Гісторыя царквы в. Стэфанполь
У 1912 годзе з-за адаленасці да Галомыльскай царквы і з-за розных цяжкасцяў туды дабрацца (паводкі, бездарожжа) прымаецца рашэнне аб заснаванні ў Сцяпанполлі новага прыходу. Значную ролю ў гэтым адыграў яшчэ і той факт, што тут была вялікая колькасць праваслаўнага насельніцтва. Напачатку будзе збудавана невялікая капліца, а пазней царква, разваліны якой захаваліся і сёння.

А вось такім быў новы прыход (паводле справаздачы за 1914 г.).
Царква знаходзiцца ў збудаваным доме. Часова. Асвечаная 24 студзеня 1912 года.
Будынак драўляны, памяшканне маленькае.
Прастол адзiн у iмя Святога Серафiма.
Утвары няма.
У прыходзе дзейнiчае тры мiнiстэрскiх школы (так званыя дамы граматы) у в. Сцяпанполле, в. Ямна i в. Iванава.
Прыход:
Назва вёскі
Колькасць
дамоў
Колькасць
мужчынскіх
душаў
Колькасць
жаночых
душаў
Адлегласць у
вёрстах ад
царквы
маёнтак Александрова, хутар Відокі
2
7
7
1
фал. Мышчына i Сутокi
2
11
8
3
в. Сакалова, Рудня, Пагорцы
48
157
151
3
в. Усця, Ткачовы, Ганебныя
23
86
75
3
Глiнскiя, Логiкава, Архiпава
15
49
50
3-4
Акунёва, Папшулi
36
120
125
2
Мядзьведзева, Курляндзiкi, Верацюгi
20
66
62
3
Мурашчына, Гараўцы
43
143
125
0,5-2
Жады, Мiхалушкi, Крупенiшчы
30
85
97
3
Ямна, Чарапы, Малышы, Гастобажы
114
407
400
4-6
Рэдзькi, Курылава
14
40
34
8
Красны Луг, Казулiна
5
19
21
10
Буды
16
51
46
12
Усяго
368
1241
1201
 
На тэрыторыі прыходу:
       
Духоўных
2
5
4
 
Стацкіх
4
3
1
 
Сялянаў
368
1241
1201
 
Габрэяў
8
25
26
 
Iнаслаўных (рыма-католiкаў)
103
545
514
 
Раскольнiкаў (федасееўцы)
8
26
24
 
Агулам
493
1845
1770
 
У часе польскага панавання ў Дзісенскім благачынні гэтая была самая вялікая парафія, налічвала каля трох тысячаў вернікаў, а будынак царквы быў вельмі маленькім і практычна нікога не змяшчаў. У часе вялікіх святаў значная частка вернікаў вымушана была стаяць на вуліцы, таму настала вострая праблема пабудовы новага храма. Па згодзе Дзісенскага і Шаркаўшчынскага благачыннага было вырашана перавесці будынак Дзісенскай Георгіеўскай царквы. Праект перабудовы быў падрыхтаваны Васілём Кошалем з Дзісны.

Новая царква была збудавана (а дакладней перавезена з Дзісны) у 1931 г. Яе асвячэнне адбылося 14 кастрычніка 1931 г., якое выканаў па даручэнню Віленскага архіепіскапа яе настаяцель айцец Нічыпар Майсяёнак. На ўрачыстасці прысутнічала 11 іерэяў і дыяканаў. Паколькі асвячэнне адбылося ў часе свята Пакрова, царква была названа Пакроўскай, да гэтага ж часу яна называлася Свята-Серафімаўскай. Такім чынам, за гісторыю свайго існавання, Сцяпанпольскі прыход меў дзве назвы: Свята-Серафімаўскі і Пакроўскі.

У канцы 80-ых гадоў праводзіліся спробы адраджэння царквы, але нічым яны не скончыліся, магчыма, з-за аддаленасці яе ад месцажыхарства вернікаў і кепскіх камунікацыйных зносінаў (складана да яе дабірацца прыхажанам, бо так здарылася, што ў Сцяпанполлі не засталося жыхароў, а таксама зніклі і суседнія вёскі альбо ў іх практычна не засталося жыхароў), было вырашана пабудаваць царкву бліжэй да населеных пунктаў. Так вось у в. Ямна (Шаркаўшчынскі раён) былую школу перабудавалі пад новую царкву, якая лічыцца працягам Сцяпанпольскай. Можна сказаць, што гэта сталася яе трэцім жыццём (маленькая капліца ў в. Сцяпанполле, затым збудаваная царква ў гэтай жа вёсцы і сёння - новая ў в. Ямна).

Аляксандр Адамковіч
Веснік Віленскага Свята-Духавага брацтва №6-7 1912 года Краязнаўчая газета №15 Красавік 2007 года Вход на территорию бывшего храма
Веснік Віленскага Свята-Духавага брацтва №6-7 1912 года Краязнаўчая газета №15 Красавік 2007 года Вход на территорию бывшего храма
Сведения прислал Михаил Пахирко

Список населенных пунктов прихода Стефанпольской церкви
1958 год

Стефанполь, Соколово, Ельно, Погарцы, Рудня, Устье, Ткачево, Глинские, Окунево, Муращино, Смейно, Людвиново, Ямно, Черепы, Малыши, Редьки, Иваново, Казулино, Буды, Красный Луг, Курилово, Крупенище, Михалушки,Горовцы 1-е, Жады, Моназыль, Папшули, Веротюга, Курляндики, Остобожы, Горовцы 2-е, Медведево, Мыщино.

Источник: ГАВО - Ф. 1439 - Оп. 3 - Д. 21

Многие из перечисленных населенных пунктов находились на территории нынешнего Шарковщинского района.