Гады служэння ў г.Дзісна
Сьвятары
Гады жыцця
1839-1840
Ясон Васільевіч Манцэвіч
1786
6.10.1841-16.08.1842
Казімір Іаанавіч Пастэрнацкі
1818- 4.03.1872
8.06.1850 - каля 1862
Аляксандр Фёдаравіч Салаў’евіч
1830 - 1.04.1911
24.06.1862 - 16.10.1866
Уладзімір Еўфіміевіч Сулкоўскі
1837 - 29.04.1886
1867-12.08.1872   
Грыгорый Іаанавіч Пакроўскі
 
7.11.1872-31.07.1875
Іосіф Флоравіч Зенкевіч
1820 - 19.05.1879
2.09.1875 - 21.05.1876
Міхаіл Іакімавіч Іваноўскі
1824 - 1.07.1891
10.07.1876 - 24.02.1883
Васілій Аляксеевіч Нікольскі
 
11.04.1883 - 28.11.1887
Георгій Гаўрыілавіч Крастэлеў
1843-13.03.1906
6.02.1888 - 4.04.1890
Дзімітрый Мікалаевіч Лебедзеў
1842 - 4.04.1890
29.05.1890-18.01.1904
Мікалай Іўліянавіч Рафаловіч 
24.07.1858 - 4.06.1924
19.01.1904-1.07.1905
Аляксандр Гарбацэвіч
 
18.08.1905-28.01.1909
Марк Цітавіч Ячыноўскі 
1866 - ?
14.09.1909 - 21.01.1914
Віктар  Краскоўскі
24.02.1875-8.05.1956     
Царква Свяціцеля Мікалая Цудатворца была перабудавана ў 1840 годзе з касцёла.16 чэрвеня 1882 года царква цалкам згарэла. Потым яна была адбудавана, але загадам Святога Сінода №1413 ад 21.01.1914 года прыход ліквідаваны і далучаны да прыхода Уваскрасенскай царквы г.Дзісна.
50-летие священства протоиерея Александра Соловьевича Некролог священнику Владимиру Сулковскому ЛЕВ №23 от 8 июня 1886 года Некролог священнику Иосифу Зенкевичу
50-летие священства протоиерея Александра Соловьевича Некролог священнику Владимиру Сулковскому ЛЕВ №23 от 8 июня 1886 года Некролог священнику Иосифу Зенкевичу
Некролог священнику Дмитрию Лебедеву Некролог протоиерею Михаилу Ивановскому
Некролог священнику Дмитрию Лебедеву Некролог протоиерею Михаилу Ивановскому
Гісторыя храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца г.Дзісна
(Матэрыялы даслаў Павел Лаўрыновіч)
Васілій Аляксеевіч Нікольскі

Да 10.07.1876 - настаўнік Ворненскага прыходскага вучылішча Ковенскай г-ні.
10.07.1876 - 24.02.1883 - настаяцель царквы Свяціцеля Мікалая Цудатворцы г.Дзісна.
24.10.1876 - рукапаложаны ў сан сьвятара.
24.02.1883 - 25.08.1893 - настаяцель Благавешчанскай царквы в.Рымкі.
25.08.1893 - 1895 - настаяцель Багародзіца-Казанскай царквы м.Цытавяны Россіенскага павета Ковенскай губерні.
Далейшы лёс невядомы. У спісах сьвятароў Віленскай губерні пасьля 1895 года няма.
Узнагароды:
16.10.1886
- набедраннік

Жонка - Аляксандра Аляксееўна.
Сын - Аляксандр 24.08.1877-30.05.1878, Дзісна.
Дачка - Марыя   27.01.1879-25.09.1884, Рымкі.
Сын - Мікалай 5.12.1883-

Крыніцы інфармацыі:
Літоўскія епархіяльныя ведамасьці - 1876-1893гг;
Памятныя кніжкі Віленскай і Ковенскай г-ній за 1876-1900гг.;
Метрычныя кнігі царквы в.Рымкі 1883-1884гг.;
Метрычныя кнігі Мікалаеўскай царквы г.Дзісна 1876-1883;
Grzegorz Sosna-Hierarchia i kler kościoła prawosławnego w granicach II Rzeczypospolitej i Polski powojennej w XIX-XXI wieky---Ryboly -2012 rok.
Георгій Гаўрыілавіч Крастэлеў      1843- 13.03.1906

1861 - скончыў Смаленскую духоўную семінарыю.
2.02.1867 - рукапаложаны ў сан сьвятара.
2.02.1867 - 1868 - 2-гі сьвятар Міхайлаўскай царквы г.Ліда.
1868 - 22.02.1880 - настаяцель царквы м.Аляксандраўская Слабада Ковенскага павета.
22.02.1880 - 11.04.1883 - настаяцель царквы Нараджэньня Прасьвятой Багародзіцы в.Чарняны Брэсцкага павета Гарадзенскай губерні.
11.04.1883 - 28.11.1887 - настаяцель царквы Свяціцеля Мікалая Цудатворцы г.Дзісна.
28.11.1887 - 20.03.1892 - настаяцель Троіцкай царквы м.Падароск Ваўкавыскага павета.
20.03.1892 - 9.01.1895 - настаяцель Пакроўскай царквы в.Збураж Брэсцкага павета.
9.01.1895-9.03.1896  - настаяцель Крыжаўзвіжанскай царквы в.Харабровічы Слонімскага павета.
9.03.1896-4.01.1899 - псаломшчык Камень-Шляхецкай царквы Кобрынскага п-та.
4.01.1899--29.11.1900 - 2-гі сьвятар Праабражэнскай царквы м.Дзятлава.
29.11.1900 - 1901 -  сьвятар Мікалаеўскай царквы в.Грушава Кобрынскага павета.
1901 - 15.02.1902 - настаяцель Міхайлаўскай царквы в.Навасёлкі Кобрынскага павета.
15.02.1902 - адхілены ад пасады (загад №741).
19.08.1902 - 13.03.1906 - 2-гі сьвятар царквы в.Грушава Кобрынскага павета.
Памёр 13.03.1906.
Узнагароды:
16.11.1886 - набедраннік,
1895 - скуфья.

Жонка - Марыя Захараўна Каляда, 1842  -пасьля 1911,                                                   дваранка; вянчалісь 8.01.1867 у царкве  м.Аляксандраўская Слабада.
Сын - Сямён, 22.01.1870-5.07.1871,  Аляксандраўская Слабада.
Сын - Мадэст 18.12.1877.
Дачка - Тацьяна 5.01.1879.
Сын - Канстанцін 18.12.1873,  псаломшчык - Харабровічы, Здзітаў, Горадня.
Дачка - Ганна.
Дачка - Марыя - скончыла Віленскае жаночае духоўнае вучылішча, настаўніца Шчучынскага царкоўна-прыходскага вучылішча.
Дачка - Варвара 2.12.1875, скончыла Віленскае жаночае духоўнае вучылішча.

Крыніцы інфармацыі:
Літоўскія епархўяльныя ведамасьці  -1867-1900 гг.
Гарадзенскія епархіяльныя ведамасьці - 1901-1906 гг.
Метрычныя кніжкі царквы м.Аляксандраўская Слабада 1867-1880.
Грыгорый Іаанавіч Пакроўскі

- выхаванец Цвярской духоўнай семінарыі.
- інспектар Віленскага духоўнага вучылішча.
16.10.1866 - рукапаложаны ў сан сьвятара.
16.10.1866-12.08.1872 - настаяцель царквы Свяціцеля Мікалая
Цудатворцы г.Дзісна.
12.08.1872 - прылічаны за штат.
23.08.1873-28.12.1873 - псаломшчык Праабражэнскай царквы
в.Сьвіла Дзісненскага п-та (цяпер-Глыбоцкі р-н).
28.12.1873 - звольнены з правам самому шукаць месца
псаломшчыка.
Далейшы лёс невядомы.
Жонка - Марыя Мікалаеўна 1843-20.03.1868 Дзісна (памерла
падчас родаў).

Крыніцы інфармацыі:
Памятныя кніжкі Віленскай губерні  1867-1872гг;
Літоўскія епархіяльныя ведамасьці - 1867-1873г;
Метрычныя кніжкі Мікалаеўскай царквы г.Дзісна 1876;
Grzegorz Sosna-Hierarchia i kler kościoła prawosławnego w granicach
II Rzeczypospolitej i Polski powojennej w XIX-XXI wieky---Ryboly -
2012 rok.
Дзімітрый Мікалаевіч Лебедзеў  1842 - 4.04.1890

Нарадзіўся каля 1842 года ў сям’і сьвятара Смаленскай губерні.
1865 - скончыў Смаленскую духоўную семінарыю.
24.01.1866- 03.1867 - настаўнік царкоўна-прыходскага вучылішча м.Крожы Россіенскага павета Ковенскай губерні.
03.1867 - 1.12.1870 - 2-гі сьвятар царквы Іаана Багаслова в.Галамысль.
5.06.1867 - рукапаложаны ў сан сьвятара Аляксандрам(Дабрынін), епіскапам Ковенскім.
1.12.1870-2.03.1876 - настаяцель Крыжаўзьвіжанскай царквы м.Быстрыца Віленскага павета.
2.03.1876-21.02.1885 - настаяцель царквы Ражджства Прасвятой Багародзіцы в.Чарняны Бельскага павета.
21.02.1885-6.02.1888 - псаломшчык Мікалаеўскай царквы м.Драгічын.
6.02.1888 - 4.04.1890 - настаяцель царквы Свяціцеля Мікалая Цудатворцы г.Дзісна.
Памёр 4.04.1890 года. Пахаваны 6.04. у г.Дзісна каля Свята-Георгіеўскай могілкавай царквы. Адпявалі Дзісненскі благачынны Веніямін Сакалоў і 7 сьвятароў.
Жонка - Вольга Стэфанаўна Касецкая  1848, памёрла  4.04.1890г., дачка сьвятара - Стэфана Касецкага (Лявонпаль, Галамысль, Узьмёны), вянчалісь 14.05.1867 у царкве м.Галамысль.
Дзеці: 
Стэфаніда   1868, скончыла Віленскае жаночае духоўнае вучылішча, працавала настаўніцай.
Серафіма.
Варвара   1870, скончыла Віленскае жаночае духоўнае вучылішча, працавала настаўніцай.
Ксенія  1871, скончыла Віленскае жаночае духоўнае вучылішча, працавала настаўніцай.
Клаўдзія 4.12.1871.
Пётр 16.02.1873-6.07.1873, Быстрыца.
Павел 16.02.1873-28.06.1873, Быстрыца.
Кацярына 1878
Мікалай  1879
Брат
- Васілій, сьвятар г.Ельня Смаленскай г-ні.

Крыніцы інфармацыі:

некралог - Літоўскія епархіяльныя ведамасьці №42 1890 г.;
Літоўскія епархіяльныя ведамасьці  1867-1890гг.;
Метрычныя кніжкі царквы м.Галамысль 1867;
Метрычныя кніжкі царквы в.Быстрыца 1872-1873.
Іосіф Флоравіч Зенкевіч   1820 - 19.05.1879

Нарадзіўся ў сям’і сьвятара каля  1820 года.
1843- скончыў Літоўскую духоўную семінарыю -1 разрад
27.02.1844 - рукапаложаны ў сан сьвятара.
27.02.1844-1869 - настаяцель царквы Ражджства Прасвятой Багародзіцы г.Мельнік Бельскага павета Гарадзенскай губерні.
1869 - 1872 - прылічаны за штат (без прыхода).
1872 - 31.07.1875 -  настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы г.Дзісна.
31.07.1875 - 19.05.1879 - настаяцель Петра-Паўлаўскай царквы в.Грыгаравічы.
Памёр 19.05.1879 года. Пахаваны на могілках в.Грыгаравічы.
Узнагароды:

1861 - набедраннік,
1865  - скуфья.
Жонка - памерла да 1879.
Сын - чыноўнік на Таўрогенскай мытні.
Протаіерэй Аляксандр Фёдаравіч Салаў’евіч
1830 - 1.04.1911

Нарадзіўся ў г.Мазыр каля 1830 года ў сям’і сьвятара.
1849 - скончыў Літоўскую духоўную семінарыю - 2 разрад
8.06.1850 - рукапаложаны ў сан сьвятара Іосіфам (Сямашка), арх.Літоўскім і Віленскім у дамавой царкве ў Трыніполі (Вільня).
8.06.1850 - 1862 - настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы г.Дзісна.
1862 - 4.07.1887 - настаяцель царквы Ражджства Прасвятой Багародзіцы м.Лужкі.
У Лужках быў моцны пажар, выгарала амаль ўсё мястэчка і цалкам згарэла  царква. Пасля 25-ці гадоў служэньня сьвятар быў вельмі ўзрушаны і падаў прашэньне аб пераводзе.
4.07.1885-12.06.1887 - настаяцель Успенскай царквы м.Рабунь Вілейскага павета.
12.06.1887 - 1.04.1911 - настаяцель Успенскай царквы м.Клешчэлі Бельскага павета Гарадзенскай губерні.
Памёр 1.04.1911 года. Пахаваны на могілках м.Клешчэлі (зараз-Польшча).
Узнагароды і асаблівыя адзнакі:
- крыж і медаль у памяць вайны 1853-56 гг.,
- набедраннік,
- медаль у памяць уціхамірваньня мяцяжа 1863-64гг.,
- скуфья,
- камілаўка,
28.04.1876 - сінадальны напёрсны крыж (№1318),
9.04.1883 - Благаславеньне Святога Сінода з граматай (№637),
13.04.1886 - ордэн Святой Ганны 3 ступені,
29.11.1886 -12.06.1887 - памочнік Вілейскага благачыннага,
26.08.1887-17.03.1888 - выконваючы абавязкі Клешчэльскага благачыннага,
17.03.1888-28.07.1897 - Клешчэльскі благачынны,
27.04.1894 - нададзены сан протаіерэя (№1023),
медаль у памяць імператара Аляксандра ІІІ,
17.10.1901 - ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені - за 50-гадовую службу,
6.05.1911 - паліца (памёр крыху раней).

Бацька - Феодар Сампсонавіч   1807 - 6.05.1871 Дзісна, протаіерэй.
Жонка - Елена Іосіфаўна Шэлепіна  1889, дачка сьвятара -Залесьсе.

Крыніцы інфармацыі:
Памятныя кніжкі Віленскай губерні  1849-1887г.
Памятныя кніжкі Гарадзенскай губерні 1888-1911г
Літоўскія епархіяльныя ведамасьці  1863 - 1901г.
Гарадзенскія епарх.ведамасьці 1901 - 1911Г.
ЛЕВ №28-29 1900 - пра 50-ці гадовы юбілей служэньня.
Протаіерэй Марк Цітавіч Ячыноўскі 1866-

Нарадзіўся каля 1866 года ў сям’і сьвятара Гарадзенскай губерні.
1890 - скончыў Холмскую духоўную семінарыю.
24.08.1890 - 21.08.1891 - псаломшчык Міхайлаўскай царквы м.Шумск Віленскага павета.
21.08.1891 - 20.04.1897 - настаяцель Пакроўскай царквы в.Харашэвічы Ваўкавыскага павета.
1.09.1891 - рукапаложаны ў сан сьвятара.
20.04.1897 - 27.08.1902 - настаяцель царквы Ражджства Прасвятой Багародзіцы м.Лужкі.
27.08.1902 - 1904 - сьвятар Беразьвечскага жаночага манастыра.
1904 - 28.01.1909 - настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы г.Дзісна.
28.01.1909 -1914 - пры кіраўніцтве 1-й стралковай брыгады з прыкамандзіраваньнем да царквы 4-га стралковага палка.Удзельнічаў у ваенных дзеяннях, быў паранены.
1922 - вярнуўся з арміі дамоў.
19.06.1922 - 13.10.1922 - настаяцель Пакроўскай царквы в.Івашкевічы Ваўкавыскага павета.
23.11.1922 - 15.09.1924 - настаяцель царквы Святой Тройцы в.Псуя.
Далейшы лёс невядомы.
Узнагароды:
набедраннік,
29.03.1903 - скуфья,
1912 - камілаўка,
1922 - нададзены сан протаіерэя,
24.04.1897 - 27.08.1902 - законанастаўнік Лужскога народнага вучылішча,
1.11.1904 - 28.01.1909 - законанастаўнік Дзісненскага 2-х класнага вучылішча.
Бацька - Ціт    -14.07.1886 Лыскава, протаіерэй - Лыскава Гарадзенскай губерні.
Маці -  Софья Ігнацьеўна -  1836 - 1889 Горадня.

Крыніцы інфармацыі:
Памятныя кніжкі Віленскай губерні  -  1891-1915 гг.
Літоўскія епархіяльныя ведамасьці   -  890-1914 гг.
Метрычныя кнігі царквы в.Псуя        -  1922-1924 гг.
Протаіерэй Міхаіл Іакімавіч Іваноўскі 1824-1.07.1891

Нарадзіўся каля 1824 года ў сям’і сьвятара Гарадзенскай губерні.
1843 - скончыў Літоўскую духоўную семінарыю -1 разрад.
1844 - звольнены з-за хваробы з Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі.
15.07.1844 - 14.10.1845 - старэйшы настаўнік Беразвецкага духоўнага вучылішча.
14.10.1845 - рукапаложаны ў сан сьвятара Іосіфам (Сямашка), архіепіскапам Літоўскім.
14.10.1845-5.12.1845 - настаяцель Петра-Паўлаўскай царквы м.Быцень Слонімскага п-та.
5.12.1845-28.03.1847 - сьвятар царквы Святой Параскевы Пятніцы м.Валожын.
28.03.1847-28.10.1864 - настаяцель Свята-Пакроўскай царквы м.Маладэчна.
14.05.1848-законанастаўнік Маладзечанскага дваранскага вучылішча;
28.10.1864-2.09.1875 - законанастаўнік Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі.
2.09.1875-21.05.1876 - настаяцель царквы Свяціцеля Мікалая Цудатворцы г.Дзісна;
Па прашэньню пераведзены ў Варшаўскую епархію.
21.05.1876-01.1885 - настаяцель Свята-Мікалаеўскага сабора г.Радам.
Быў законанастаўнікам Радамскай гімназіі.
01.1885-1.07.1891 - настаяцель Спаса-Праабражэнскага сабора г.Люблін.
Памёр 1.07.1891 года. Пахаваны на гарадскіх могілках г.Люблін Польшча.
Узнагароды і асаблівыя адзнакі:
4.03.1851 - набедраннік;
26.01.1852-11.02.1853 - Давілейскі віцэ-благачынны.
11.02.1853-28.10.1864 - Маладзечанскі благачынны.
21.08.1856  - скуфья.
1858 - крыж і медаль у памяць вайны 1853-56 гг;
- медаль у памяць падзей 1863-64 гг..
- камілаўка,
- крыж і медаль у памяць вайны 1853-56 гг.,
13.04.1863 - сінадальны наперсны крыж,
3.02.1869 - нададзены сан протаіерэя,
8.10.1873 - ордэн Святой Ганны 3 ст.,
- ордэн Святога Уладзіміра 4 ст.,
- ордэн Святой Ганны 2 ст.,
- ордэн Святога Уладзіміра 3 ст.,
1888 - духаўнік 1-й Люблінскай акругі,
- благачынны Люблінскай акругі.

Жонка - Юлія Андрэеўна Станкевіч 1826-  , дачка сьвятара м.Бакшты.
Сын - Міхаіл 8.01.1848-28.03.1851, Маладэчна.
Сын - Аляксандр 24.06.1850-
Дачка - Марыя Паеўская 15.10.1851- ,  жонка настаўніка Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі, потым сьвятара Льва Сямёнавіча Паеўскага (1850 г.н.), вянчалісь 30.06.1874 у царкве м.Маладэчна.
Дачка - Вольга 1.05.1854-3.04.1857, Маладэчна.
Дачка - Алена 7.09.1857-3.08.1870,  Маладэчна.
Сын - Уладзімір, выхаванец ЛДС.
Сын - Міхаіл.

Крыніцы інфармацыі:
Некралог-Літоўскія епархіяльныя ведамасьці №40 1891;
Памятныя кніжкі Віленскай г-ні 1845-1876;
Метрычныя кніжкі царквы м.Маладэчна 1847-1874;
Кліравыя ведамасьці царквы м.Маладэчна 1852.
Уладзімір Еўфіміевіч Сулкоўскі 1837-29.04.1886

Нарадзіўся каля 1837 года ў сям’і сьвятара.
24.06.1861 - скончыў Літоўскую духоўную семінарыю - 2 разрад.
24.06.1862 - рукапаложаны ў сан сьвятара Іосіфам (Сямашка), архіепіскапам Літоўскім і Віленскім.
24.06.1862 - 16.10.1866 - настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы г.Дзісна.
16.10.1866 - 29.04.1886 - настаяцель царквы Св.Параскевы Пятніцы в.Пліса.
22.01.1870 - 11.06.1870 - дадаткова сьвятар Мікалаеўскай царквы в.Забор’е.
Доўга хварэў, памёр  29.04.1886 года. Пахаваны на старых могілках в.Пліса 1.05.1886г. Адпявалі Глыбоцкі благачынны Іаан Чарнякевіч (Кавалі) і сьвятары - К.Імшэннік (Псуя), Л.Балландовіч (Забор’е), А.Расінскі (Парэчча) і Еўфімій Сулкоўскі (Сьвіла).
Узнагароды:
медаль у памяць уціхамірваньня мяцяжа 1863-64гг.,
11.08.1877 - набедраннік,
25.02.1885 - скуфья.
Бацька - Еўфімій Фёдаравіч, сьвятар - Сьвіла.
Жонка - Марыя Максімільянаўна Сушкевіч  1844 - пасьля1890.

Крыніцы інфармацыі:
кліравыя ведамасьці Пліскай царквы 1873-1884гг.
некралог - ЛЕВ
23 1886.
Іерэй Ясон Васільевіч Манцэвіч 1786

Нарадзіўся ў 1786 годзе ў сям’і сьвятара г.Дзісна.
Вучыўся ў Лаўрышаўскай духоўнай семінарыі.
1811 - рукапаложаны ў сан сьвятара Адрыянам (Галаўнёй), епіскапам Аршанскім.
   -1816 - вікарны сьвятар царквы Свяціцеля Мікалая Цудатворцы с.Чэрасы.
1816-1840 - сьвятар царквы Свяціцеля  Мікалая Цудатворцы г.Дзісна.
Больш ніякіх зьвестак няма.
Бацька - Васілій    1749-1819, сьвятар - Дзісна, Пуцяціна.              
Брат - Міхаіл 1780-1817, сьвятар.
Брат - Фларыян 22.08.1809 - , сьвятар - Перабродзьдзе.
Жонка - Сузанна Дыман 1794-
Дзеці:
Дамініка 1816-
Леакадзія 1819-
Мікалай 1824-

Крыніцы інфармацыі:
Лісейчыкаў  Дзяніс. Святар у беларускім соцыуме: прасапаграфія ўніяцкага духавенства 1596-1839 гг. - Мінск: Беларусь, 2015.
Іерэй Казімір (Іосіф) Іаанавіч Пастэрнацкі 1818-4.03.1872

Нарадзіўся ў 1818 годзе ў сям’і сьвятара в.Барацічы Ігуменскага павета.
1841- скончыў Полацкую духоўную семінарыю.
6.10.1841 - рукапаложаны ў сан сьвятара.
6.10.1841-16.08.1842 - настаяцель царквы Свяціцеля Мікалая Цудатворцы г.Дзісна.
16.08.1842-22.08.1844 - настаяцель Свята-Троіцкай царквы в.Лявонпаль.
22.08.1844-1860 - настаяцель Свята-Ільінскай царквы в.Іоды (цяпер - Шаркоўшчынскі р-н).
1860-4.03.1872 - настаяцель царквы Святага Духа в.Казяны (цяпер-Браслаўскі р-н).
Памёр 4.03.1872 года (трагічна загінуў). Пахавалі 11.03 ля царквы в.Казяны.  Адпявалі сьвятары - Іўліян Васілеўскі (Богіна), Міхаіл Вінаградаў (Рымкі), Пётр Тамараў (Паставы), дыякан Іаан Баліцкі(Паставы).
Бацька - Іаан Іосіфавіч 1777-1829, Барацічы, сьвятар царквы в.Барацічы.
Маці - Кацярына 1786-
Брат - Карл 1806, сьвятар царквы в.Сямёнавічы Ігуменскага п-та.
Брат - Іларыён 1810, сьвятар царквы в.Дудзічы Ігуменскага п-та.
Брат - Ігнацій 23.03.1813, сьвятар царквы м.Дукора Ігуменскага п-та.
Жонка - Антаніна Іванаўна 1822-
Сын - Іаан 1842-27.03.1877 Казяны, сьвятар в.Казяны.
Дачка - Міхаліна Красоўская 1843, жонка засядацеля Дзісненскага паліцэйскага упраўленьня Дзмітрыя Аляксандравіча (1845 г.н.), вянчалісь 28.05.1873 у царкве в.Цвеціна.
Дачка - Марыя, настаўніца народнага вучылішча в.Казяны.

Крыніцы інфармацыі:
Кліравыя ведамасьці царквы в.Іоды 1844;
Метрычныя кніжкі царквы в.Казяны 1867-1872;
некралог-Літоўскія епархіяльныя ведамасьці №7 1872;
Лісейчыкаў, Дзяніс. Святар у беларускім соцыуме: прасапаграфія ўніяцкага духавенства 1596-1839 гг. - Мінск: Беларусь, 2015.;
Метрычныя кніжкі царквы в.Цвеціна 1873.
Протаіерэй Мікалай Іўліянавіч Рафаловіч
24.07.1858-4.06.1924

Нарадзіўся 24.07.1858 года ў сям'і сьвятара царквы святога
благавернага князя Аляксандра Неўскага в. Верцялішкі каля
Гродна.
1873 - скончыў  Жыровіцкае духоўнае вучылішча - 2 разрад.
1880 - скончыў  Літоўскую духоўную семінарыю - 1 разрад.
10.07.1880-24.07.1881 - псаломшчык Канстанціна-Еленінскай
царквы м.Валожын.
24.07.1881  - 2.07.1885 - наглядчык Жыровіцкага духоўнага
вучылішча.
2.07.1885 - 29.05.1890 - псаломшчык А.Неўскага сабора г.Коўна.
29.05.1890 -18.01.1904 - настаяцель царквы Свяціцеля
Мікалая Цудатворцы г.Дзісна.
2.09.1890 - рукапаложаны ў сан сьвятара.
18.01. 1904-4.06.1924 - настаяцель  царквы Уваскрасеньня
Гасподняга г.Дзісна.
Памёр 4.06.1924 года.
Пахаваны пад алтаром Адзігітрыеўскай царквы г.Дзісна.
Узнагароды і асаблівыя адзнакі:
14.06.1892 - набедраннік,
03.1900 - скуфья,
30.04.1902 - кніга “Біблія” ад Св.Сінода (№449),
1904 - старшыня Дзісненскага павятовага аддзяленьня
епархіяльнага настаўніцкага савета,
1904 - 1916 - Дзісненскі благачынны.
29.03.1908 - камілаўка (№2268),
3.02.1914 - Ордэн Святой Ганны 3 ступені,
30.09.1916 - звышштатны Член Літоўскай Духоўнай Кансісторыі,
- нададзены сан протаіерэя.

Бацька - Іўліян Рафаловіч, сьвятар.
Маці - Алена Іванаўна.
Жонка - Марыя Аляксандраўна.

Крыніцы інфармацыі:
Літоўская епархіяльныя ведамасьці-1873-1904 гг.
Веснік Віленскага Свята-Духоўнага брацтва -1907-1914 гг.
Метрычныя кнігі Дзісненскай Свята-Уваскрасенскай царквы.
Grzegorz Sosna-Hierarchia i kler kościoła prawosławnego w granicach
II Rzeczypospolitej i Polski powojennej w XIX-XXI wieky - Ryboly -
2012 rok.
Іерэй Аляксандр Гарбацэвіч

1886 - скончыў Менскую духоўную семінарыю.
1.09.1886-16.06.1899 - настаяцель Пакроўскай царквы в.Старое Краснае Сяло Вілейскага п-та.
8.09.1886 - рукапаложаны ў сан сьвятара.
16.06.1899-3.09.1903 - настаяцель Сергіеўскай царквы м.Векшні Шавельскага п-та.
3.09.1903-19.01.1904 - настаяцель Ільінскай царквы в.Іоды Дзісненскага п-та  (цяпер Шаркоўшчынскі р-н).
19.01.1904-1.07.1905 - настаяцель царквы Свяціцеля Мікалая Цудатворцы  г.Дзісна.
1.07.1905 - сьвятар 132 пяхотнага Бендэрскага палка.
Далейшы лёс невядомы.
Узнагароды:
1895 - набедраннік,
1901 - скуфья.

Жонка - Людміла Аляксандраўна.

Крыніцы інфармацыі:
Літоўскія епархіяльныя ведамасьці 1886-1905;
Метрычныя кніжкі царквы м.Векшні 1899-1903.
Протаіерэй Віктар Краскоўскі 24.02.1875-8.05.1956

Нарадзіўся 24.02.1875 года ў сям’і сьвятара в.Леўкова Ваўкавыскага п-та.
1897 - скончыў Літоўскую духоўную семінарыю-2 разрад.
1901 - вучоба ў Варшаўскім ветэрынарным інстытуце,   служба ў арміі.
1901-1903 - вучоба ў Кіеўскім ветэрынарным інстытуце,   служба ў арміі.
1906 - псаломшчык  сабора А.Неўскага г.Коўна.
-14.09.1909 - калежскі сакратар.
14.09.1909 - 21.01.1914 - настаяцель  царквы Свяціцеля Мікалая Цудатворцы г.Дзісна.
11.09.1909 - рукапаложаны ў сан сьвятара.
1912 - 5.12.1914 - 2-гі сьвятар Уваскрасенскай царквы г.Дзісна.
1912 - 5.12.1914 - сьвятар прыпісной царквы Серафіма Сароўскага в.Стэфанполь.
5.12.1914 - настаяцель Свята-Марыінскай царквы г.Вілейка.
1921 - пасьля 1939 - настаяцель Ільінскай царквы в Ігуменава (цяпер - Шкунцікі).
16.02.1941-8.09.1942 - настаяцель царквы Узьнясеньня Гасподняга в.Парэчча.
Настаяцель царквы Усіх Смуткуючых Радасць в.Міхнава Шальчынінкайскага р-на Летува.
07.1947 - 11.06.1948 - настаяцель Троіцкай царквы г.Расейнай Летува.
11.06.1948 - 8.05.1956 - настаяцель царквы А.Неўскага м.Аляксандраўская Слабада (цяпер Ужусаляй Йонаўскага р-на).
Памёр 8.05.1956 года. Пахаваны каля царквы г.Ужусаляй.
Узнагароды:
1914 - набедраннік,
        - скуфья,
духаўнік Дзісненскага благачыньня,
15.04.1928 - нададзены сан протаіерэя,
1932 - паліца.

Бацька - Васілій Феафілавіч  -4.12.1910, Леўкова,  протаіерэй -Леўкова, некралог - ГЕВ 1910,504.
Жонка - Екацярына Іванаўна Анціпаровіч,  - 2.12.1939, Ігуменава.
Сын - Серафім 6.02.1915.

Крыніцы інфармацыі:
Літоўскія епархіяльныя ведамасьці 1897-1916;
Памятныя кніжкі Віленскай г-ні 1909-1915гг;
Алфавітны спіс сьвятароў і царкоўнаслужыцеляў Віленскай епархіі
за 1933 год;
Grzegorz Sosna-Hierarchia i kler kościoła prawosławnego w granicach II
Rzeczy-pospolitej i Polski powojennej w XIX-XXI wieky-Ryboly-2012 rok.
Гады служэння ў г.Дзісна
Царкоўнаслужыцелі
              -1846
дзячок Мікалай Мірановіч
1846-
дзячок Нікіфар Кіяноўскі
20.08.1849-1.07.1866
дзячок Антоній Пятрашка
20.07.1868-1870
псаломшчык Клімент Казіміравіч Нядзельскі
15.10.1873-01.1876
псаломшчык Мікалай Зеньковіч
19.05.1876-1.12.1878   
псаломшчык Леў Сцяпанавіч Вернікоўскі
10.04.1878-1880
псаломшчык Пётр Чыкілеўскі
22.07.1880-13.07.1883
псаломшчык Ігнацій Нікіфаравіч Мажароўскі
11.01.1884-22.04.1885
псаломшчык Аляксандр Осіпавіч  Трафімовіч
6.06.1885-5.09.1893
псаломшчык Каліннік Свіціч
22.09.1893-19.05.1899
псаломшчык Сямён Нікольскі
15.07.1899-17.11.1901
псаломшчык Сямён Болвах
2.01.1902-30.11.1905
псаломшчык Валерыан Латышонак 
                    -9.02.1906
псаломшчык Сямён Болвах
8.12.1905-19.03.1908
псаломшчык Яўгеній Іаанавіч Канцэвіч 
18.04.1908-21.01.1914 
псаломшчык Іван Мач
Сьвятары храма Свяціцеля Мікалая Цудатворцы г.Дзісна
Царкоўнаслужыцелі царквы Свяціцеля Мікалая Цудатворцы г.Дзісна