Архив новостей
прихода храма
Новости Православной Церкви
Полоцкая Епархия
11 апреля 2018 года
Фотаконкурс
Свята з кулічом і падарункам

У групе “Православная молодёжь Миорщины” ў сацыяльнай сетцы “Укантакце” прайшоў фотаконкурс “Сустракаем свята Вялікадня”.

Пра спаборніцтва аб’явілі за два тыдні да свята. Удзельнікі сталі дасылаць здымкі напярэдадні 8 красавіка, калі паспелі пафарбаваць яйкі і напячы кулічоў.

З дасланых фотаздымкаў выбралі лепшы. Пераможца фотаконкурсу - маленькая міярчанка Каця Аляксеева. Дзяўчынцы два гады. За кулінарную справу брацца пакуль рана. А частавацца маміным кулічом і пазіраваць перад аб’ектывам фотаапарата - самы час.
Ад міёрскай царквы Каця атрымала грамату, сувенір-званочак, дзіцячую біблію і ікону Божай Маці Уладзімірскай. Падарункі вельмі спадабаліся.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.