Гісторыя Свята-Георгіеўскай царквы в.Перабродзьдзе
(Матэрыялы даслаў Павел Лаўрыновіч)
Дакладная дата пабудовы царквы ў м.Перабродзьдзе невядома. У 1676 годзе  ўжо існавала ўніяцкая Георгіеўская царква. У 1839 годзе адбылося ўз’яднаньне з праваслаўнай царквой, і Перабродзьдзе было адным з нямногіх прыходаў, дзе пераход у праваслаў’е зацягнуўся на некалькі гадоў: вольныя перабродскія мяшчане негатыўна ўспрынялі зьмену веравызнаньня, а сьвятар быў высланы ў другую губерню. З цягам часу прыход стаў адным з самых шматлікіх у Друйскім благачыньні, налічваў больш за 2000 вернікаў. 30 чэрвеня 1900 года падчас моцнага пажару царква цалкам згарэла (у тым ліку агонь знішчыў царкоўны архіў). Будаўніцтва новай царквы зацягнулась больш як на дзесяць гадоў, а службы праходзілі ў капліцы на вясковых могілках.
У 1956 годзе сьвятар Уладзімір Стуканаў быў па ўзросту прылічаны за штат, а храм зачынены; потым яго перарабілі пад клуб.
У 1990 Перабродская царква была вернута вернікам.
Вестник Виленского православного Свято-Духовского братства  №8 1908 год ЛЕВ №50 1900 год ЛЕВ №29-30 1900 год
Вестник Виленского православного Свято-Духовского братства №8 1908 год ЛЕВ №50 1900 год ЛЕВ №29-30 1900 год
Istor_Perebpodie5 Istor_Perebpodie6 Istor_Perebpodie8
Аўтар гэтага матэрыялу А. Сяліцкі - кіраўнік Перабродскага народнага хору ў 1945-1989 гг. На працягу многіх гадоў ён выкладаў музыку і спевы ў Перабродскай СШ, паралельна займаўся і са школьным хорам. Ён упэўнены: песенныя традыцыі будуць і надалей працягвацца ў жыцці і творчасці яго землякоў.

Прынята лічыць, што хор у Пераброддзі ўтварыўся ў 1939 годзе і сваімі першымі песнямі вітаў уступленне ў нашы мясціны савецкіх войск. Гэта праўда, але не ўся. Справа ў тым, што трывалыя песенныя традыцыі склаліся ў нашай вёсцы задоўга да таго. У мясцовай царкве ўжо даўно існаваў выдатны хор. Памятаю, што кіраваў ім рэгент Гагалушка. Гэты калектыў славіўся на ўсю Віленшчыну. Летам 1934 года ён песнямі вітаў прэзідэнта Рэчы Паспалітай Масціцкага, які праязджаў праз вёску. I атрымаў высокую ацэнку ганаровага госця.

Менавіта людзі, якія спявалі ў тым царкоўным хоры, сталі ядром нашага песеннага калектыву. Сярод іх трэба назваць Дзмітрыя Ігнатавіча Дварэцкага, больш вядомых у пазнейшыя часы Васіля Іосіфавіча Юневіча, Міхаіла Рыгоравіча Шуманскага і некаторых іншых. Моладзі ў вёсцы было шмат. Таму збіраліся, спявалі. Сярод тых першых спевакоў былі Любоў Фёдараўна Марковіч, Надзея Леанідаўна Марковіч, Наталля Ігнатаўна Лушчык, Вольга Венядзіктаўна Карцяновіч.

Першым кіраўніком Перабродскага хору стаў Васіль Іосіфавіч Юневіч. Але новая, савецкая, улада не вельмі прыязна ставілася да людзей, звязаных з царквой. Вось таму былы псаломшчык В. I. Юневіч і М. Р. Шуманскі адправіліся ў Беласток да Рыгора Шырмы, які менавіта ў той час стварыў сваю знакамітую капэлу. Абодва нашы спевакі хутка сталі вядучымі салістамі, стварылі дуэт. Потым атрымалі вядомасць ва ўсёй рэспубліцы, крыху пазней адзначаны высокімі званнямі.

Наш хор узначаліў Мечыслаў Іосіфавіч Пальчэўскі. Плённую дзейнасць перапыніла вайна. Калектыў зноў аднавіўся ў 1945 голзе. Менавіта тады на чале хору давялося стаць мне. За плячамі ў мяне, дваццацігадовага юнака, былі спевы ў школьным хоры ў Браславе, у якога быў добры кіраўнік.У свой час сам Васіль Іосіфавіч Юневіч навучыў мяне нотнай  грамаце, даваў урокі сальфеджыо. Будучы псаломшчыкам, усё гэта ён ведаў выдатна.

... Не пакідалі нас без увагі і нашы землякі, народныя артысты  Васіль Іосіфавіч Юневіч і Міхаіл Рыгоравіч Шуманскі. Звычайна, як прыязджалі ў водпуск ці на адпачынак, яны праводзілі рэпетыцыі, давалі кансультацыі, а то і станавіліся побач з нашымі харыстамі. І заслугі нашы былі адзначаны. У 1975 годзе хору прысвоена званне народнага.

(з кнігі "Памяць" Міёрскага раёна)
Перабродскі хор