1842 - 11.04.1845 - настаяцель Свята-Троіцкай царквы м. Глыбокае.
11.04.1845-1852 - настаяцель Свята-Георгіеўскай царквы в.Перабродзьдзе.
1852-1859 - настаяцель Екацярыненскай царквы в.Габы Вілейскага п-та.
1859-28.04.1897 - настаяцель царквы Апостала Іаана-Багаслова с.Галамысль.
28.04.1897 - прылічаны за штат, жыў у с.Галамысль.
Памёр 15.05.1901. Пахаваны на могілках пры царкве Галамысль. Адпяваў Друйскі благагынны протаіерэй Іўліян Васілеўскі і сем сьвятароў.
Узнагагоды і асаблівыя адзнакі:
1842-11.04.1845 - Глыбоцкі благачынны,
- крыж і медаль у памяць вайны 1853-1856г,
- медаль у памяць уціхамірваньня паўстаньня 1863-1864г.,
7.11.1870 - набедраннік ( №1311),
13.04.1875 - скуфья,
20.04.1880 - камілаўка,
1889 - ордэн Святога Уладзіміра 4 ст. - за 50-гадовую службу,
1897 - медаль у памяць Аляксандра ІІІ,
1859-11.10.1897 - законанастаўнік Галамысльскага народнага вучылішча.
Бацька - Дамінік, сьвятар (1839) - Замошша-Слабадская Барысаўскага п-та.
Маці - Варвара Францаўна - каля 1780.
Жонка - Саламія Стэфанаўна Касецкая - каля 1821 - да 1901, Галамысль; дачка протаіерэя м.Глыбокае.
Сястра - Юзэфа - каля 1828.
Крыніцы інфармацыі:
некралог - Літоўскія епархіяльныя ведамасьці №52 1901 г.;
Спавядальныя кніжкі Глыбоцкай царквы 1845 г.
Літоўскія епархіяльныя ведамасьці 1863-1902.
Протаіерэй Іаан Іаанавіч Шчарбінскі 1833-
Нарадзіўся ў сям’і сьвятара м.Пліса Дзісненскага п-та.
1859 - скончыў Літоўскую духоўную семінарыю - 2 разрад.
21.11.1859 - рукапаложаны ў сан дыякана Філарэтам (Малішэўскім), епіскапам Ковенскім у Свята-Троіцкім манастыры г.Вільня.
22.11.1859 - рукапаложаны ў сан сьвятара епіскапам Філарэтам у пячорнай царкве Святых Віленскіх пакутнікаў.
22.11.1859-22.05.1863 - настаяцель царквы Свяціцеля Мікалая Цудатворцы в.Юдыцына (цяпер Шаркоўшчынскі р-н).
22.05.1863-1866 - 2-гі сьвятар царквы Апостала Іаана Багаслова с.Галамысль.
1866-3.04.1876 - настаяцель Свята-Міхайлаўскай царквы м.Смаргонь Ашмянскага п-та.
3.04.1876-7.09.1878 - 2-гі сьвятар Праабражэнскай царквы м.Смаргонь.
7.09.1878-13.05.1886 - настаяцель царквы Апостала Іаана Багаслова с.Кісялеўцы Кобрынскага п-та.
13.05.1886-11.08.1907 - настаяцель Пакроўскай царквы с.Покры Брэсцкага п-та.
11.08.1907-21.12.1912 - настаяцель царквы в.Лыскава Ваўкавыскага п-та.
21.12.1912 - прылічаны за штат.
Узнагароды:
- медаль у памяць уціхамірваньня паўстаньня 1863-1864 гадоў,
- набедраннік,
- скуфья,
- камілаўка,
18.04.1903 - сінадальны наперсны крыж,
26.06.1909 - нададзены сан протаіерэя.
Бацька - Іаан Палікарпавіч 1800-26.03.1852 Юдыцына, сьвятар - Пліса, Юдыцына.
Брат - Грыгорый, настаўнік Пагостскага народнага вучылішча.
Жонка - Алена Самуілаўна.
Дзеці:
- Аляксандра 28.09.1860-
- Варвара 23.12.1861-
- Канстанцін 1.03.1863-
- Уладзімір 1866- , сьвятар Клешчэлі, Тэўлі, Волпа Гарадзенскай губ-ні.
Крыніцы інфармацыі:
Літоўскія епархіяльныя ведамасьці 1863-1900;
Гарадзенскія епархіяльныя ведамасьці 1901-1915;
Метрычныя кніжкі царквы в.Юдыцына 1852-1863;
Grzegorz Sosna-“Hierarchia i kler kościoła prawosławnego w granicach II Rzeczypospolitej i Polski powojennej w XIX- XXI wieku” - Ryboly - 2012;
Гарадзенскія епархіяльныя ведамасьці №51-52 1909 (пра 50-годзьде сьвятарства).
Іерэй Аляксандр Карпавіч Прыгадзінскі 1842-24.01.1896
Нарадзіўся ў 1842 годзе ў сям’і дзьячка.
1859 - звольнены з 3-га класа Жыровіцкага духоўнага вучылішча.
1859-1.11.1866 - дзьячок Успенскай царквы м. Вязынь Вілейскага п-та.
1.11.1866 - рукапаложаны ў сан дыякана Аляксандрам (Дабрыніным), епіскапам Ковенскім вікарыем Літоўскай епархіі.
1.11.1866-19.06.1874 - дыякан на вакансіі псаломшчыка царквы Апостала Іаана Багаслова с.Галамысль.
19.06.1874-27.06.1881 - дыякан на вакансіі псаломшчыка царквы Марыінскага жаночага манастыра г.Вільня.
27.06.1881-11.10.1884 - 2-гі сьвятар царквы Праабражэньня Гасподняга м.Дзярэчын Слонімскага п-та.
5.07.1881 - рукапаложаны ў сан сьвятара.
11.10.1884-24.01.1896 - настаяцель Свята-Георгіеўскай царквы в.Сітцы (Докшыцкі р-н).
Памёр 24.01.1896 года. Пахаваны 27.01.на цьвінтары царквы в.Сітцы. Адпяваў памочнік Мядзельскага благачыннага іерэй Іаан Наваградскі (Порплішча) і сьвятары благачыньня.
Узнагароды і асаблівыя адзнакі:
01.1882-11.10.1884 - законанастаўнік Дзярэчынскага народнага вучылішча.
6.02.1885-24.01.1896 - законанастаўнік Сітцаўскага народнага вучылішча.
Жонка - Зінаіда Севасціанаўна -12.07.1892 Глыбокае.
Дзеці:
1) Іаан 4.12.1867-24.04.1900 Ільля Вілейскага п-та, ЛДС - 1890, сьвятар м.Ільля;
2) Мікалай 10.08.1869, вучыўся ў Жыровіцкім духоўным вучылішчы, у 1885 выбыў па прашэньню бацькі. Псаломшчык царквы м.Вязынь.
3) Вольга 13.02.1872.
4) Міхаіл 28.10.1876.
Крыніцы інфармацыі:
Літоўскія епархіяльныя ведамасьці 1863-1900; некралог - Літоўскія епархіяльныя ведамасьці №51 1896;
метрычныя кніжкі царквы с.Галамысль 1866-1874;
метрычныя кніжкі Прачысценскага сабора г.Вільня 1876.
Сьвятар Дзімітрый Мікалаевіч Лебедзеў 1842 - 4.04.1890
Нарадзіўся каля 1842 года ў сям’і сьвятара Смаленскай губерні.
1865 - скончыў Смаленскую духоўную семінарыю.
24.01.1866- 03.1867 - настаўнік царкоўна-прыходскага вучылішча м.Крожы Россіенскага павета Ковенскай губерні.
03.1867 - 1.12.1870 - 2-гі сьвятар царквы Іаана Багаслова в.Галамысль.
5.06.1867 - рукапаложаны ў сан сьвятара Аляксандрам (Дабрыніным), епіскапам Ковенскім.
1.12.1870-2.03.1876 - настаяцель Крыжаўзьвіжанскай царквы м.Быстрыца Віленскага павета.
2.03.1876-21.02.1885 - настаяцель царквы Ражджства Прасвятой Багародзіцы в.Чарняны Бельскага павета.
21.02.1885-6.02.1888 - псаломшчык Мікалаеўскай царквы м.Драгічын.
6.02.1888 - 4.04.1890 - настаяцель царквы Свяціцеля Мікалая Цудатворцы г.Дзісна.
Памёр 4.04.1890 года. Пахаваны 6.04. у г.Дзісна каля Свята-Георгіеўскай могілкавай царквы. Адпявалі Дзісненскі благачынны Веніямін Сакалоў і 7 сьвятароў.
Жонка - Вольга Стэфанаўна Касецкая 1848, памёрла 4.04.1890г., дачка сьвятара - Стэфана Касецкага (Лявонпаль, Галамысль, Узьмёны), вянчалісь 14.05.1867 у царкве м.Галамысль.
Дзеці:
Стэфаніда 1868, скончыла Віленскае жаночае духоўнае вучылішча, працавала настаўніцай.
Серафіма.
Варвара 1870, скончыла Віленскае жаночае духоўнае вучылішча, працавала настаўніцай.
Ксенія 1871, скончыла Віленскае жаночае духоўнае вучылішча, працавала настаўніцай.
Клаўдзія 4.12.1871.
Пётр 16.02.1873-6.07.1873, Быстрыца.
Павел 16.02.1873-28.06.1873, Быстрыца.
Кацярына 1878.
Мікалай 1879.
Брат - Васілій, сьвятар г.Ельня Смаленскай г-ні.
Крыніцы інфармацыі:
некралог - Літоўскія епархіяльныя ведамасьці №42 1890 г.;
Літоўскія епархіяльныя ведамасьці 1867-1890гг.;
Метрычныя кніжкі царквы м.Галамысль 1867;
Метрычныя кніжкі царквы в.Быстрыца 1870-1876.
Іерэй Стэфан Стэфанавіч Касецкі
каля 1828 - 16.02.1902
Нарадзіўся ў 1828 годзе ў сям'і сьвятара.
Выхаванец Літоўскай духоўнай семінарыі.
1845-1848 - паслушнік Свята-Духава манастыра г.Вільня.
1848-08.1858 - дыякан Свята- Пакроўскай царквы в.Залесьсе.
9.01.1849 - рукапаложаны ў сан дыякана Яўсевіем
(Ільінскім), епіскапам Ковенскім.
1850-1852 - настаўнік Залескага сельскага вучылішча.
1866 - 4.02.1880 - дыякан Свята-Троіцкай царквы
в.Лявонпаль.
4.02.1880 -11.01.1883 - 2-гі сьвятар Іаана-Багаслоўскай
царквы в.Галамысль Дзісненскага п-та.
24.02.1888 - рукапаложаны ў сан сьвятара.
11.01.1883-11.02.1902 - настаяцель Мікалаеўскай царквы
в.Узьмёны.
11.02.1902 - прылічаны за штат па старасьці і хваробе.
Памер 16.02.1902. Пахаваны ля царквы в.Узьмены.
Узнагароды:
16.11.1886 - набедраннік,
18.02.1897 - скуфья.
Бацька - Стэфан Кліменцьевіч - да 1845 Глыбокае,
протаіерэй - Глыбокае.
Жонка - Кацярына Нікадзімаўна Савіцкая, 1831-24.02.1867
Лявонпаль; дачка сьвятара в.Замошша Дзісненскага п-та.
Дачка - Вольга Лебедзева 1848, жонка сьвятара - Дзісна,
Галамысль, вянчалісь 14.05.1867 у царкве с.Галамысль.
Сын - Уладзімір 6.07.1853.
Дачка - Алена 1854 г. н., скончыла Віленскае жаночае
духоўнае вучылішча.
Дачка - Марыя 5.03.1858, скончыла духоўнае вучылішча пры
Віленскім Марыінскім жаночым манастыры.
Дачка - Аляксандра Памяранцава 1.05.1863, скончыла
Віленскае жаночае духоўнае вучылішча; жонка сьвятара
Максіміліяна Памяранцава (Залесьсе,Чэрасы), вянчалісь
4.07.1882 у царкве с.Галамысль.
Сын - Іван 29.08.1866.
Крыніцы інфармацыі:
Літоўскія епархіяльныя ведамасьці 1863-1902;
Памятныя кніжкі Віленскай губерні 1867-1902;
Метрычныя кніжкі царквы м.Лявонпаль 1867;
Метрычныя кніжкі царквы с.Галамысль 1882;
Метрычныя кніжкі царквы в.Залесьсе 1851-1858;
Літоўскі дзяржаўны гістарычны архіў фонд №605 (зьмест
спраў);
Спавядальныя ведамасьці царквы в.Лявонпаль 1858-1874.
Іерэй Іаан Матвееевіч Звераў 1852 - 30.06.1883
1876 - скончыў Літоўскую духоўную семінарыю - 2 разрад.
1876-8.02.1877 - настаўнік Віленскага Райскага зарэчнага прыходскага вучылішча.
8.02.1877-19.04.1878 - псаломшчык царквы катаржнай турмы г.Вільня.
19.04.1878-15.10.1881 - настаяцель Свята-Троіцкай царквы м.Крывічы Вілейскага п-та.
22.10.1879 - рукапаложаны ў сан сьвятара.
15.10.1881-24.02.1883 - настаяцель царквы Дабравешчаньня Прасьвятой Багародзіцы в.Рымкі (цяпер Пастаўскі р-н).
24.02.1883-30.06.1883 - 2-гі сьвятар царквы Апостала Іаана Багаслова с.Галамысль.
Памёр 30.06.1883 года. Пахаваны 2.07. ля царквы с.Галамысль.
Жонка - Вера Васільеўна Чулкова 1860 г. н., дачка сьвятара м.Крайск Вілейскага п-та; вянчалісь 5.10.1879 у царкве пры прытулку “Іісус Младзенец” г.Вільня.
16.05.1894 - другі шлюб з харавым музыкантам з мяшчан г.Вільня Аўгусцінам Осіпавічам Пенькевічам (1864 г.н.), вянчалісь у царкве с.Казачызна Ковенскай г-ні.
Сын - Уладзімір 25.04.1882.
Сын - Канстанцін 6.02.1884 (хрышчоны ў царкве в.Богіна).
Брат - Аляксандр, сьвятар Вільня, Коўна.
Сястра - Марыя Сакалоўская, жонка псаломшчыка с.Велья Апочэцкага п-та Пскоўскай г-ні.
Крыніцы інфармацыі:
Літоўскія епархіяльныя ведамасьці 1876-1883;
Метрычныя кніжкі царквы г.Вільня 1879;
Метрычныя кніжкі царквы в.Рымкі 1881-1882;
Метрычныя кніжкі царквы в.Богіна 1884;
Метрычныя кніжкі царквы с.Казачызна 1894.
Іерэй Іосіф Фёдаравіч Первенскі
1845 - скончыў Цьвярскую духоўную семінарыю.
Дамашні настаўнік духоўнага званьня.
29.11.1873-28.06.1874 - псаломшчык царквы Нараджэньня Прасьвятой Багародзіцы в.Дарапеевічы Кобрынскага п-та.
28.06.1874-10.12.1874 - псаломшчык царквы А.Неўскага м.Аляксандраўская Слабада Ковенскага п-та.
10.12.1874-29.01.1877 - настаяцель Петра-Паўлаўскай царквы м.Трабы Ашмянскага п-та.
29.12.1874 - рукапаложаны ў сан сьвятара Яўгеніем (Шэршылла), епіскапам Брэсцкім вікарыем Літоўскай епархіі.
29.01.1877-17.09.1879 - 2-гі сьвятар царквы Свяціцеля Мікалая Цудатворцы с.Чэрасы.
17.09.1879-13.07.1883 - настаяцель царквы Узьнясеньня Гасподняга в.Яршэвічы Вілейскага п-та.
13.07.1883-2.11.1884 - 2-гі сьвятар царквы Апостала Іаана Багаслова с.Галамысль.
2.11.1884-15.01.1885 - настаяцель Свята-Успенскай царквы в.Рабунь Вілейскага п-та.
22.01.1885-8.03.1885 - настаяцель царквы Сімяона Стоўпніка с.Збураж Брэсцкага п-та.
8.03.1885 - прылічаны за штат.
18.02.1886-1889 - настаяцель царквы Дабравешчаньня Прасьвятой Багародзіцы в.Забрэзьзе Ашмянскага п-та.
Далейшы лёс невядомы.
Крыніцы інфармацыі:
Літоўскія епархіяльныя ведамасьці 1873-1889.
Іерэй Дзімітрый Дзімітрыевіч Галавін 21.10.1851 -
- скончыў Цьвярскую духоўную семінарыю- 2-гі разрад ў 1876 годзе.
1.03.1877-1.09.1885 - народны настаўнік у Ковенскай губерні.
4.09.1882-28.08.1885 - настаўнік Павондзенскага народнага вучылішча Тэльшаўскага п-та.
28.08.1885-1.12.1891 - 2-гі сьвятар царквы Апостала Іаана Багаслова с.Галамысль.
6.10.1885 - рукапаложаны ў сан сьвятара.
28.12.1885 назначаны законанастаўнікам Галомысльскага народнага вучылішча.
1.12.1891-18.12.1893 - настаяцель царквы Свяціцеля Мікалая с.Вішнева Свянцянскага п-та.
18.12.1893-12.03.1896 - настаяцель царквы Узьдзвіжаньня Крыжа Гасподняга с.Бабры Лідскага п-та.
12.03.1896-23.05.1900 - 2-гі сьвятар царквы Свяціцеля Мікалая с.Грушаўка Кобрынскага п-та.
23.05.1900-18.10.1902 - настаяцель Сідэркаўскай царквы Сакольскага п-та.
18.10.1902-18.09.1913 - настаяцель Венецкай царквы Узьдзвіжаньня Крыжа Гасподняга Кобрынскага п-та.
18.09.1913-1915 - настаяцель царквы Святой праведнай Ганны в.Любішчыцы Слонімскага п-та.
Далейшы лёс невядомы.
Узнагароды і асаблівыя адзнакі:
16.01.1886-1.12.1891 - законанастаўнік Галамысльскага народнага вучылішча,
1897 - наперсны крыж у памяць імператара Аляксандра ІІІ,
30.03.1901 - набедраннік (№1297),
27.11.1905 - скуфья (№7554).
Жонка - Марыя Васільеўна, 1855 г.н.
Дзеці:
- Платаніда 1878 г.н.,
- Грыгорый 1879 г.н., псаломшчык с.Матыкалы Брэсцкага п-та.
- Якаў 1880 г.н., 4 класы ЛДС; псаломшчык Баршчэўскай царквы Брэсцкага п-та,
- Іван 1883 г.н.,
- Аляксандр 31.05.1885 г.н.,
- Вера 1887 г.н.,
- Сяргей 1888 г.н.,
- Вольга 1890 г.н.,
- Надзея 1891 г.н.,
- Яўгенія 1893-3.03.1885 Хвалойнск.
-Крыніцы інфармацыі:
Літоўскія епарпхіяльныя ведамасьці 1882-1900;
Гарадзенскія епархіяльныя ведамасьці 1901-1915;
Grzegorz Sosna-Hierarchia i kler kościoła prawosławnego w granicach II Rzeczypospolitej i Polski powojennej w XIX-XXI wieky---Ryboly -2012 rok;
Метрычныя кніжкі Благавешчанска-Хвалойнскай царквы 1885;
Стренковский С.П. Священно- и церковнослужители православных приходов Лидского и Ошмянского уездов в XIX - начале XX века, стр. 67.
Протаіерэй Фоцій Антонавіч Карэйша
5.08.1865 (1862) - пасьля 1930
Нарадзіўся 5.08.1865 года ў сям’і дыякана г.Віцебск.
1884 - скончыў Віцебскае духоўнае вучылішча - 1 разрад.
1890 - скончыў Віцебскую духоўную семінарыю - 2 разрад.
2.09.1890-14.10.1890 - псаломшчык царквы Віцебскіх богаўгодных устаноў.
14.10.1890 - рукапаложаны ў сан сьвятара Антанінам (Дзержавіным), епіскапам Полацкім і Віцебскім у кафедральным саборы г.Вільня.
25.10.1890-23.12.1891 - настаяцель царквы Свяціцеля Мікалая Цудатворцы в.Юдыцына (цяпер Шаркоўшчынскі р-н).
23.12.1891-17.06.1897 - 2-гі сьвятар царквы Апостала Іаана Багаслова м.Галамысль.
17.06.1897-8.04.1908 - настаяцель царквы Апостала Іаана Багаслова м.Галамысль.
8.04.1908-1915 - настаяцель царквы г.Новыя Свянцяны Свянцянскага п-та.
1915-1917 - законанастаўнік рэальнага вучылішча ў Віцебскай г-ні.
1917-1919 - выкладчык школ у Казанскай губ-ні.
1919-05.1920 - настаяцель Свята-Георгіеўскай царквы г.Казань.
05.1920-09.1923 - сьвятар Свята-Георгіеўскай царквы г.Казань.
09.1923-25.05.1929 - настаяцель Свята-Георгіеўскай царквы г.Казань.
Арыштаваны 25.05.1929 года. Асобай нарадай калегіі АГПУ 20.11.1929 года вынесены прысуд - 3 гады ППЛ па артыкуле 58.10.ч.2 (арганізацыя рэлігіёзных выступаў супраць закрыцьця царквы). Пакараньне адбываў у Сольвычэгодскім лагеры Архангельскай вобласьці. 13.01.1931 года арыштаваны за “контррэвалюцыйную агітацыю ў канцлалеры” і 16.01.на 8 месяцаў памешчаны ў штрафны ізалятар.
Далейшы лёс невядомы.
Рэабілітаваны 26.07.1989 года.
Узнагароды і асаблівыя адзнакі:
26.11.1893 - законанастаўнік Стэфанпольскага народнага вучылішча.
1901 - набедраннік (да Пасхі).
11.07.1902 - узнагароджаны срэбным медалём з надпісам ”за выратаваньне гінуўшых («погибающих»)” для нашэньня на грудзях на Уладзімірскай ленце за выратаваньне на рацэ Дзісёнка селяніна Станіслава Ліманоўскага,
- скуфья,
1910 - Свянцянскі павятовы назіральнік царкоўна-прыходскіх школ,
1.04.1913 - камілаўка (№3045),
- нададзены сан протаіерэя.
Бацька - Антоній 1834, дыякан Бешанковічы, Віцебск.
Жонка - Вера Сазонтаўна Нежэвіч, дачка купца.
Дачка - Вера 23.01.1892.
Крыніцы інфармацыі:
Полацкія епархіяльныя ведамасьці 1884-1890;
Літоўскія епархіяльныя ведамасьці 1890-1916;
Метрычныя кніжкі царквы в.Юдыцына 1890-1892;
Метрычныя кніжкі царквы г.Новыя Свянцяны 1908-1914;
Кніга памяці Рэспублікі Татарстан;
“За Веру Хрыстову” ст.244;
http://sr.isa.ru/~bin/nkws.exe/ans/m/?HYZ9EJxGHoxITYZCF2JMTdG6Xbu8fi0ZeSWi67GiseWd660hseu
hfe8ctk*_pnl
|
|
Літоўскія епархіяльныя ведамасьці №30-31 1902 |
Веснік Віленскага Свята-Духава Брацтва №23 1909 |
Іерэй Іакаў Іўліянавіч Балабушэвіч 1851
Нарадзіўся ў 1851 годзе ў сям’і сьвятара с.Самагруд Сакольскага п-та.
1867 - скончыў Віленскае духоўнае вучылішча.
1874 - скончыў Літоўскую духоўную семінарыю - 3 разрад.
7.09.1874-19.04.1878 - псаломшчык царквы Святой мучаніцы Параскевы в.Свенціцы Ваўкавыскага п-та.
19.04.1878-8.03.1884 - настаяцель царквы Архангела Міхаіла в.Новы Двор Ваўкавыскага п-та.
25.05.1878 - рукапаложаны ў сан сьвятара.
8.03.1884-15.07.1897 - настаяцель царквы А.Неўскага в.Ялаўка Ваўкавыскага п-та.
15.07.1897-8.10.1898 - 2-гі сьвятар царквы Апостала Іаана Багаслова с.Галамысль.
8.10.1898 - звольнены з забаронай сьвятарства і нізведзены ў прычэтнікі.
27.10.1898-30.04.1899 - псаломшчык Успенскай царквы в.Гвозніца Брэсцкага п-та.
30.04.1899-8.03.1903 - настаяцель Успенскай царквы в.Гвозніца Брэсцкага п-та.
8.03.1903-1915 - настаяцель царквы Святых Мучанікаў Барыса і Глеба в.Юраўляны Сакольскага п-та.
1915 - у эвакуацыі ў Расеі.
Далейшы лёс невядомы.
Узнагароды і асаблівыя адзнакі:
16.10.1886- Архіпастырскае Благаславеньне,
-набедраннік,
18.01.1893 - Архіпастырскае Благаславеньне,
18.02.1897 - скуфья,
1.07.1908 - духаўнік Сакольскага благачыньня.
Бацька - Іўліян -23.10.1865 Самагруд; сьвятар с.Самагруд Сакольскага п-та.
Жонка - Надзея Іванаўна Радзялоўская, дачка сьвятара.
Дачка - Екацярына 23.01.1880-
Сын - Аляксандр, Жыровіцкае духоўнае вучылішча.
Крыніцы інфармацыі:
Літоўскія епархіяльныя ведамасьці 1867-1900;
Гарадзенскія епархіяльныя ведамасьці 1901-1915;
Grzegorz Sosna-Hierarchia i kler kościoła prawosławnego w granicach II Rzeczypospolitej i Polski powojennej w XIX-XXI wieky---Ryboly -2012 rok;
Метрычныя кніжкі царквы в.Новы Двор 1879-1880.
Іерэй Антоній Георгіевіч Панкратаў -да 03.1911
1863 - скончыў Літоўскую духоўную семінарыю - 2 разрад.
17.05.1863-10.12.1875 - настаяцель царквы Уздзьвіжаньня Крыжа Гасподняга в.Андрыянкі Бельскага п-та.
14.09.1863 - рукапаложаны ў сан сьвятара.
10.12.1875-188 - настаяцель царквы Свяціцеля Мікалая м.Драгічын Кобрынскага п-та.
1885-5.12.1898 - настаяцель Цяцерскай царквы Гарадзенскага п-та.
5.12.1898-14.01.1902 - 2-гі сьвятар царквы Апостала Іаана Багаслова с.Галамысль.
20.01.1902-14.01.1909 - настаяцель Георгіеўскай царквы с.Галынкі Слонімскага п-та.
14.01.1909 - прылічаны за штат па старасьці.
Памёр да 03.1911.
Узнагароды:
1.11.1872 - набедраннік (№1096),
15.04.1878 - скуфья,
7.04.1888 - Благаславеньне Святога Сінода бяз граматы,
1897 - наперсны крыж у памяць Аляксандра ІІІ,
19.04.1900 - камілаўка (№1483).
Жонка - памерла да 1900.
Сын - Платон, ЛДС; выкладчык Віленскага жаночага духоўнага вучылішча.
Сын - Стэфан, ЛДС, сьвятар - Луканіцкая Слонімскага п-та; старшыня Лідскага павятовага епархіяльнага савета (бяз прыхода).
Крыніцы інфармацыі:
Літоўскія епархіяльныя ведамасьці 1863-1905;
Гарадзенскія епархіяльныя ведамасьці 1902-1911.
Іерэй Антоній Антоніевіч Мадзолеўскі 15.08.1871-
Нарадзіўся 15.08. 1871 года ў сям’і сьвятара с.Горкі Гарадокскага п-та Віцебскай губерні.
1888 - скончыў Віцебскае духоўнае вучылішча - 2 разрад.
15.06.1896 - скончыў Віцебскую духоўную семінарыю - 2 разрад.
12.02.1897-23.02.1899 - псаломшчык Троіцкай царквы в.Нача Лепельскага п-та.
23.02.1899-20.05.1901 - настаяцель царквы Святой Параскевы Пятніцы м.Пліса (цяпер Глыбоцкі р-н).
10.04.1899 - рукапаложаны ў сан сьвятара Ювеналіем (Полаўцавым), архіепіскапам Літоўскім і Віленскім.
20.05.1901 - па прашэньню прылічаны за штат і жыў у м.Пліса.
16.03.1902-7.04.1907 - 2-гі сьвятар царквы Апостала Іаана Багаслова с.Галамысль.
7.04.1907-9.09.1908 - настаяцель царквы Узьнясеньня Гасподняга в.Парэчча (Глыбоцкі р-н).
9.09.1908-1913 - настаяцель Успенскай царквы с.Горкі Гарадоцкага п-та.
1913-28.07.1914 - настаяцель Петра-Паўлаўскай царквы в.Грыгаравічы.
31.10.1914-6.04.1916 - 2-гі сьвятар царквы Свяціцеля Мікалая Цудатворцы м.Новы Пагост.
6.04.1916-1921 - настаяцель Успенскай царквы м.Хаценчыцы Вілейскага п-та.
1922-22.11.1924 - 2-гі сьвятар царквы Свяціцеля Мікалая Цудатворцы м.Новы Пагост.
22.11.1924-8.10.1936 - настаяцель Георгіеўскай царквы с.Хожава Вілейскага п-та.
8.10.1936 - прылічаны за штат.
22.04.1937 - настаяцель Ільінскай царквы в.Міхайлаўшчына Ашмянскага п-та.
Далейшы лёс невядомы.
Бацька - Антоній Іўсцінавіч 1829 - пасьля 1910, протаіерэй с.Горкі Гарадоцкага п-та.
Жонка - Надзея Іосіфаўна, 1880-23.08.1899, Пліса; памерла падчас родаў.
Дачка - Лідзія 5.08.1899.
Узнагароды:
29.03.1911 - набедраннік,
1932 - залаты наперсны крыж.
Крыніцы інфармацыі:
Кліравыя ведамасьці Пліскай царквы 1899-1900;
Кліравыя ведамасьці царквы в.Парэчча 1907;
Метрычныя кніжкі Пліскай царквы 1899-1901;
Літоўскія епархіяльныя ведамасьці 1899-1916;
Полацкія епархіяльныя ведамасьці 1888-1913;
Grzegorz Sosna-Hierarchia i kler kościoła prawosławnego w granicach II Rzeczypospolitej i Polski powojennej w XIX-XXI wieky---Ryboly -2012 rok;
Алфавітны спіс сьвятароў і царкоўнаслужыцеляў Віленскай епархіі за 1933 год.
Іерэй Ніл Васільевіч Шанін -19.07.1911
1876 - скончыў Віленскае духоўнае вучылішча - 1 разрад.
1881 - скончыў Літоўскую духоўную семінапыю - 1 разрад.
1881-11.03.1883 - псаломшчык царквы Канстанціна і Алены м.Валожын Ашмянскага п-та.
11.03.1883-25.10.1900 - настаяцель царквы Святога Аляксандра Неўскага м.Анікшты Вількамірскага п-та Ковенскай г-ні.
10.04.1883 - рукапаложаны ў сан сьвятара Аляксандрам (Дабрыніным), архіепіскапам Літоўскім і Віленскім.
25.10.1900-22.12.1905 - настаяцель Увядзенскай царквы м.Жэлядзь Свянцянскага п-та.
22.12.1905-20.06.1906 - 2-гі сьвятар царквы Нараджэньня Прасьвятой Багародзіцы м.Лужкі (цяпер Шаркоўшчынскі р-н).
3.10.1906-19.05.1907 - на вакансіі псаломшчыка Праабражэнскай царквы в.Верхняе Дзісненскага п-та (цяпер Глыбоцкі р-н).
19.05.1907-19.07.1911 - 2-гі сьвятар царквы Апостала Іаана Багаслова с.Галамысль.
Памёр 19.07.1911 года. Пахаваны на могілках с.Галамысль.
Узнагароды і асаблівыя адзнакі:
1895 - набедраннік,
8.01.1907-19.07.1905 - законанастаўнік Жэлядскага народнага вучылішча.
Жонка - Надзея Іўліянаўна Гінтаўт 1861-пасьля 1914; дачка сьвятара м.Смаргонь, вянчалісь 11.11.1881 у царкве пры прытулку “Іісус Младзенец” г.Вільня.
Брат - Павел, чыноўнік Віленскага Губернскага праўленьня.
Крыніцы інфармацыі:
Літоўскія епархіяльныя ведамасьці 1876-1911;
Метрычныя кніжкі царквы пры прытулку “Іісус Младзенец”г.Вільня 1881.
Іерэй Феадосій Васільевіч Грыневіч
Нарадзіўся ў сям’і псаломшчыка царквы в.Гудзевічы Ваўкавыскага п-та.
1882 - скончыў Жыровіцкае духоўнае вучылішча - 2 разрад.
1890 - скончыў Літоўскую духоўную семінарыю - 2 разрад.
18.06.1890-12.09.1892 - псаломшчык Ільінскай царквы в.Падбельле Бельскага п-та.
12.09.1892-18.04.1895 - псаломшчык Мікалаеўскай царквы в.Вежнае Пружанскага п-та.
18.04.1895-20.06.1908 - настаяцель царквы Свяціцеля Мікалая Цудатворцы в.Юдыцына Дзісненскага п-та (цяпер Шаркоўшчынскі р-н).
1895 - рукапаложаны ў сан сьвятара.
20.06.1908-1917- настаяцель царквы Апостала Іаана Багаслова с.Галамысль.
Далейшы лёс невядомы.
Узнагароды і асаблівыя адзнакі:
1901 - набедраннік,
13.04.1906 - скуфья (№620),
12.03.1915 - камілаўка (№2354),
10.10.1916 - памочнік Дзісненскага благачыннага.
Бацька - Васілій, псаломшчык с.Гудзевічы Ваўкавыскага п-та.
Крыніцы інфармацыі:
Літоўскія епархіяльныя ведамасьці 1882-1916.
Протаіерэй Міхаіл Канстанцінавіч Занковіч 5.11.1877-1950
1899 - скончыў школу псаломшчыкаў у г.Вільня.
15.07.1899-7.01.1900 - псаломшчык царквы Усіх Смуткуючых Радасць м.Коўнатава Шавельскага п-та Ковенскай г-ні.
7.01.1900-18.01.1909 - псаломшчык Троіцкай царквы м.Княгінін Вілейскага п-та.
18.01.1909 - рукапаложаны ў сан дыякана.
18.01.1909-21.03.1910 - дыякан на вакансіі псаломшчыка царквы м.Княгінін.
21.03.1910-10.12.1911 - дыякан на вакансіі псаломшчыка Успенскай царквы м.Е’ўе Трокскага п-та.
10.12.1911-21.09.1912 - 2-гі сьвятар царквы Апостала Іаана Багаслова с.Галамысль.
18.12.1911 - рукапаложаны ў сан сьвятара.
10.12.1911-1918 - настаяцель царквы Святога прападобнага Серафіма Сароўскага в.Стэфанполь (цяпер Мёрскі р-н).
1918-1948 - настаяцель царквы Усіх Смуткуючых Радасць г.п.Шаркоўшчына.
1948 - прылічаны за штат.
Памёр у 1950 годзе. Пахаваны на могілках г.п.Шаркоўшчына.
Узнагароды і асаблівыя адзнакі:
10.04.1916 - набедраннік,
1922-1923 - Дзісненскі благачынны,
- скуфья,
- камілаўка,
1928 - залаты наперсны крыж,
- нададзены сан протаіерэя.
Жонка - Іўліянія Данілаўна Латышонак 15.08.1881-1951 Шаркоўшчына; вянчалісь 28.10.1901 у царкве м.Княгінін.
Дзеці:
Ларыса Білева 1902-1982 Шаркоўшчына.
Лідзія Занковіч 19.11.1903-1972 Шаркоўшчына.
Фёдар 8.05.1905.
Серафім 1.08.1917-2.05.1974 Курск; протаіерэй - Парэчча, Шкунцікі, Курск.
Людміла 13.08.1921.
Яўгеній 8.10.1923.
Крыніцы інфармацыі:
Літоўскія епархіяльныя ведамасьці 1899-1916;
Алфавітны спіс сьвятароў і царкоўнаслужыцеляў Віленскай епархіі за 1933 год.
Протаіерэй Іаан Фадзеевіч Цітовіч
1.12.1881-30.12.1967
Нарадзіўся 1.12.1881 года ў сялянскай сям’і на хутары Хіны Дзісненскага павета (цяпер Шаркоўшчынскі р-н).
1903 - скончыў царкоўна-настаўніцкую школу.
1903-1907 - настаўнік царкоўна-прыхадской школы с.Нікольскае Панявежскага п-та Ковенскай губ-ні.
1907-1910 - настаўнік народнага вучылішча м.Вішнева Свянцянскага павета.
1910 -1913 - настаўнік народнага вучылішча в.Паляны Свянцянскага п-та.
1913-1915 - загадчык 2-класнага вучылішча с.Дубатоўка Ашмянскага п-та.
1915-1918 - служба ў царскай арміі, начальнік каманды пешай разведкі ў чыне паручыка.
1916 - скончыў Чугуеўскае ваеннае вучылішча.
1918-1920 - загадчык 2-класнага вучылішча м.Новы Пагост.
1919-1920 - служба ў Чырвонай арміі, памочнік каменданта этапа №10.
1922 - здаў экзамены па багаслоўскіх прадметах у Віленскай духоўнай семінарыі.
23.05.1922 - рукапаложаны ў сан дыякана.
30.05.1922 - рукапаложаны ў сан сьвятара.
30.05.1922 - 19.03.1925 - настаяцель Мікалаеўскай царквы в.Іказнь (цяпер Браслаўскі р-н).
17.04.1925 - 16.12.1925 - настаяцель царквы Свяціцеля Мікалая Цудатворцы в.Новы Пагост.
16.12.1925 - 27.05.1926 - настаяцель царквы Іаана Багаслова с.Галамысль (цяпер Мёрскі р-н).
27.05.1926-31.08.1927 - настаяцель Свята-Духаўскай царквы м.Беліца Лідскага п-та.
31.08.1927-17.08.1939 - настаяцель Благавешчанскай царквы в.Рымкі (Пастаўскі р-н).
17.08.1939-21.06.1962 - настаяцель царквы Нараджэньня Прасьвятой Багародзіцы м.Лужкі Дзісненскага п-та (цяпер Шаркоўшчынскі р-н).
5.03.1954 - часова сьвятар царквы Узьнясеньня Гасподняга в.Парэчча Дзісненскага п-та (цяпер Глыбоцкі р-н).
21.06.1962 - прылічаны за штат.
Памёр 30.12.1967 года. Пахаваны на могілках в.Лужкі.
Узнагароды і асаблівыя адзнакі:
19.03.1924-19.03.1925 - памочнік Друйскага благачыннага,
1944 - ужо протаіерэй,
1939-03.1945 - памочнік Дзісненскага благачыннага,
03.1945-27.01.1948 - Дзісненскі благачынны.
Жонка - Сусанна Грыгор’еўна Чукіна 2.06.1887, вянчалісь 9.10.1909 у царкве в.Казяны.,
Сын - Генадзь Іванавіч 23.07.1910-21.06.1986 Менск,
беларускі музыказнаўца, этнограф і харавы дырыжор, народны артыст СССР.
Сын - Аляксандр 3.10.1913 г.
Крыніцы інфармацыі:
Уладзімір Гарыдавец: інтэрнет-даведнік ”Лёсы праваслаўнага духавенства і міран Віцебшчыны 1919-1990";
некралог-Журнал Маскоўскай Патрыярхіі №3 1968
Метрычныя кніжкі царквы м.Новы Пагост 1910;
Hierarchia i kler kościoła prawosławnego w granicach II Rzeczypospolitej i Polski powojennej w XIX- XXI wieku - Ryboly - 2012;
Алфавітны спіс сьвятароў і царкоўнаслужыцеляў Віленскай епархіі за 1933 год.
Іерэй Мадэст Іаанавіч Яцкевіч 1.05.1894-27.02.1971
Нарадзіўся 1.05.1894 года ў м.Паставы.
1913 - скончыў гімназію ў г.Вільня.
Настаўнік народных школ Віленскай губерні.
1921 - скончыў Віленскую духоўную семінарыю.
4.11.1921-27.11.1921 - сьвятар царквы Нараджэньня Прасьвятой Багародзіцы г.Трокі.
21.11.1921 - рукапаложаны ў сан сьвятара Елеўферыем (Богаяўленскім), архіепіскапам Віленскім і Літоўскім.
27.11.1921-1926 - настаяцель царквы в.Бабры Лідскага п-та.
1926-1930 - настаяцель царквы Свяціцеля Мікалая Цудатворцы с.Галамысль.
1930-31.12.1935 - настаяцель Георгіеўскай царквы в.Гейсішкі Віленскага п-та.
31.12.1935-1939 - настаяцель царквы Свяціцеля Мікалая Цудатворцы в. Габы Вілейскага п-та.
Пад час вайны быў у Свята-Духавым манастыры г.Вільня.
У 1944 годзе выехаў у Аўстрыю.
З 1949 (магчыма 1956) года - ў Аўстраліі.
Архімандрыт БАПЦ (Беларускай Аўтакефальнай праваслаўнай царквы).
1958-08.1962 - настаяцель прыхода Святых Віленскіх пакутнікаў г.Мельбурн.
У жніўні 1962 перайшоў у Канстанцінопальскі патрыярхат.
08.1962-27.02.1971 - настаяцель царквы Еўфрасіньні Полацкай г.Мельбурн.
Памёр 27.02.1971 года. Пахаваны на могілках г.Мельбурн.
Бацька - Іаан.
Маці - Вольга.
Сын - Георгій 9.06.1910.
Крыніцы інфармацыі:
Алфавітны спіс сьвятароў і царкоўнаслужыцеляў Віленскай епархіі за 1933 год;
Grzegorz Sosna-Hierarchia i kler kościoła prawosławnego w granicach II Rzeczypospolitej i Polski powojennej w XIX-XXI wieky---Ryboly -2012 rok.
Іерэй Анатолій Аляксандравіч Аўласенка 1.11.1905-
Нарадзіўся 1.11.1905 года ў г.Вільня ў сям’і селяніна Пліскай воласьці Дзісненскага п-та.
1928 - скончыў Віленскую духоўную семінарыю.
10.03.1929 - рукапаложаны ў сан сьвятара.
1929-1930 - настаяцель Св.Георгіеўскай царквы в.Гейсішкі Віленскага п-та.
1930-3.12.1937 - настаяцель царквы Свяціцеля Мікалая Цудатворцы с.Галамысль.
3.12.1937 - 2-гі сьвятар Свята-Троіцкай царквы м.Мір Стаўбцоўскага п-та.
Далейшы лёс невядомы.
Бацька - Аляксандр Осіпавіч.
Маці - Кіра Іванаўна.
Жонка - Зінаіда Аляксандраўна Сінёва 6.09.1906, дачка сьвятара Лявонпаль, Манькавічы; вянчалісь 10.02.1929 у царкве Манькавічы.
Дачка - Ніна 29.01.1930.
Крыніцы інфармацыі:
Алфавітны спіс сьвятароў і царкоўнаслужыцеляў Віленскай епархіі за 1933 год;
Метрычныя кніжкі царквы Новы Сьвет - Вільня 1905.
Протаіерэй Аляксандр Іосіфавіч Стахоўскі 22.10.1899-
24.10.1969
Нарадзіўся 22.10.1899 года ў м.Засьвір Свянцянскага п-та ў
сям’і ляснога аб’езчыка.
1915 - скончыў Віленскае духоўнае вучылішча - 2 разрад.
1915-1918 - вучоба ў Астраханскай духоўнай семінарыі (скончыў
3 класы).
1915-1918 - асабісты сакратар епіскапа Астраханскага і
Цароўскага Мітрафана (Краснапольскага)?.
09.1919-02.1921 - псаломшчык Свята-Ільінскай царквы
в.Ігуменава (цяпер в.Шкунцікі Шаркоўшчынскага р-на).
1921 - рукапаложаны ў сан дыякана.
1921-17.07.1935 - дыякан на вакансіі псаломшчыка царквы
в.Ігуменава.
17.07.1935-3.12.1937- настаяцель царквы Свяціцеля Мікалая
Цудатворцы м. Побень Віленскага п-та.
11.08.1935 - рукапаложаны ў сан сьвятара.
3.12.1937-1942 - настаяцель царквы Свяціцеля Мікалая
Цудатворцы с. Галамысль.
1943-23.11.1949 - настаяцель Свята-Успенскай царквы в.Кавалі
Глыбоцкага р-на.
23.11.1949-1961 - настаяцель Свята-Пакроўскай царквы в.Бакшты
Іў’еўскага р-на.
1961-24.10.1969 - настаяцель царквы Праабражэньня Гасподняга
г.Геленджык Краснадарскага края.
Памёр 24.10.1969 года. Пахаваны ў г.Геленджык Краснадарскага
края.
Узнагароды і асаблівыя адзнакі:
1932 - арар протадыякана,
5.10.1937 - набедраннік (№2526),
30.08.1942 - скуфья (№557),
27.02.1946 - камілаўка (№96).
Бацька - Іосіф Аляксандравіч 17.11.1854- .
Маці - Надзея Фёдараўна.
Жонка - Фёкла Лабіцкая 5.10.1899, вянчалісь 02.1921.
Дзеці:
Ларыса Комар 7.04.1922- 1992, жонка сьвятара Аляксандра
Комара (Бакшты).
Алег 18.06.1923- .
Крыніцы інфармацыі:
Алфавітны спіс сьвятароў і царкоўнаслужыцеляў Віленскай
епархіі за 1933 год;
Grzegorz Sosna-Hierarchia i kler kościoła prawosławnego w
granicach II Rzeczypospolitej i Polski powojennej w XIX-XXI wieky---
Ryboly -2012 rok;
Метрычныя кніжкі царквы м.Засьвір 1899.
Іерэй Мікалай Нікадзімавіч Валынец 1920
Нарадзіўся ў 1920 годзе ў в.Жаўткі (Жалткі) Вілейскага п-та.
Скончыў сярэднюю школу.
Да 1942 года жыў у в.Жалткі, быў настаўнікам пачатковай школы в.Цынцавічы Вілейскага р-на.
1942 - рукапаложаны ў сан сьвятара.
11.1942-07.1944 - настаяцель царквы Свяціцеля Мікалая Цудатворцы с.Галамысль.
1944-12.1949 - настаяцель царквы Узьдзвіжаньня Крыжа Гасподняга в.Цвеціна.
1953-1956 - настаяцель сабора Аляксандра Неўскага г.Кобрын.
Больш ніякіх зьвестак няма.
Крыніцы інфармацыі:
Уладзімір Гарыдавец: інтэрнет-даведнік ”Лёсы праваслаўнага духавенства і міран Віцебшчыны" 1917-1990;
Кніга “Памяць” Мёрскі р-н - успаміны Уладзіміра Піліпавіча Зайца (старонка 318).
Протаіерэй Алексій Іонавіч Дружынін 17.03.1900-25.06.1972
Нарадзіўся 17.03.1900 ў горадзе Смаленску.
1916 - закончыў вышэйшае гарадское вучылішча г.Смаленск.
1917 - дапамагаў на архіерэйскіх богаслужэньнях у Успенскім кафедральным саборы г.Смаленск.
6.01.1921 - пасьвечаны ў іпадыяканы.
1922 - псаломшчык Свята-Духаўскай царквы Г.Смаленск.
1923 - 1930 - паслушнік Ардынскай пустыні Смаленскай в-ці.
1930 - 1943 - жыў у м.Лёзна і служыў на клірасе Узьнясенскай царквы.
1941 - 5.02.1943 - псаломшчык Узьнясенскай царквы.
5.02.1943 - рукапаложаны ў сан сьвятара Стэфанам (Сеўбо), епіскапам Смаленскім.
5.02.1943 - 4.06.1946 - настаяцель цэркваў в.Давыдаўка і в.Новая мыш Баранавіцкай в-ці.
4.06.1946 - 9.03.1954 - настаяцель царквы Іаана Багаслова в.Галамысль.
9.03.1954 - 6.11.1968 - настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы в.Узьмёны.
5.08.1955 - 14.12.1955 - сьвятар царквы Іаана Багаслова в.Галамысль.
6.11.1968 - 26.03.1969 - настаяцель Ільінскай царквы в.Слаўнае Мсціслаўскага р-на.
26.03.1969 - настаяцель Ільінскай царквы в.Шкунцікі Шаркоўшчынскага р-на.
Памёр 25.06.1972. Пахаваны на могілках в.Шкунцікі - магіла без помніка (інфармацыя не праверана).
Узнагароды:
1955 - напёрсны крыж (да дня Святой Пасхі).
Крыніцы: інтэрнэт-даведнік “Лёсы праваслаўнага духавенства і міран Віцебшчыны".
|
Протаіерэй Алексій Іонавіч Дружынін |
Іерэй Макарый Іосіфавіч Макараў 18.06.1892
Нарадзіўся 18.06.1892 года ў в.Дудзічская Рудня Чачэрскага п-та.
1906 - скончыў Дудзічскае народнае вучылішча.
1909 - скончыў Чачэрскае гарадское вучылішча.
1912 - скончыў Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю.
1913 - рукапаложаны ў сан дыякана.
1913-5.02.1927 - дыякан на вакансіі псаломшчыка царквы в.Скепня Жлобінскага р-на.
5.02.1927 - рукапаложаны ў сан сьвятара.
5.02.1927-1932 - сьвятар Пакроўскай царквы в.Капланцы Бярэзінскага р-на?
1932 - арыштаваны і асуджаны Тройкай АДПУ да 5-ці гадоў пазбаўленьня волі.
1936-1941- бухгалтар на сударамонтным заводзе ў г.Гомель.
1941 - 20.02.1949 - сьвятар Праабражэнскай царквы г.Ветка Гомельскай в-ці.
20.02.1949 -12.03.1964 - настаяцель царквы Узьдзвіжаньня Крыжа Гасподняга в.Цвеціна.
9.03.1954-5.08.1955 - сьвятар Свята-Спаскай царквы с.Галамысль Мёрскага р-на.
14.12.1955-19.08.1956 - сьвятар Свята-Спаскай царквы с.Галамысль.
12.03.1964 - прылічаны за штат з прадастаўленьнем пенсіі.
Далейшы лёс невядомы.
Узнагароды:
1955 - наперсны крыж (да Пасхі).
Крыніцы інфармацыі:
Уладзімір Гарыдавец: інтэрнет-даведнік “Лёсы праваслаўнага духавенства і міран Віцебшчыны" 1917-1990.
|
Іерэй Макарый Іосіфавіч Макараў |
Мітрафорны протаіерэй Генадзій Аляксандравіч Ананька
Нарадзіўся 18.09.1928 года ў сялянскай сям’і ў м.Пліса Дзісненскага п-та.
1938-1945 - вучоба ў школе м.Пліса.
1945-1953 - займаўся земляробствам і працаваў у Пліскай канторы “Нарыхт-жывёла”.
1953-1955 - вучоба ў Ленінградскай духоўнай семінарыі (скончыў 3 курсы).
1955-16.06.1956 - служыў псаломшчыкам.
16.06.1956 - рукапаложаны ў сан дыякана.
4.09.1956 - рукапаложаны ў сан сьвятара.
16.08.1956-5.07.1974 - настаяцель Свята-Спаскай царквы с.Галамысль.
5.07.1974-2007 - настаяцель царквы Нараджэньня Прасьвятой Багародзіцы в.Лужкі Шаркоўшчынскага р-на.
2007 - прылічаны за штат, жыў у в.Лужкі, зрэдку служыў у мясцовай царкве.
Памёр 30.10.2016 года. Пахаваны 1.11 на вясковых могілках в.Лужкі.
Узнагароды:
- набедраннік,
- камілаўка,
- наперсны крыж,
- нададзены сан протаіерэя,
- права служэньня літургіі пры адчыненых царскіх варотах да Херувімскай,
- мітра.
Жонка - Глафіра Антонаўна Сарока 11.02.1928- 2018, дачка псаломшчыка в.Богіна Браслаўскага р-на; служыла псаломшчыкам у цэрквах с.Галамысль і в.Лужкі; узнагароджана 21.04.2013 медалём Прападобнай Еўфрасініі Полацкай.
Дзеці:
Сын Васілій - 4.11.1958.
Сын Лявонцій - 1.07.1962.
Крыніцы інфармацыі:
Іерэй Уладзімір Гарыдавец: інтэрнет-даведнік “Лёсы праваслаўнага духавенства і міран Віцебшчыны" 1919-1990;
Інфармацыя з сайта Полацкай епархіі.
|
|
|
Генадь Аляксандравіч Ананька |
Протаіерэй Генадзь Аляксандравіч Ананька |
Глафіра Антонаўна Ананька |
|
|
Протаіерэй Міхаіл Занковіч - стаіць першы злева |
Магіла протаіерэя Міхаіла Канстанцінавіча Занковіча |
Іерэй Іосіф Грыгор’евіч Біруковіч 1811 (1813)-20.04.1881
Нарадзіўся ў 1811 годзе ў сям’і дзьячка.
1833 - скончыў Менскую духоўную семінарыю па ніжэйшаму разраду.
1833-2.10.1842 - дзьячок Благавешчанскай царквы г.Друя.
2.10.1842 - рукапаложаны ў сан дыякана Антоніем (Зубко ), архіепіскапам Менскім і Бабруйскім.
2.10.1842-1853 - дыякан царквы Апостала Іаана Багаслова с.Галамысль.
1853-29.01.1856 - дыякан царквы Нараджэньня Прасьвятой Багародзіцы в.Куранец Вілейскага п-та.
29.01.1856 - рукапаложаны ў сан сьвятара Ігнаціем (Жалязоўскім), епіскапам Брэсцкім вікарыем Літоўскай епархіі.
29.01.1856-15.05.1862 - настаяцель царквы Іаана Прадцечы в.Сарокі (цяпер Глыбоцкі р-н).
15.05.1862-20.04.1881 - настаяцель царквы Узьнясеньня Гасподняга в.Парэчча (цяпер Глыбоцкі р-н).
Памёр 20.04.1881. Пахаваны 22.04. саборна сьвятарамі Дзісненскага і Глыбоцкага благачыньняў на царкоўным цьвінтары в.Парэчча.
Узнагароды:
1857- крыж і медаль у памяць вайны 1853-1856,
1865 - медаль у памяць уціхамірваньня паўстаньня 1863-1864,
10.11.1873 - набедраннік (№1056).
Брат - Павел, памёр ў 1869 г., Друя; сьвятар - Галамысль, Друя.
Жонка - Пелагея Усцінаўна 1824 г.н.
Дзеці:
1) Аляксандра Буракевіч 1843 г.н., жонка Дзісненскага мешчаніна Іосіфа Буракевіча (1834 г.н., рымскага католіка), вянчалісь 13.02.1870 у царкве Беразьвецкага манастыра.
2) Марыя Шэлепіна 1856 г.н., жонка Аляксандра Іосіфавіча Шэлепіна (1854 г.н.), сына сьвятара в.Залесьсе, настаўніка Чарневічскага народнага вучылішча (вянчалісь 5.02.1867 у Парэччы).
3) Елісавета Праабражэнская 1859 г.н., жонка Фёдара Іванавіча(1844 г.н.),выхаванца Уладзімірскай ДС, пісара Глыбоцкага валаснога праўленьня (вянчалісь 9.01.1866 у Парэччы).
4) Яўгеній 1859 г. н.
5) Іван 1860 г. н.
6) Мікалай 1862-24.08.1868 Парэчча.
Крыніцы інфармацыі:
Літоўскія епархіяльныя ведамасьці 1863-1881;
Некралог-Літоўскія епархіяльныя ведамасьці №22 1881;
Метрычныя кніжкі царквы в.Парэчча 1867-1881.
Гады служэньня ў царкве
с.Галомысль
|
Царкоўнаслужыцелі
|
1842-1853
|
дыякан Іосіф Грыгор’евіч Біруковіч
|
1853-1860
|
дыякан Фёдар Шэнец
|
1.11.1866-19.06.1874
|
дыякан Аляксандр Карпавіч Прыгадзінскі
|
1867-9.02.1875
|
псаломшчык Фёдар Фаміч Макарэвіч
|
1867-1869
|
псаломшчык Іларыён Амельяновіч
|
23.09.1874-23.09.1878
|
псаломшчык Пётр Мікалаевіч Вашчынскі
|
30.05.1875-2.12.1877
|
псаломшчык Якаў Мікалаевіч Шчэдраў
|
2.12.1877-28.10.1878
|
псаломшчык Антон Міхайлавіч Латышэнкаў
|
23.09.1878-13.07.1882
|
дыякан Іпаліт Георгіевіч Харламповіч
|
12.11.1878-8.10.1883
|
псаломшчык Данііл Давідовіч
|
3.09.1882-20.12.1885
|
псаломшчык Іларыён Дзерынг
|
8.10.1883-16.06.1899
|
псаломшчык Аляксандр Мароз
|
7.03.1886-1899
|
псаломшчык Іван Юзэфовіч
|
1899-5.05.1903
|
псаломшчык Антон Іванавіч Юзэфовіч
|
14.07.1899-31.08.1900
|
псаломшчык Гаўрыіл Тарановіч
|
25.09.1900-28.09.1903
|
псаломшчык Іван Данілавіч Нікіфароўскі
|
14.05.1903-10.12.1903
|
псаломшчык Леў Паўлоўскі
|
4.07.1903-2.04.1905
|
псаломшчык Леанід Уладзіміравіч Кокін (Коклін)
|
8.03.1904-17.02.1911
|
псаломшчык Осіп Стэфанавіч Рабінскі
|
12.10.1905-22.01.1906
|
псаломшчык Васілій Осіпавіч Пашкевіч
|
-1.11.1908
|
псаломшчык Павел Станкевіч
|
17.06.1906-
|
псаломшчык Іван Малажавы
|
16.12.1925-27.05.1926
|
Іаан Фадзеевіч Цітовіч
|
11.11.1908-24.11.1912
|
псаломшчык Пётр Верашчака
|
8.03.1911-31.07.1912
|
псаломшчык Мікалай Каляда
|
-22.06.1914
|
псаломшчык Аляксей Баталін
|
22.06.1914-15.10.1914
|
псаломшчык Якаў Гамзуноў
|
11.1942-07.1944
|
псаломшчык Фёдар Папсуевіч
|
-31.01.1925
|
псаломшчык Канстанцін Баршчэўскі
|
17.02.1925-19.11.1925
|
дыякан Мікалай Савіч
|
13.01.1926-16.10.1926
|
псаломшчык Васілій Салачэнка
|
2.07.1926-23.03.1927
|
псаломшчык Сімеон Іосіфавіч Счэнсновіч
|
19.03.1928-14.08.1934
|
псаломшчык Іларыён Рабіза
|
14.08.1934-18.03.1936
|
псаломшчык Мікалай Іларыёнавіч Рабіза
|
1940-1942
|
псаломшчык Іаан Шчарбіцкі
|
1942-1954
|
псаломшчык Мікалай Фаміч Кубліцкі
|
1956-1974
|
псаломшчык Глафіра Антонаўна Ананька
|
1975-1989
|
псаломшчыкі другіх храмаў
|
Царкоўнаслужыцелі царквы с.Галамысль
|
|
Некралог сьвятару Дзімітрыю Мікалаевічу Лебедзеву |
ЛЕВ №42 1890 |
Іерэй Леў Антонавіч Баландовіч 18.02.1831-31.03.1890
Нарадзіўся 18.02.1831 года ў сям’і сьвятара в.Дружылавічы Кобрынскага п-та.
1850 - звольнены з сярэдняга класа Літоўскай духоўнай семінарыі.
1850 - 4 месяцы вольнанаёмны пісец Літоўскай духоўнай кансісторыі.
1850-8.09.1856 - дзьячок царквы Архангела Міхаіла в.Пажэжына Брэсцкага п-та.
8.09.1856 - рукапаложаны ў сан дыякана Філарэтам (Малішэўскім), епіскапам Ковенскім.
8.09.1856-26.03.1871 - дыякан Мікалаеўскай царквы в.Дружылавічы Кобрынскага п-та.
Вытрымаў экзамен на сьвятара пры Літоўскай духоўнай кансісторыі.
26.03.1871-1.04.1879 - 2-гі сьвятар царквы Апостала Іаана Багаслова с.Галамысль.
4.04.1871 - рукапаложаны ў сан сьвятара Іосіфам (Драздовым), епіскапам Ковенскім.
1.04.1879-31.03.1890 - настаяцель царквы Свяціцеля Мікалая в.Забор’е (цяпер Глыбоцкі р-н).
Памёр 31.03.1890 года. Пахаваны 2.04 ля царквы в.Забор’е.
Бацька - Антоній, сьвятар - Дружылавічы.
Маці - Софья 1804-8.05.1887 Забор’е.
Жонка - Алена Осіпаўна 1830-19.04.1900 Вільня.
Сын - Антон 1863-3.02.1909, скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію, сакратар Пермскай духоўнай кансісторыі; некралог - Гарадзенскія епархіяльныя ведамасьці №7 1909.
Дачка - Аляксанда 1866-2.03.1887 Забор’е.
Сястра - Іулія 1836-18.05.1888 Забор’е.
Крыніцы інфармацыі:
Некралог - Літоўскія епархіяльныя ведамасьці №42 1890,
Літоўскія епархіяльныя ведамасьці 1863-1890,
Гарадзенскія епархіяльныя ведамасьці 1902-1909,
Метрычныя кніжкі царквы в.Забор’е 1879-1890,
Метрычныя кніжкі царквы с.Галамысль 1871-1879,
Метрычныя кніжкі Прачысценскага сабора г.Вільня 1900.
|
|
|
ЛЕВ №42 1890 |
Некралог іерэю Льву Антонавічу Баландовічу |
Магіла іерэя Льва Антонавіча Баландовіча |
|
Некралог сьвятару Феліксу Хруцкаму. ЛЕВ №52 1901 год |
|
Некралог Аляксандру Карнілавічу Скабалановічу (ЛЕВ № 25 1880 г.) |
|
Некралог сьвятару Иосіфу Грыгор'евічу Біруковічу. ЛЕВ №22 1881 |
Іерэй Феодар Дзімітрыевіч Чыстоўскі
Нарадзіўся ў сям’і сьвятара Віцебскай губерні.
- рукапаложаны ў сан сьвятара.
1914 -7.08.1915 - настаяцель царквы Праабражэньня Гасподняга
в.Варонь Лепельскага п-та.
7.08.1915- 1917 - настаяцель Успенскай царквы в.Арэхаўна Лепельскага
п-та.
1918-1919 - настаяцель царквы Святога прападобнага Серафіма
Сароўскага в.Стэфанполь (цяпер Мёрскі р-н).
1919-20.12.1925 - настаяцель царквы Свяціцеля Мікалая
Цудатворцы с.Галамысль.
20.12.1925 - аб’явіў аб пераходзе ў унію, быў адхілены ад службы.
17.01.1928 - звярнуўся ў Свяцейшы Сінод Польскай Аўтакефальнай
Праваслаўнай царквы з пакаянным лістом з просьбай дараваць пераход
у другую веру і дазволіць выконваць сьвятарскія абавязкі, але яму было
адмоўлена з прызначэньнем на месца псаломшчыка.
7.08.1928-15.11.1928 - псаломшчык Успенскай царквы в.Мільканавічы
Слонімскага п-та.
27.10.1933-23.01.1934 - псаломшчык царквы в.Верашчакі Крэменецкага
п-та.
23.01.1934-8.03.1938 - псаломшчык царквы с.Обшча Крэменецкага п-та.
8.03.1938-13.03.1939 - 2-гі псаломшчык Свята-Георгіеўскай царквы
м.Рыбалы Беластоцкага п-та.
13.03.1939 - прылічаны за штат.
Далейшы лёс невядомы.
Бацька - Дзімітрый Іаанавіч, 1850 - каля 1925, с.Полцева Шумілінскага р-
на, Віцебская ДС -1875; протаіерэй - Обаль Гарадокскага п-та. У 1920
годзе асуджаны да высылкі ў Яраслаўскую губерню.
Брат - Іаан, сьвятар - Жарэбычы Віцебскага п-та.
Сястра - Марыя. У 1920 годзе асуджана да пазбаўлення волі у
канцлагеры на 5 год.
Крыніцы інфармацыі:
Памятныя кніжкі Віцебскай губерні 1875-1915;
Grzegorz Sosna-Hierarchia i kler kościoła prawosławnego w granicach II
Rzeczypospolitej i Polski powojennej w XIX-XXI wieky---Ryboly -2012 rok;
Уладзімір Гарыдавец: інтэрнет-даведнік ”Лёсы праваслаўнага
духавенства і міран Віцебшчыны" 1917-1990.
|
|
|
Іерэй Мікалай Нікадзімавіч Валынец. Фота даслала Марыя Счасная. |
Іерэй Мікалай Нікадзімавіч Валынец з сваёй сям'ёй у Галомыслі. Фота прыслала Марыя Счасная (унучка протаіерэя Мікалая Каткоўскага). |
Памяць. Міёрскі раён. ст.318 |
|
Іерэй Мадэст Іаанавіч Яцкевіч |
|
|
Протаіерэй Іаан Фадзеевіч Цітовіч з матушкай Сусаннай з вучнямі Рымкаўскай нядзельнай школы. Фота прыслала м. Арыядна (Гагалушка). |
Магіла протаіерэя Іаана Цітовіча |
Источник информации:
Стренковский С.П. Священно- и церковнослужители православных приходов Лидского и Ошмянского уездов в XIX - начале XX века, стр.276-277.