Гісторыя Адзігітрыеўскай царквы г.Дзісна
(Матэрыялы даслаў Павел Лаўрыновіч )
|
Закладка царквы іконы Божай Маці "Адзігітрыя" г. Дзісна 23.07.1904 г. Фотаздымак Паўла Валынцэвіча |
Гады служэння ў г.Дзісна
|
Святары
|
Гады жыцця
|
1938 - 6.06.1963
|
|
6.12.1895-27.11.1970
|
6.06.1963 - 27.07.1965
|
Протаіерэй Валянцін Канстанцінавіч
Багаткевіч
|
5.04.1917 -
|
27.07.1965-17.06.1968
|
Протаіерэй Нікіта Іаанавіч Абабурка
|
6.06.1908 - 23.10.1977
|
17.06.1968-9.01.1984
|
Протаіерэй Аляксандр Гаўрыілавіч
Благавешчанскі
|
27.10.1911-26.02.1985
|
7.12.1982 - 16.03.1987
|
Протаіерэй Міхаіл Клімавіч Мядзелка
|
26.08.1956
|
10.01.1984 - 23.04.1989
|
|
16.03.1945 - 13.01.2022
|
8.06.1989-8.01.1990
|
Протаіерэй Павел Міхайлавіч Хадакоўскі
|
30.01.1961-14.12.2012
|
23.03.1990 - па цяперашні
час
|
Протаіерэй Генадзій Генадзьевіч Каранеўскі
|
27.01.1956
|
Святары Адзігітрыеўскай царквы г.Дзісна
Протаіерэй Павел Міхайлавіч Хадакоўскі
30.01.1961-14.12.2012.
Нарадзіўся 30.01.1961 года ў с.Вялікае Малешава Столінскага р - на.
1978 - закончыў сярэднюю школу.
1978 - 1979 - вучоба ў аўташколе г.Пінск.
1979 - 1981 - служба ў арміі ў Нямеччыне.
1981 - 2.01.1983 - працаваў кіроўцам машыны к-са”Дружба” Столінскага р-на.
2.01.1983 - рукапаложаны ў сан сьвятара Афанасіем(Кудзюком), епіскапам Пінскім.
6.01.1983 - рукапаложаны ў сан сьвятара Філарэтам(Вахрамеевым), мітрапалітам Менскім і Беларускім.
2.02.1983 - 8.06.1989 - настаяцель Георгіеўскай царквы в.Сітцы Докшыцкага р - на.
8.06.1989-8.01.1990 - настаяцель Адзігітрыеўскай царквы г.Дзісна.
2.01.1990 -14.12.2012 - настаяцель Пакроўскай царквы в.Краснае Маладзечанскага р-на.
Памёр 14.12.2012 года.Пахаваны ля царквы в.Краснае.
Узнагароды:
4.05.1986 - набедреннік,
10.04.1988 - скуфья,
23.04.1995 - напёрсны крыж,
10.05.2001 - надедзены сан протаіерэя,
31.05.2006 - паліца,
4.08.2008 - крыж з упрыгожваньнем.
Жонка - Марыя Паўлаўна Краўцова 1963, дачка сьвятара - в.Альтамель Столінскага р-на.
Сын - Мікалай 24.05.1988, сьвятар царквы в.Краснае Маладзечанскага р-на.
Крыніцы інфармацыі:
некралог-Царкоўнае слова №52 2012г.
Уладзімір Гарыдавец: інтэрнет-даведнік” Лёсы праваслаўнага духавенства і міран Віцебшчыны"
(1919-1990).
Протаіерэй Нікіта Іаанавіч Абабурка
6.06.1908-23.10.1977.
Нарадзіўся 6.06.1908 года ў с.Морач (цяпер Клецкі р-н) Слуцкага павета.
1919 - закончыў рускае народнае вучылішча.
1926 - закончыў 7-гадовую школу.
1930 - закончыў курсы псаломшчыкаў пры Жыровіцкім манастыры.
1930 - 1931 -псаломшчык царквы Святога пакутніка Дыянісія в.Заастравечча Слуцкага павета.
1931 - 1933 - рэгент-псаломшчык Успенскага Жыровіцкага манастыра.
1935 - 1941 - псаломшчык царквы Ражджства Прасвятой Багародзіцы в.Лахва Лунінецкага р-на.
1941 - рукапаложаны ў сан дыякана.
1941 - 1944 - дыякан-псаломшчык Свята-Троіцкай царквы г.Жыткавічы.
1944--1945-дыякан-псаломшчык царквы Ражджства Прасвятой Багародзіцы в.Лахва.
1945 - рукапаложаны ў сан сьвятара.
1945-1947 - настаяцель Георгіеўскай царквы в.Мокрава Лунінецкага р-на.
1947-1953 - настаяцель царквы Ражджства Прасвятой Багародзіцы в.Субаты Драгічынскага р-на.
1953-1955 - настаяцель Міхайлаўскай царквы в.Лошніца Барысаўскага р-на.
1955 - 26.11.1958 - настаяцель Успенскай царквы в.Сморкі Барысаўскага р-на.
26.11.1958 - 24.06.1965 - настаяцель Праабражэнскай царквы г.Чашнікі.
27.07.1965-17.06.1968 - настаяцель Адзігітрыеўскай царквы г.Дзісна.
17.06.1968-23.10.1977 - настаяцель Петра-Паўлаўскай царквы в.Празарокі.
1973 - 23.10.1977 - адначасова сьвятар царквы Святой Параскевы в.Чарневічы.
Памёр 23.10.1977 года. Пахаваны на могілках в.Празарокі.
Жонка-Клаўдзія Васільеўна - псаломшчык царквы г.Чашнікі - з 7.02.1965.
Крыніцы інфармацыі:
Уладзімір Гарыдавец - інтэрнет-даведнік ”Лёсы праваслаўнага духавенства і міран Віцебшчыны"(1919-1990).
Протаіерэй Міхаіл Клімавіч Мядзелка
26.08.1958
Нарадзіўся 26.08.1958 года ў мястэчку Будслаў.
1975 - закончыў сярэднюю школу.
1975 - 1977 - вучоба ў ПТВ.
1977 - 1979 - служба ў арміі.
1979 -1980 - праца ў Салігорску слесарам на аўтакамбінаце.
1980 -1982 - вучоба ў Маскоўскай духоўнай семінарыі.
8.08.1982 - рукапаложаны ў сан дыякана Кліментам(Капаліным), епіскапам Серпухаўскім у Менскім кафедральным саборы.
14.08.1982 - рукапаложаны ў сан сьвятара.
25.08.1982 - 7.12.1982 - настаяцель Петра-Паўлаўскай царквы в.Грыгаравічы.
7.12.1982-16.03.1987 - настаяцель Адзігітрыеўскай царквы г.Дзісна.
16.03.1987 - 1.03.1989 - настаяцель Пакроўскай царквы г.Талочын.
4.03.1989 - 01.2002 - настаяцель царквы Ражджства Прасвятой Багародзіцы г.Слаўгарад.
01.2002 - 4.07.2006 - настаяцель Свята-Параскевінскай царквы в.Гоцк Салігорскага р-на.
4.07.2006 - настаяцель Благавешчанскай царквы в.Старыя Цярушкі Салігорскага р-на.
Сьвятар вядомы сваім талентам іканапісца. Па благаславеньню Максіма (Кроха), архіепіскапа Магілёўскага напісаў ікону свяціцеля Георгія Каніскага да дня праслаўленьня ў ліку сьвятых у 1993 годзе.
Крыніцы інфармацыі:
Уладзімер Гарыдавец: інтэрнет-даведнік "Лёсы праваслаўнага духавенства і міран Віцебшчыны"
(1919-1990).
Протаіерэй Мікалай Даніілавіч Каткоўскі
6.12.1895 - 27.11.1970
Нарадзіўся 6.12.1895 года ў в.Міхайлаўшчына Ашмянскага павета ў сям’і псаломшчыка.
1910 - закончыў Віленскае духоўнае вучылішча.
1912 - закончыў 2 курсы Літоўскай духоўнай семінарыі.
1913 - 1923 - псаломшчык Свята-Троіцкай царквы м.Лебедзева Вілейскага павета.
1922 - закончыў 5 і 6 курсы Віленскай духоўнай семінарыі.
1924 - рукапаложаны ў сан дыякана.
1924 - дыякан Свята-Троіцкай царквы м.Лебедзева Вілейскага павета.
1924 - рукапаложаны ў сан сьвятара ў Вільні.
1924 - 1925-настаяцель Пакроўскай царквы с.Мыта Лідскага павета.
1925 - 1931 - настаяцель Ільінскай царквы в.Міхайлаўшчына Ашмянскага павета.
1931 - 1938 - настаяцель Успенскай царквы м.Рабунь Вілейскага павета.
1938 - 6.06.1963 - настаяцель Адзігітрыеўскай царквы г.Дзісна.
6.06.1963 - прылічаны за штат.
Памёр 27.11.1970. Пахаваны каля Адзігітрыеўскай царквы г.Дзісна.
Узнагароды:
-набедраннік,
-скуфья,
-камілаўка,
да 1955 - нададзены сан протаіерэя,
1955 - паліца (да дня св.Пасхі).
6.04.1963 - крыж з упрыгожваньнямі.
Бацька - Данііл Савельевіч Каткоўскі 1860 -1925, Пліса,
псаломшчык - Міхайлаўшчына, Пліса.
Жонка - Васіліса Аляксандраўна 1891 - 1978, Дзісна.
Дачка - Зінаіда Счасная 6.10.1920 - 8.01.1997, Дзісна.
Крыніцы інфармацыі:
Уладзімір Гарыдавец -інтэрнет-даведнік “Лёсы праваслаўнага дух-ва і міран Віцебшчыны (1919-1990)”.
Метрычныя кнігі Св.Параскевінскай царквы в.Пліса 1925 год.
Протаіерэй Валянцін Канстанцінавіч Багаткевіч 5.04.1917- ?
Нарадзіўся 5.04.1917 года ў сям’і дыякана г.Коўна.
1923 - 1929 - вучоба ў школе в.Замошша Дзісненскага павета (Браслаўскі р-н).
1929 - 1934 - вучоба ў Віленскай ДС, якую ня змог закончыць з-за хваробы.
1934 - 1941 - жыў з бацькамі ў в.Верхняе, цяжка хварэў.
1941 - 30.09.1942 - займаўся земляробствам, экстэрнам здаў экзамены за поўны курс Духоўнай семінарыі.
1941 - 1944 - дапамагаў партызанскаму руху.
30.09.1942 - рукапаложаны ў сан сьвятара.
30.09.1942 - 09.1947 - настаяцель царквы Праабражэньня Гасподняга в.Верхняе.
09.1947 - 20.02.1948 - настаяцель Пакроўскай царквы в.Ласіца Пастаўскага р-на.
20.02.1948 -1.10.1962 - 2-гі сьвятар царквы Ражджства Прасвятой Багародзіцы г.Глыбокае.
1953 - здаў экзамены за курс Ленінградскай духоўнай семінарыі.
1953 - 1960 - вучоба ў Ленінградскай духоўнай акадэміі (завочны сектар).
1.10.1962 - 6.06.1963 - настаяцель царквы Ражджства Прасвятой Багародзіцы г.Глыбокае.
6.06.1963 - 08.1965 - настаяцель Адзігітрыеўскай царквы г.Дзісна.
08.1965 - 28.05.1968 - 2-гі сьвятар царквы г.Глыбокае.
28.05.1968 - 2-гі сьвятар Ільінскай царквы г.Ворша.
Далейшы лёс невядомы.
Бацька - Канстанцін Дамеціевіч - 1941 Верхняе
сьвятар - Замошша,Верхняе.
Брат - Віталій 5.06.1906 - 23.06.1978 Менск
мітрафорны протаіерэй - Стоўбцы,Менск,Талочын.
Брат - Яўгеній 6.01.1908 - 16.01.1989 Даўгаўпілс
протаіерэй - Чэрасы, Узьмёны.
Брат-Іаан 6.10.1909 - протаіерэй - Паставы, Верхнядзвінск.
Брат - Веніямін 1921 псаломшчык - Язна
Сястра - Лідзія Леднік, замужам за мітрафорным протаіерэем -Мікалаем Леднікам (Дзяржынск).
Крыніцы інфармацыі:
Уладзімір Гарыдавец:інтэрнет-даведнік ”Лёсы праваслаўнага дух-ва і міран Віцебшчыны" (1919-1990)
|
|
|
Протоиерей Александр Гаврилович Благовещенский |
|
Некролог протоиерею Александру Благовещенскому |
Вельмі цікавая гісторыя царквы Святога Георгія Пабеданосца на Дзісненскіх праваслаўных Георгіеўскіх могілках. У 1826 годзе на могілкі была перанесена Свята-Уведзенская трапезная манастырская царква, якая была перабудавана. Гэты храм быў прыпісным да Уваскрасенскай царквы і выконваў свае функцыі царквы на могілках. У 1916 годзе быў абраны камітэт па пабудове царквы Святога Георгія Пабеданосца (ганаровым старшынём быў Ціхан (Белавін), архіепіскап Літоўскі і Віленскі). 26.10.1916 правячы архіерэй епархіі ўрачыста асьвяціў адноўленную царкву, а 27.10 1916. перад ад’ездам у Петраград падпісаў загад аб узнагароджваньні камілаўкай сьвятара Міхаіла Кушнева за працу па пабудове царквы і за адкрыцьцё ў Дзісне царкоўна-прыходскай школы. У далейшым Ціхан (Белавін) быў выбраны Патрыярхам Маскоўскім і ўсей Русі. Царква Святога Георгія была разабрана і перавезена ў Стэфанполь Дзісненскага павета (цяпер - Мёрскі р-н) ў 1931 годзе. На жаль, інфармацыі пра царкву (была самастойнай ці прыпісной і якія сьвятары ў ёй служылі) няма.
Храм іконы Божай Маці Адзігітрыі на Дзісненскіх праваслаўных могілках закладзены 23.07.1904 года, пабудаваны ў 1908 годзе.
Пасля закрыцця ў 1944 годзе Уваскрасенскай царквы была адзіным дзеючым храмам Дзісны.
|
|
Протаіерэй Мікалай Даніілавіч Каткоўскі, 1954 год |
Протаіерэй Мікалай Каткоўскі (1 рад, першы справа) |
|
|
Протаіерэй Павел Міхайлавіч Хадакоўскі |
Протаіерэй Павел Міхайлавіч Хадакоўскі |
Протаіерэй Аляксандр Гаўрыілавіч Благавешчанскі 27.10.1911-26.02.1985
Нарадзіўся 27.10.1911 ў в.Манькавічы Вілейскага п-та(цяпер - Пастаўскі р-н).
1915-1919-у эвакуацыі ў г.Рослаўль Смаленскай губерні.
з 1919 - сям’я вярнулась з эвакуацыі і жылі ў г.Вілейка.
1928 - скончыў 6 класаў рускай гімназіі ў г.Вілейка.
1930 - здаў уступныя экзамены ў Віленскую ДС, але не змог вучыцца з-за адсутнасьці сродкаў.
1933-1939 - працаваў у канцылярыі фінаддзела г.Львоў.
1939-06.1941 - бухгалтар аддзяленьня “Саюздрук” г.Вілейка.
22.09.1941-1944 - псаломшчык Мікалаеўскай царквы м.Дунілавічы Вілейскага п-та.
1944 - псаломшчык Георгіеўскай царквы г.Вілейка.
1944-1945 - вывезены немцамі ў г.Нордгаўзен і працаваў рознарабочым у чыгуначным дэпо, з 04.1945 - пісар у лагеры №270 для рэпатрыяванных савецкіх грамадзян у г.Штрыгаў.
1946-27.04.1947 - псаломшчык Мікалаеўскай царквы в.Юдыцына Мёрскага р-на.
27.04.1947 - рукапаложаны ў сан дыякана Піцірымам(Свірыдавым), архіепіскапам Менскім і Беларускім.
27.04.1947-22.09.1948 - дыякан-псаломшчык царквы Дунілавічы Пастаўскага р-на.
22.09.1948-8.06.1952 - дыякан-псаломшчык царквы Ражджства Прасьвятой Багародзіцы м.Лужкі.
8.06.1952 - рукапаложаны ў сан сьвятара Піцірымам, архіепіскапам Менскім і Беларускім.
12.06.1952-17.06.1968 - настаяцель Петра-Паўлаўскай царквы в.Празарокі.
17.06.1968-9.01.1984 - настаяцель Адзігітрыеўскай царквы г.Дзісна.
9.01.1984 - прылічаны за штат з аб’яўленьнем падзякі.
Памёр 26.02.1985. Пахаваны на могілках п.Мір Навагрудскага р-на. Адпявалі - протаіерэй Іаан Харашэвіч (Менскі Свята-Духаў сабор), Лявонцій Блізнюк, благачынны Навагрудскай акругі, і клірыкі благачыньня.
Узнагароды і асаблівыя адзнакі:
1955 - набедраннік (да дня Св.Пасхі),
- скуфья,
- камілаўка,
- нададзены сан протаіерэя,
1982 - мітра,
- духаўнік Глыбоцкага благачыньня.
Брат - Мікалай 25.05.1905 - , сьвятар - Дунілавічы, Рымкі, Ласіца (Пастаўскі р-н).
Крыніцы інфармацыі:
Уладзімір Гарыдавец-інтэрнет-даведнік”Лёсы праваслаўнага дух-ва і міран Віцебшчыны (1919-1990)
Некралог-Журнал Маскоўскай Патрыярхіі-1985 №10.