Дакладны час пабудовы царквы ў Цвеціна невядомы. У 1776 годзе ўжо была ўніяцкая царква, на месцы
якой у 1820 годзе пабудавана новая. Службы ў ёй праходзілі да 1877 года і ў ёй было абвешчана аб
ўз’яднаньні ўніятаў з праваслаўнымі ў 1839 годзе. Новы каменны будынак царквы быў пабудаваны ў 1877
годзе на сродкі казны і ахвяраваньні вернікаў. Урачыста асьвяцілі храм 29 чэрвеня1878 года ў сьвята
Святых апосталаў Пятра і Паўла Дзісненскі благачынны, настаяцель царквы в.Чарневічы Веніямін
Сокалаў і сьвятары благачыньня. У некаторых крыніцах датай пабудовы царквы пазначаны 1864 год, але ў
асноўных выданьнях таго часу - Літоўскіх епархіяльных ведамасьцях і Памятных кніжках Віленскай
губерні - зьвестак пра гэта няма.
Царква Узьдзвіжаньня Крыжа Гасподняга в.Цвеціна ніколі не зачынялася.