Святары царквы Уваскрасення Хрыстова г.Дзісна
(Матэрыялы даслаў Павел Лаўрыновіч)
Дыякан Антоній Петрашка    1832 - 14.09.1902

Нарадзіўся каля 1832 года ў сям’і сьвятара.
15.07.1849 - скончыў Жыровіцкае духоўнае вучылішча
20.09.1849-1.07.1866 - дзьячок (псаломшчык) Мікалаеўскай царквы г.Дзісна.
1.07.1866 - 29.05.1880 - псаломшчык Уваскрасенскай царквы г.Дзісна.
22.02.1880 - пасьвечаны ў стыхар.
29.05.1880 - рукапаложаны ў сан дыякана.
29.05.1880 - 14.09.1902 - дыякан на вакансіі псаломшчыка Уваскрасенскай царквы г.Дзісна.
Памёр 14.09.1902 года. Пахаваны на Дзісненскіх могілках.

Узнагароды:
20.10.1856 - благаславеньне Іосіфа, мітрапаліта Літоўскага.(за добрую службу).
Срэбраны медаль на Аляксандраўскай ленце у памяць Аляксандра ІІІ
22.04.1900 - благаславеньне Святога Сінода з граматай.

Жонка     Аляксандра - каля 1836 - пасля 1914.
Дачка - Васса   1871 -скончыла Віленскае жаночае духоўнае вучылішча.

Крыніцы: некралог ЛЕВ№52 1902 г.
Протаіерэй Феодар Сампсонавіч Салаў’евіч 
1807-6.05.1871


Нарадзіўся каля 1807 года ў сям’і протаіерэя г.Слуцк.
1828 - скончыў Менскую духоўную семінарыю (курс багаслоўскіх навук).
1828 - рукапаложаны ў сан сьвятара.
1828 - 14.09.1831 - сьвятар сабора г.Мазыр.
14.09.1831 - 6.05.1871 - настаяцель Уваскрасенскай царквы г.Дзісна.
Памёр 6.05.1871 года. Пахаваны ля Уваскрасенскай царквы г.Дзісна.

Узнагароды і асаблівыя адзнакі:
1838 - набедраннік,
1840 - скуфья,
1840 - нададзены сан протаіерэя,
31.10.1842 - залаты медаль за заслугі па воспапрывіваньню,
1846 - камілаўка,
1850 - сінадальны напёрсны крыж,
1857 - напёрсны крыж і медаль у памяць вайны 1853-1856г.г.,
1858 - ордэн Святой Ганны 3-й ступені,
25.10.1864 - ордэн Святой Ганны 2-й ступені,
1865 - медаль у памяць уціхамірваньня мяцяжа 1863-1864г.г.,
1830 - 1831 - Мазырскі благачынны,
1835 - 1869 - Дзісненскі благачынны.

Бацька - Сампсон Серно-Салаў’евіч, протаіерэй-Слуцк, закончыў Кіеўскую духоўную акадэмію.
Сын - Аляксандр - каля 1830-1.04.1911 м.Клешчэлі
протаіерэй - Дзісна Св.Мікалаеўская, Лужкі.
Брат - Васілій Серно-Салаў’евіч - протаіерэй - Брэст.
Протаіерэй Віктар Краскоўскі 24.02.1875-8.05.1956

Нарадзіўся 24.02.1875 года ў сям’і сьвятара в.Леўкова Ваўкавыскага
п-та.
1897 - скончыў Літоўскую духоўную семінарыю-2 разрад.
1901 - вучоба ў Варшаўскім ветэрынарным інстытуце,   служба ў
арміі.
1901-1903 - вучоба ў Кіеўскім ветэрынарным інстытуце,   служба ў
арміі.
1906 -   псаломшчык  сабора А.Неўскага г.Коўна.
-14.09.1909 - калежскі сакратар.
14.09.1909 - 21.01.1914 - настаяцель  царквы Свяціцеля Мікалая
Цудатворцы г.Дзісна.
11.09.1909 - рукапаложаны ў сан сьвятара.
1912 - 5.12.1914 - 2-гі сьвятар Уваскрасенскай царквы г.Дзісна.
1912 - 5.12.1914 - сьвятар прыпісной царквы Серафіма Сароўскага
в.Стэфанполь.
5.12.1914 - настаяцель Свята-Марыінскай царквы г.Вілейка.
1921 - пасьля 1939 - настаяцель Ільінскай царквы в Ігуменава (цяпер -
Шкунцікі).
16.02.1941-8.09.1942 - настаяцель царквы Узьнясеньня Гасподняга
в.Парэчча.
Настаяцель царквы Усіх Смуткуючых Радасць в.Міхнава
Шальчынінкайскага р-на Летува.
07.1947 - 11.06.1948 - настаяцель Троіцкай царквы г.Расейнай Летува.
11.06.1948 - 8.05.1956 - настаяцель царквы А.Неўскага
м.Аляксандраўская Слабада (цяпер Ужусаляй Йонаўскага р-на).
Памёр 8.05.1956 года. Пахаваны каля царквы г.Ужусаляй.
Узнагароды:
1914 - набедраннік,
        - скуфья,
духаўнік Дзісненскага благачыньня,
15.04.1928 - нададзены сан протаіерэя,
1932 - паліца.

Бацька - Васілій Феафілавіч  -4.12.1910, Леўкова,  протаіерэй -
Леўкова, некралог-ГЕВ 1910,504.
Жонка - Екацярына Іванаўна Анціпаровіч,  - 2.12.1939, Ігуменава.
Сын - Серафім 6.02.1915.

Крыніцы інфармацыі:
Літоўскія епархіяльныя ведамасьці 1897-1916;
Памятныя кніжкі Віленскай г-ні 1909-1915гг;
Алфавітны спіс сьвятароў і царкоўнаслужыцеляў Віленскай епархіі
за 1933 год.
Grzegorz Sosna-Hierarchia i kler kościoła prawosławnego w granicach II
Rzeczy-pospolitej i Polski powojennej w XIX-XXI wieky-Ryboly-2012 rok.
Мітрафорны протаіерэй Павел Канстанцінавіч Кірык
23.05.1912-20.02.1979

Нарадзіўся 23.05.1912 года ў в.Оханава Слонімскага павета ў сям’і сьвятара.
1933 - скончыў Віленскую духоўную семінарыю.
1937 - скончыў Багаслоўскі факультэт Варшаўскага універсітэта, магістр багаслоў’я.
28.08.1937 - рукапаложаны  ў сан дыякана Савам (Саветавым), епіскапам Гарадзенскім і Навагрудскім ў Гарадзенскім кафедральным саборы.
29.08.1937- рукапаложаны ў сан сьвятара Савам (Саветавым).
11.1937 - 1.05.1939 - настаяцель Мікалаеўскай  царквы в.Ажуны Пастаўскага благачыньня.
1.05.1939 - 1.11.1939 - 2-гі сьвятар Уваскрасенскай царквы г.Дзісна.
1.11.1939- 1940 -  у кліры Кафедральнага сабора г.Вільня.
1940 - высланы ў Польшчу савецкімі ўладамі.
07.1940 - 11.1941 - сьвятар царквы в.Гіравая Кросненскага павета Кракаўскага ваяводства.
03.1942-07.1944  - сакратар Навагрудскай ух. кансісторыі, адначасова - дырэктар пастырскіх курсаў.
15.09.1942 - 4.10.1944 - 2-гі сьвятар Барысаглебскай царквы г.Навагрудак.
4.10.1944 - 17.03.1947 - настаяцель Барысаглебскай царквы г.Навагрудак.
17.03.1947-25.11.1948 - настаяцель Пакроўскай царквы г.Клецк.
25.11.1948 - 3.10.1949 - настаяцель Канстанціна-Еленінскай царквы г.Валожын.
3.10.1949-27.04.1951- настаяцель Мікалаеўскай царквы г.Паставы.
27.04.1951- арыштаваны і асуджаны асобай нарадай МДБ 5.09.1951 г. да 10 гадоў ППК за антысавецкую агітацыю. Адбываў пакараньне ў Бура-Паломскім ВПЛ (Горкаўская чыгунка, станцыя Шэрстка. Вызвалены 30.08.1956 са зьняцьцем судзімасьці.)
20.11.1956-26.12.1956 - настаяцель Мікалаеўскай царквы г.Петрыкаў.
27.12.1956-14.03.1957 - настаяцель Мікалаеўскага сабора г.Бабруйск.
15.03.1957-7.10.1957- настаяцель Благавешчанскай царквы в.Вялікія Ляды Смалявіцкага р-на.
8.10.1957-6.05.1960 - настаяцель Міхайлаўскай царквы г.Жодзіна.
6.05.1960 - 5.09.1967 - настаяцель Праабражэнскай царквы г.Шклоў.
6.09.1967 - 21.05.1968 - настаяцель Пакроўскага сабора г.Баранавічы.
22.05.19687 - 20.02.1979 - сьвятар Свята-Духава кафедральнага сабора г.Менск.
1970 - закончыў Маскоўскую духоўную акадэмію, кандыдат багаслоў’я.
Памёр 20.02.1979 года. Адпявалі ў Свята-Духавым саборы - мітрапаліт Філарэт і прытч сабора. Пахаваны на могілках в.Любча Навагрудскага р-на.
24.08.1992 - рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобласьці.
Узнагароды і асаблівыя адзнакі:
1937-1.11.1939 - памочнік Пастаўскага благачыннага,
03.1943 - 4.10.1944 -  выконваў абавязкі Карэлічскага благачыннага.
1944 -  нададзены сан протаіерэя,
4.10.1944 -17.03.1947 - Навагрудскі благачынны,
1946 - паліца.                               -
17.03.1947 - 25.11.1948 - Клецкі благачынны,
25.11.1948-3.10.1949 - Валожынскі благачынны,
3.11.1949-27.04.1951 - Пастаўскі благачынны,
1957 - наперсны крыж з упрыгожваньнямі,
23.09.1958-6.05.1960 - Барысаўскі благачынны,
6.05.1960-5.09.1967 - Шклоўскі благачынны,
6.04.1965 - Патрыяршая грамата,
6.09.1967 - 21.05.1968 - Баранавіцкі благачынны,
1975 - мітра.

Бацька - Канстанцін - сьвятар - Харабровічы, Оханава Слонімскага п-та.
Жонка - Маргарыта Кубаеўская 30.08.1917, дачка протаіерэя Сергія Кубаеўскага - Іказнь, Паставы.
Брат - Уладзімір 14.08.1900  Гродна - 28.12.1975 Кінешма, протаіерэй - Чарэсы, Дзісна, Асінагарадок.
Брат-Барыс закончыў Жыровіцкае духоўнае вучылішча -1913г.
Брат-Васілій - сьвятар - Блізнянская Слонімскага п-та.

Крыніцы інфармацыі:
Уладзімір Гарыдавец: інтэрнет-даведнік ”Лёсы праваслаўнага дух-ва і міран Віцебшчыны" (1919-1990)
Леанід Маракоў. Рэпрэсіраванныя свяшчэнна і царкоўнаслужыцелі  Беларусі 1917-1967 т.1
Некралог-ЖМП 1980 №2.
Мітрафорны протаіерэй Стэфан Ігнацьевіч Бегун
1.08.1903-16.06.1983 Варшава.

Нарадзіўся 1.08.1903 ў горадзе Докшыцы.
1926 - скончыў Віленскую духоўную семінарыю.
22.05.1926 - рукапаложаны ў сан дыякана.
27.06.1926 - рукапаложаны ў сан сьвятара.
27.06.1926 - 3.04.1934 - настаяцель Свята-Аннінскай царквы
в.Замошша - Слабадская Докшыцкага благачыньня.
3.04.1934 - 1937-  сьвятар царквы Уваскрасеньня Хрыстова 
г.Дзісна.
1937 - 1942 - настаяцель Георгіеўскай царквы в.Тумілавічы
Докшыцкага благачыньня.
04.1943 - 10.1943 - настаяцель Свята-Аннінскай царквы
в.Крулеўшчына.
1944 - эміграцыя ў Нямеччыну.
02.1944 - 10.1944 - 2-гі сьвятар царквы Сасновец Польшча.
10.1944 - 1945 - абслугоўваў царкоўны дом Ciesżyn
Лемкаўшчына.
1946 - 4.05.1946 - настаяцель царквы Св.Дзімітрыя Салунскага
в.Богусча (Bogusza) Малапольскае ваяводства.
4.05.1946 - 30.12.1947 - настаяцель Міхайлаўскай царквы
в.Фларынка Малапольскае ваяводства.
30.12.1947-16.06.1983 - настаяцель Петра-Паўлаўскай царквы
г.Зелена Гура.
Абслугоўваў другія цэрквы.
08.1947 -12.1947 - сьвятар Мікалаеўскай царквы в.Michałow
Падляскага ваяводства.
21.12.1948 - 22.05.1952 - настаяцель царквы Усіх Святых
в.Wałbrych Вроцлаўскай епархіі.
5.02.1955-16.06.1983 - настаяцель царквы Усіх Святых
в.Wałbrych Вроцлаўскай епархіі.
1948 - 1952 - настаяцель царквы Архістратыга Міхаіла в.Torzym.
1952 - настаяцель царквы Св.Параскевы в.Samborz Вроцлаўскай
епархіі.
15.02.1952 - 13.01.1955 - настаяцель Благавешчанскай царквы
в.Malczyce Вроцлаўскай епархіі.
01.1958 - 05.1958 - настаяцель царквы Уваскрасеньня Хрыстова
в.Legnica.
1965 -1971 - сьвятар Мікалаеўскай царквы в.Swidnica.
Узнагароды і асаблівыя адзнакі:
9.07.1934 - 1937 - памочнік Дзісненскага благачыннага,
24.10.1947 - нададзены сан протаіерэя,
1948-5.10.1949 - Вроцлаўскі благачынны,
1973 - мітра.

Жонка - Вольга, вянчалісь 10.05.1926 у г.Докшыцы.
Дачка - Раіса 17.06.1927.

Крыніцы інфармацыі:
Grzegorz Sosna-Hierarchia i kler kościoła prawosławnego w
granicach II Rzeczy-pospolitej i Polski powojennej w XIX-XXI
wieky.Ryboly-2012 rok;
Алфавітны спіс сьвятароў і царкоўнаслужыцеляў Віленскай
епархіі  за 1933 год.
Некролог протоиерею Фёдору Сампсоновичу Соловьевичу, Литовские епархиальные ведомости №12 от 15 июня 1871 года
Некролог протоиерею Фёдору Сампсоновичу Соловьевичу, Литовские епархиальные ведомости №12 от 15 июня 1871 года
Некролог диакону на вакансии псаломщика Антонию Петрашко
Некролог диакону на вакансии псаломщика Антонию Петрашко
Мітрафорны протаіерэй Кіпрыян Сямёнавіч Дылеўскі -   
8.10.1875- 7.05.1954

Нарадзіўся
8.10.1875 года ў сям’і сьвятара в.Волма Ігуменскага п-та.
1899 - скончыў Менскую духоўную семінарыю - 2 разрад.
1.11.1899-14.12.1900 - псаламшчык царквы Свяціцеля Мікалая  Цудатворцы в.Прусевічы Барысаўскага п-та. 
2.09.1901-14.07.1907 - настаяцель царквы Святога Духа в.Красналукі Барысаўскага п-та.
14.09.1901 - рукапаложаны ў сан дыякана.
16.09.1901 - рукапаложаны ў сан сьвятара.
14.07.1907-14.09.1907 - настаяцель царквы в.Вялікая Слабада Навагрудскага п-та.
14.09.1907-1916 - настаяцель  Пакроўскай царквы в. Жукаў-Барок Менскага п-та.
1916-1918 - на ваеннай службе.
1918-1921 - настаяцель царквы Узьнясеньня Гасподняга в.Ярэмічы Навагрудскага п-та.
1921- 2.08.1924 - 2-гі сьвятар царквы Уваскрасеньня Хрыстова  г.Дзісна.
2.08.1924-3.04.1934 - настаяцель царквы Уваскрасеньня Хрыстова  г.Дзісна.
3.04.1934 - настаяцель Успенскай царквы в.Новы Свержань Менскага павета.
-- 07.1944 - настаяцель царквы Нараджэньня Прасьвятой Багародзіцы в.Лахва Лунінецкага р-на.
07.1944-7.05.1954 - настаяцель  царквы Узьдзвіжаньня Крыжа Гасподняга г.Лунінец.
Памёр 7.05.1954 года. Пахаваны на царкоўным цьвінтары г.Лунінец.
Узнагароды і  асаблівыя адзнакі:
5.06.1904 - набедраннік,
26.03.1914 - скуфья,
5.10.1925 - памочнік Дзісненскага благачыннага,
- нададзены сан протаіерэя,
1944 - Лунінецкі благачынны,
1948 - ужо  мітра.

Бацька - Сімеон, сьвятар - Волма Ігуменскага п-та.
Брат - Мікалай   1869-13.11.1955,  Драгічын, скончыў Менскую ДС -1892 - 2 разрад, мітрафорны протаіерэй - Драгічын.
Жонка - Таісія  19.07.1879-06.1966,  Лунінец.

Крыніцы інфармацыі:
Grzegorz Sosna-Hierarchia i kler kościoła prawosławnego w granicach II Rzeczypospolitej i Polski powojennej w XIX-XXI wieky---Ryboly -2012 rok;
Газета”Царкоўнае слова “-№31 2014 год;
Менскія епархіяльныя ведамасьці 1895-1916;
Алфавітны спіс сьвятароў і царкоўнаслужыцеляў Віленскай епархіі
за 1933 год.
Протаіерэй Уладзімір Кірык Протаіерэй Уладзімір Кірык--15.07.1937 Протаіерэй Павел Кірык
Протаіерэй Уладзімір Кірык Протаіерэй Уладзімір Кірык--15.07.1937 Протаіерэй Павел Кірык
Протаіерэй Аляксандр Несцяровіч Протаіерэй Аляксандр Несцяровіч
Протаіерэй Аляксандр Несцяровіч Протаіерэй Аляксандр Несцяровіч
Протаіерэй Аляксандр Пятровіч Гразноў  21.04.1841-25.10.1913
Вільня

Нарадзіўся 21.04.1841 года ў пагосце Бярозаўскі радок
Асташкаўскага павета Цьвярской г-ні ў сям’і сьвятара.
Скончыў Асташкаўскае духоўнае вучылішча.
1863 - скончыў Цьвярскую духоўную семінарыю.
1865 - 1867 - настаўнік 3-га Варонінскага прыходскага вучылішча
Асташкаўскага п-та.
2.07.1867 - 12.07.1871 - настаяцель Канстанціна-Еленаўскай царквы
м.Валожын.
2.07.1867 - рукапаложаны ў сан сьвятара Іосіфам (Сямашка),
мітрапалітам Літоўскім і Віленскім.
12.07.1871 - 18.01.1904 - настаяцель  царквы Уваскрасеньня
Хрыстова г.Дзісна.
18.01.1904 - 11.02.1911 - настаяцель Мікалаеўскай царквы г.Вільня.
11.02.1911 - прылічаны за штат.
Памёр 25.10.1913 года. Пахаваны 27.10. на Еўфрасіньеўскіх могілках
г.Вільня. Адпяваў Агафангел, архіепіскап Літоўскі і 12 сьвятароў .
Узнагароды і асаблівыя адзнакі:
28.10.1869 -1 2.07.1871 - памочнік Валожынскага благачыннага,
11.07.1877 - 1881 - памочнік Дзісненскага благачыннага,
12.07.1877 - набедраннік,                      
22.03.1882 - скуфья ( №428),
29.11.1884 - кніга”Біблія”ад Св.Сінода,
15.05.1891 - камілаўка (№976),
7.09.1892 - 4.02.1904 - Дзісненскі благачынны,
3.02.1896 - ордэн Святой Ганны 3-й ступені,
27.03.1896 - сінадальны напёрсны крыж (№917),
14.04.1904 - нададзены сан протаірэя (№1927),
6.05.1908 - ордэн Святой Ганны 2-й ступені,
15.11.1871 - 1895 - законанастаўнік Дзісненскага 2-кл.
павятовага вучылішча.

Бацька - Пётр Гразноў - сьвятар Асташкаўскі п-т Цьвярской г-ні.
С ястра - Анастасія Вінаградава, жонка сьвятара м.Быстрыца
Віленскага п-та.
Жонка - Надзея Паўлаўна - памерла ў 1887 годзе ва ўзросце 41 год.
Пахавана на Дзісненскіх Георгіеўскіх могілках.
Сын - Арсеній 2.04.1875-
Сын - Ніл 12.03.1877-
Сын - Павел - губернскі сакратар, памёр да 1913 года.
Дачка - Надзея Памяранцава, скончыла Віленскае жаночае духоўнае
вучылішча, замужам за сьвятаром Мітрафанам Памяранцавам
(г.Вільня).
Дачка - Марыя Пашкевіч, замужам за протаіерэем Мікалаем
Пашкевічам (г.Вільня).

Крыніцы інфармацыі:
некралог -Веснік Віленскага прав.братства №23 1913г;
ЛЕВ за розныя гады 1871-1913;
Памятныя кніжкі Віленскай губерні 1871-1913гг.
Некролог протоиерею Александру Грязнову
Некролог протоиерею Александру Грязнову
Протаіерэй Аляксандр Пятровіч Несцяровіч 29.12.1904-10.02.1992

Нарадзіўся  29.12.1904 года ў в.Дзянісава Крывічскай воласьці
Вілейскага павета.
1923-1928 - вучоба ў Віленскай духоўнай семінарыі.
1929-1933 - вучоба на Багаслоўскім факультэце Варшаўскага
універсітэта.
2.07.1933 - рукапаложаны ў сан сьвятара Саввам (Саветавым),
епіскапам Гарадзенскім.
1933-1934 - настаяцель Ільінскай царквы м.Нарач Вілейскага павета.
1934-1939 - настаяцель  царквы Уваскрасеньня Хрыстова  
г.Дзісна.
1939 - 20.02.1951 - настаяцель Канстанціна-Міхайлаўскай царквы
г.Вільня.
20.05.1951 - арыштаваны ў Свята-Духавым м-ры г.Вільня, пад
арыштам у турме МДБ да 9.06.1951 года.
9.06.1951 - прысуд - па артык. 58.10.42 (антысавецкая агітацыя) -10
гадоў ВПЛ.
06.1951-12.07.1956 - адбываў у Усольлагу г.Салікамск (працаваў на
лесапавале).
28.07.1956 -1.03.1989 - настаяцель Канстанціна-Міхайлаўскай царквы
г.Вільня.
1.03.1989 - прылічаны за штат.
31.05.1989 - рэабілітаваны.
Памёр 10.02.1992. Пахаваны на Еўфрасіньеўскіх могілках г.Вільня.
Узнагароды і асаблівыя адзнакі:
1946 - нададзены сан протаіерэя,
1949 - 20.02.1951 - сакратар Віленскага епархіяльнага ўпраўленьня,
пасьля 1957 - духаўнік Віленскай епархіі.

Жонка - Таісія Аляксандраўна Глебава 18.12.1909, дачка сьвятара
в.Узлы Вілейскага п-та;вянчалісь 12.09.1932 у царкве в.Узла.
Дачка -  сьвятара Глыбокае.
Дачка - Кіра Мацэнскене  1936, каля 30 гадоў была выкладчыкам
англійскай мовы Віленскага інжынерна-будаўнічага інстытута.

Крыніцы інфармацыі:
Алфавітны спіс сьвятароў і царкоўнаслужыцеляў Віленскай епархіі 
за 1933 год;
Grzegorz Sosna-Hierarchia i kler kościoła prawosławnego w granicach II
Rzeczy-pospolitej i Polski powojennej w XIX-XXI wieky-Ryboly-2012 rok.
Гады служэння ў г.Дзісна
Святары
Гады жыцця
1831 - 6.05.1871
протаіерэй Феодар Сампсонавіч Салаў’евіч
1807- 6.05.1871
29.05.1880 - 14.09.1902
дыякан Антоній Петрашка
1832 - 14.09.1902
12.07.1871 - 4.02.1904
протаіерэй Аляксандр Пятровіч Гразноў
21.04.1841-25.10.1913
18.01. 1904-4.06.1924
протаіерэй Мікалай Іўліянавіч Рафаловіч
24.07.1858- 4.06.1924
1912 - 5.12.1914
протаіерэй Віктар Краскоўскі (2-гі сьвятар)
24.02.1875-8.05.1956
20.01.1915-16.03.1916
іерэй Іаан Аляксандравіч Смірагін
(2-гі сьвятар)
 
16.03.1916-1918
протаіерэй Міхаіл Іаанавіч Кушнеў
  (2-гі сьвятар)
1874 -27.11.1932
07.1929-1930
протаіерэй Грыгорый Фёдаравіч Жукаў
( 2-гі сьвятар)
8.01.1873-5.02.1964
1921-2.08.1924
2.08.1924 - 3.04.1934
протаіерэй Кіпрыян Дылеўскі (2-гі святар)
настаяцель храма
8.10.1875-7.05.1954
2.08.1924-07.1929
іерэй Аляксандр Канстанцінавіч  Грыгор’еў
(2-гі святар)
4.08.1873-14.09.1936
1930-3.04.1934
протаіерэй Уладзімір Кірык (2-гі святар)
14.08.1900 - 28.12.1975
3.04.1934-1937
протаіерэй Стэфан Бегун (2-гі святар)
1.08.1903 -16.06.1983
1938-1.05.1939

1.05.1939-1944
6.12.1895-27.11.1970
3.04.1934-1.05.1939
протаіерэй  Аляксандр Несцяровіч
29.12.1904 -10.02.1992
1.05.1939-1.11.1939     
протаіерэй Павел Кірык (2-гі святар)
23.05.1912 - 20.02.1979
1944
протаіерэй Алексій Пазьняк
29.10.1912-1.01.1973
У 1944 годзе царква зачынена ўладамі і толькі ў 1989 годзе яе вярнулі  вернікам.
З  23.03.1990 - па цяперашні
час
протаіерэй Генадзій Генадзьевіч Каранеўскі
27.01.1956
Протаіерэй Грыгорый Фёдаравіч Жукаў 8.01.1873-5.02.1964

Нарадзіўся 8.01.1873 года ў сям’і дыякана кафедральнага сабора г.Віцебск.
1887 - скончыў Віцебскае духоўнае вучылішча - 2 разрад.
1893 - скончыў Віцебскую духоўную семінарыю - 2 разрад.
20.08.1893-19.03.1894 - псаломшчык Георгіеўскай царквы в. Новыя-Замшаны  Дрыссенскага п-та.
19.03.1894-1.08.1897 - псаломшчык царквы Ражджаства Хрыстовага г.Віцебск.
1.08.1897-1.07.1902 - настаяцель царквы Апостала Іаана Багаслова  в.Мілевічы Мазырскага п-та Менскай епархіі.
1.08.1897 - рукапаложаны ў сан сьвятара Сімеонам (Ліньковым), епіскапам Менскім і Тураўскім.
1.07.1902-1.07.1908 - настаяцель Троіцкай царквы в Новыя Сцепы  Бабруйскага п-та.
1.07.1908 - прылічаны за штат з забаронай сьвятарства.
12.03.1909-16.08.1909 - настаяцель Георгіеўскай царквы в.Маканавічы Рэчыцкага п-та.
16.08.1909 - прылічаны за штат.
1.12.1909-22.09.1913 - сьвятар на вакансіі псаломшчыка Благавешчанскай царквы в.Горны Барысаўскага п-та.
26.06.1913 - дазволена выконваць сьвятарскія абавязкі.
22.09.1913-1915 - настаяцель Пакроўскай царквы в.Малая Плотніца Пінскага п-та.
23.07.1921-25.02.1924 - настаяцель царквы Свяціцеля Мікалая в.Юдыцына (цяпер Шаркоўшчынскі р-н).
27.02.1924-07.1929 - настаяцель Пакроўскай царквы в.Асінагарадок (Пастаўскі р-н).
07.1929-1930 - 2-гі сьвятар Уваскрасенскай царквы г.Дзісна.
1930-4.02.1933 - 2-гі сьвятар  царквы Свяціціцеля Мікалая Цудатворцы с.Чэрэсы.
4.02.1933 - прылічаны за штат.
28.12.1936-25.02.1937 - настаяцель Ільінскай царквы в.Міхалаўшчына Ашмянскага п-та.
25.02.1937-12.04.1937 - настаяцель Свята-Ганнінскай  царквы в.Слабада-Замошская (цяпер-Докшыцкі р-н).
12.04.1937 - прылічаны за штат.
3.12.1937-1962 - настаяцель царквы Свяціцеля Мікалая м.Побень Віленскай епархіі.
1962 - прылічаны за штат.
Памёр 5.02.1964 года. Пахаваны на могілках г.Вільня.
Узнагароды  і асаблівыя адзнакі:
20.05.1915 - скуфья (№1983),
23.05.1927 - духаўнік Пастаўскага благачыньня.

Бацька - Феодар, дыякан - Віцебскі кафедральны сабор.

Крыніцы інфармацыі:
Vistr.33 blog.tut.by-блог сьвятара царквы в.Асінагарадок прот.Анатолія Папова,
Менскія епархіяльныя ведамасьці 1897-1917,
Полацкія епархіяльныя ведамасьці 1887-1897,
Метрычныя кніжкі Уваскрасенскай царквы г.Дзісна 1929-1930,
G.Sosna-“Hierarchia i kler kościoła prawosławnego w granicach II Rzeczypospolitej i Polski powojennej w XIX- XXI wieku” - Ryboly - 2012.

Протаіерэй Уладзімір Канстанцінавіч Кірык
14.08.1900-28.12.1975


Нарадзіўся 14.08.1900 года ў г.Гродна ў сям’і дыякана.
1914 - скончыў Жыровіцкае духоўнае вучылішча -1 разрад.
1923 - скончыў Віленскую духоўную семінарыю.
28.10.1923 - рукапаложаны ў сан сьвятара Феадосіем (Феадосьевым), архіепіскапам Віленскім і Лідскім.
16.11.1923-12.02.1924 - настаяцель Уваскрасенскай царквы г.Ашмяны.
12.02.1924-13.11.1925 - 2-гі сьвятар Свята-Георгіеўскай царквы г.Ліда.
13.11.1925-25.07.1927 - настаяцель Свята-Георгіеўскай царквы г.Ліда.
29.08.1927-1929 - настаяцель царквы Свяціцеля Мікалая Цудатворцы  в.Габы Вілейскага п-та.
1929-1930 - 2-гі сьвятар  царквы Свяціцеля Мікалая Цудатворцы с.Чэрэсы.
1930-1934 - 2-гі сьвятар Уваскрасенскай царквы г.Дзісна.
1934-14.03.1936 - настаяцель Св.Ганнінскай  царквы в.Слабада-Замошская ( Докшыцкі р-н).
14.03.1936-1958 - настаяцель Пакроўскай царквы в.Асінагарадок Пастаўскага р-на.
1958 - пераведзены ў Іванаўскую епархію.
  - 1972 - настаяцель Крыжаўзьдзвіжанскай царквы с.Ваздвіжаніе Заволжскага р-на Іванаўскай вобласці.
1972 - прылічаны за штат па ўзросту і хваробе, жыў у г.Кінешма.
Памёр 28.12.1975 года. Пахаваны на гарадскіх могілках г.Кінешма. 31.12.1975 у Успенскім саборы г.Кінешма адпявалі - благачынны 2-й акругі протаіерэй Уладзімір Ляўчук з прытчам сабора і клірыкамі благачыньня.
Бацька - Канстанцін, сьвятар - с.Оханава Слонімскі п-т.
Брат - Павел  23.05.1912-20.02.1979 Любча, протаіерэй - Паставы, Менск, Дзісна.
Жонка - Надзея Камянецкая     -1.11.1923 Вільня, дачка сьвятара.

Крыніцы інфармацыі:
некралог-Журнал Маскоўскай Патрыархіі-№8 1976г.,
Уладзімір Гарыдавец: інтэрнет-даведнік "Лёсы праваслаўнага духавенства і міран Віцебшчыны" (1917-1990),
vistr-33.blog.tut.by-блог протаіерэя Анатолія Папова (настаяцеля царквы Асінагарадок).
Протаіерэй Міхаіл Іаанавіч Кушнеў   1874 -27.11.1932

1888 - скончыў Полацкае духоўнае вучылішча-1разрад.
1894 - скончыў Віцебскую духоўную семінарыю-2 разрад.
14.08.1894 -22.12.1895 - псаломшчык Успенскай царквы в.Міткавічы Полацкага павета.
22.12.1895-29.08.1897- псаломшчык Пакроўскай царквы в.Новікі Полацкага павета.
29.09.1897-10.06.1898 - настаўнік Бешанковічскага народнага вучылішча Лепельскага п-та.
10.06.1898-29.04.1899 - настаяцель Праабражэнскай царквы в.Верхняе (Глыбоцкі р-н).
29.06.1898 - рукапаложаны ў сан сьвятара.
29.04.1899-28.05.1905 - настаяцель царквы Узьдзвіжаньня Крыжа Гасподняга в.Цвеціна.
28.05.1906-16.03.1916 - настаяцель Праабражэнскай царквы в.Порплішча (Докшыцкі р-н).
16.03.1916-1918 - 2-гі сьвятар Уваскрасенскай  царквы г.Дзісна.
1918 -1919 - настаяцель царквы А.Неўскага Новы Сьвет-Вільня.
1919 - 5.02.1927- настаяцель царквы Еўфрасініі Полацкай на могілках г.Вільня, у 1923 годзе прыход аб’ядналі  з прыходам царквы Аляксандра Неўскага г.Вільня.
5.02.1927-17.11.1928 - у кліры Свята-Мікалаеўскай царквы г.Вільня.
17.11.1928-27.11.1932 - настаяцель  царквы Свяціцеля Мікалая Цудатворцы г.Вільня.
Памёр 27.11.1932 года. Пахаваны на Еўфрасіньеўскіх могілках г.Вільня.
Узнагароды і асаблівыя адзнакі:
2.04.1911 - набедраннік,
1914 - скуфья (да Пасхі).
27.10.1916 - камілаўка- Ціханам (Белавіным), архіепіскапам  Віленскім за працу па будаўніцтву царквы на Дзісненскіх могілках.
1919 - ужо протаіерэй.
--да 1922 - член Літоўскага епархіяльнага савета.
30.10.1925 - член Віленскай духоўнай кансісторыі.
20.06.1925-13.07.1926 - благачынны акругі Вільня-Трокі.

Жонка - Марыя Пятроўна Пятроўская, дачка сьвятара-в.Сосніца Полацкага п-та.
Сын - Андрэй 27.09.1898 - закончыў Віленскае духоўнае вучылішча -1913-1р., вучыўся ў Літоўскай ДС (1914 - 1клас).

Крыніцы інфармацыі:
Полацкія епарх.ведамасьці  1888-1898;
Літоўскія епарх.ведамасьці  1898-1916;
Памятныя кніжкі Віленскай губерні 1898-1915;
Метрычныя ведамасьці  Вярхнянскай царквы 1898-1899;
www.kolos.lt і www.cerkvica.lt;
Hierarchia i kler kościoła prawosławnego w granicach II Rzeczypospolitej i Polski powojennej w XIX- XXI wieku - Ryboly - 2012.
Протаіерэй Мікалай Іўліянавіч Рафаловіч
24.07.1858 -  4.06.1924

Нарадзіўся 24.07.1858 года ў сям'і сьвятара царквы святога
благавернага князя Аляксандра Неўскага в. Верцялішкі каля
Гродна.
1873 - скончыў  Жыровіцкае духоўнае вучылішча - 2 разрад.
1880 - скончыў  Літоўскую духоўную семінарыю - 1 разрад.
10.07.1880-24.07.1881 - псаломшчык Канстанціна-Еленінскай
царквы м.Валожын.
24.07.1881  - 2.07.1885 - наглядчык Жыровіцкага духоўнага
вучылішча.
2.07.1885 - 29.05.1890 - псаломшчык А.Неўскага сабора г.Коўна.
29.05.1890 -18.01.1904 - настаяцель царквы Свяціцеля
Мікалая Цудатворцы г.Дзісна.
2.09.1890 - рукапаложаны ў сан сьвятара.
18.01. 1904-4.06.1924 - настаяцель  царквы Уваскрасеньня
Гасподняга г.Дзісна.
Памёр 4.06.1924 года.
Пахаваны пад алтаром Адзігітрыеўскай царквы г.Дзісна.
Узнагароды і асаблівыя адзнакі:
14.06.1892 - набедраннік,
03.1900 - скуфья,
30.04.1902 - кніга “Біблія” ад Св.Сінода (№449),
1904 - старшыня Дзісненскага павятовага аддзяленьня
епархіяльнага настаўніцкага савета,
1904 - 1916 - Дзісненскі благачынны.
29.03.1908 - камілаўка (№2268),
3.02.1914 - Ордэн Святой Ганны 3 ступені,
30.09.1916 - звышштатны Член Літоўскай Духоўнай Кансісторыі,
- нададзены сан протаіерэя.

Бацька - Іўліян Рафаловіч, сьвятар.
Маці - Алена Іванаўна.
Жонка - Марыя Аляксандраўна.

Крыніцы інфармацыі:
Літоўская епархіяльныя ведамасьці-1873-1904 гг.
Веснік Віленскага Свята-Духоўнага брацтва -1907-1914 гг.
Метрычныя кнігі Дзісненскай Свята-Уваскрасенскай царквы.
Grzegorz Sosna-Hierarchia i kler kościoła prawosławnego w granicach
II Rzeczypospolitej i Polski powojennej w XIX-XXI wieky - Ryboly -
2012 rok.
Іерэй Іаан Аляксандравіч Смірагін
Нарадзіўся ў сям’і сьвятара Лепельскага п-та Віцебскай губерні.
1904 - скончыў Віцебскую духоўную семінарыю - 2 разрад.
1904-1905 - настаўнік Гурылішскай царкоўна-прыходскайм школы Рэжыцкага п-та.
1908-5.03.1909 - настаяцель царквы Узьнясеньня Гасподняга в.Пышна Лепельскага п-та.
1908 - рукапаложаны ў сан сьвятара.
5.03.1909-20.01.1915 - настаяцель царквы Дабравешчаньня Прасьвятой Багародзіцы в.Рымкі Дзісненскага п-та (цяпер-Пастаўскі р-н).
20.01.1915 -16.03.1916 - настаяцель царквы Уваскрасеньня Хрыстова г.Дзісна.
Далейшы лёс невядомы.
Узнагароды:
1915 - набедраннік (да Пасхі).

Бацька - Аляксандр 1846, сьвятар царквы в.Дзвонь Лепельскага п-та.

Крыніцы інфармацыі:
Літоўскія епархіяльныя ведамасьці 1909-1916;
Памятныя кніжкі Віцебскай губ-ні 1889,1905-1909. 
Іерэй Аляксандр Канстанцінавіч Грыгор’еў 
4.08.1873-14.09.1936

Нарадзіўся 4.08.1873 ў г.Гародня, скончыў гімназію г.Гародня,
скончыў Маскоўскі тэхнічны ўніверсітэт.
1912-1916 - на грамадзянскай  службе.
9.09.1922-2.08.1924 - псаломшчык Крыжаўзьдзвіжанскай царквы в.Галавачы Гарадзенскага п-та.
2.08.1924-7.1929 - 2-гі сьвятар  царквы Уваскрасеньня Хрыстова  г.Дзісна.
07.1929-14.03.1936 - настаяцель Свята-Пакроўскай царквы в.Асінагарадок (цяпер Пастаўскі р-н).
14.03.1936-14.09.1936 - псаломшчык царквы Святой Ганны в.Замошская Слабада (цяпер Докшыцкі р-н).
Памёр 14.09.1936 года. Пахаваны на Еўфрасіньеўскіх могілках г.Вільня.
Узнагароды і асаблівыя адзнакі:
21.01.1930 - духаўнік Пастаўскага благачыньня.
Жонка - Аляксандра Салаў’ёва 14.04.1885-.
Сын - Яўгеній 21.10.1910.

Крыніцы інфармацыі:
Grzegorz Sosna-Hierarchia i kler kościoła prawosławnego w granicach II Rzeczypospolitej i Polski powojennej w XIX-XXI wieky---Ryboly -2012 rok;
Алфавітны спіс сьвятароў і царкоўнаслужыцеляў Віленскай епархіі  за 1933 год.
Гады служэньня ў г.Дзісна
Царкоўнаслужыцелі
   -29.05.1866
дыякан Іаан Пятровіч Кладніцкі
1.07.1866-29.05.1880
псаломшчык Антоній Пятрашка
1877-27.04.1893
псаломшчык Нікіфар Кіяноўскі
29.05.1880-14.09.1902
дыякан Антоній Пятрашка
3.08.1893-
псаломшчык Павел Гамаліцкі
-27.06.1894   
псаломшчык Алексій Баталін
27.06.1894-28.10.1897
псаломшчык Арыстарх Цвінеў
20.04.1898-11.02.1914
псаломшчык Іван Мяшкоў
4.10.1902-27.05.1904
27.05.1904-3.02.1905
псаломшчык Серапіён Сяргеевіч Марозаў
дыякан Серапіён Сяргеевіч Марозаў
28.05.1905-11.10.1905
дыякан Яўгеній Андрэеў
11.10.1905-10.04.1909
дыякан Канстанцін Дамеціевіч Багаткевіч
10.04.1909-24.03.1911
псаломшчык Антоній Пятровіч Рогач
4.09.1912-
псаломшчык Яўгеній Сабісевіч
   -25.02.1914
псаломшчык Іван Смірноў
17.03.1914-1915
псаломшчык Яўстафій Міхайлавіч Балабушэвіч
1915-1944
псаломшчык Мірон Мікалаевіч Сухадолец
1918-1919
2-гі псаломшчык  Пётр Сямёнавіч Бацян
1919- 1.08.1924
30.10.1924-17.03.1926
2-гі псаломшчык Іван Данілавіч Нікіфароўскі
1.08.1924-30.10.1924
2-гі псаломшчык  Павел Мікалаевіч Рафаловіч
17.03.1926-25.08.1936
2-гі псаломшчык Георгій Іпалітавіч Маеўскі
25.08.1936-12.04.1937
2-гі псаломшчык Яўгеній Лузгін
13.01.1938- 
2-гі псаломшчык Аляксандр Стаўскі
Царкоўнаслужыцелі царквы Уваскрасеньня Хрыстова г.Дзісна
Протаіерэй Мікалай Даніілавіч Каткоўскі
6.12.1895 - 27.11.1970

Нарадзіўся 6.12.1895 года ў в.Міхайлаўшчына Ашмянскага павета ў сям’і псаломшчыка.
1910 - скончыў Віленскае духоўнае вучылішча.
1912 - скончыў 2 курсы Літоўскай духоўнай семінарыі.
1913 - 1923 - псаломшчык Свята-Троіцкай царквы м.Лебедзева Вілейскага павета.
1922 - закончыў 5 і 6 курсы Віленскай духоўнай семінарыі.
1924 - рукапаложаны ў сан дыякана.
1924 - дыякан Свята-Троіцкай царквы м.Лебедзева Вілейскага павета.
1924 - рукапаложаны ў сан сьвятара  ў Вільні.
1924 - 1925-настаяцель Пакроўскай царквы с.Мыта Лідскага павета.
1925 - 1931 - настаяцель Ільінскай царквы в.Міхайлаўшчына Ашмянскага павета.
1931 - 1938 - настаяцель Успенскай царквы м.Рабунь Вілейскага павета.
1938 - 6.06.1963 - настаяцель Адзігітрыеўскай царквы г.Дзісна.
6.06.1963-прылічаны за штат.
Памёр 27.11.1970. Пахаваны каля Адзігітрыеўскай царквы г.Дзісна.
Узнагароды:

-набедраннік,
-скуфья,
-камілаўка,
да 1955 - нададзены сан протаіерэя,
1955 - паліца (да дня св.Пасхі).
6.04.1963 - крыж з упрыгожваньнямі.

Бацька - Данііл Савельевіч Каткоўскі  1860 -1925,  Пліса,
псаломшчык  - Міхайлаўшчына, Пліса.
Жонка - Васіліса Аляксандраўна  1891 - 1978, Дзісна.
Дачка - Зінаіда Счасная   6.10.1920 - 8.01.1997, Дзісна.

Крыніцы інфармацыі:
Уладзімір Гарыдавец -інтэрнет-даведнік “Лёсы праваслаўнага дух-ва і міран Віцебшчыны (1919-1990)”.
Метрычныя кнігі Св.Параскевінскай царквы в.Пліса  1925 год.
Протаіерэй Мікалай Даніілавіч Каткоўскі, 1954 год Протаіерэй Мікалай Даніілавіч Каткоўскі  (1 рад, першы справа)
Протаіерэй Мікалай Даніілавіч Каткоўскі, 1954 год Протаіерэй Мікалай Даніілавіч Каткоўскі (1 рад, першы справа)
Магіла псаломшчыка Мірона Мікалаевіча Сухадольца
Магіла псаломшчыка Мірона Мікалаевіча Сухадольца
Псаломшчык Мірон Мікалаевіч Сухадолец

Нарадзіўся ў 1882 (па другіх дадзеных у 1884) годзе.
Скончыў курсы псаломшчыкаў у Вільні.
З 15.07.1899 - выконваючы абавязкі псаломшчыка царквы ў мястэчку Янова Ковенскага павета (сучасны горад Іонава).
У 1908 годзе - псаломшчык толькі што асвячонай царквы святых апосталаў Пятра і Паўла ў Вільні.
У пачатку 1915 года - другі псаломшчык Свята-Мікалаеўскай царквы вёскі Чэрасы Дзісненскага павета.
З 1915 па 1944 гады - першы псаломшчык Дзісненскай Свята-Уваскрасенскай царквы.
З 1944 - выконваючы абавязкі псаломшчыка, з 25.05.1948 - псаломшчык Дзісненскай Свята-Адзігітрыеўскай царквы.
Памёр у 1950 годзе. Пахаваны на Дзісненскіх праваслаўных могілках каля будынку царквы.

Крыніцы інфармацыі:
Prot. G. Sosna. «HierarchiaiklerkościołaprawosławnegowgranicachIIRzeczypospolitejiPolskipowojennejwXIX- XXIwieku» - Ryboly- 2012.
Метрычныя кнігі Свята-Мікалаеўскай царквы в. Чэрасы.
Метрычныя кнігі Свята-Уваскрасенскай царквы г. Дзісны.
ДАВВ - Ф. 1439 - В. 3 - С. 25
Звесткі даслаў Міхаіл Пахірка