Гады служэньня ў царкве в.
Пуцяціна
|
Сьвятары
|
Гады жыцьця
|
1834-1844
|
Іакаў Паўлавіч Вяроўкін
|
1789-
|
14.04.1845-1850
|
Васілій Парфенавіч Шэлютта
|
1798-
|
1857- 1860
|
Аляксандр Самсонавіч Барташэвіч
|
1824 - 1.07.1891
|
17.10.1865-3.02.1866
|
Вікенцій Фаміч Станкевіч
|
1842-
|
3.02.1866-1867
|
часова Іаан Пятровіч Пякарскі
|
1800-20.11.1881
|
1867-23.12.1870
|
Леў Фаўставіч Гаворскі
|
|
5.03.1871-3.02.1876
|
Данііл Мікалаевіч Ліхачэўскі
|
1848-3.05.1912
|
Сьвятары Свята-Успенскай царквы в. Пуцяціна
(Матэрыялы даслаў Павел Лаўрыновіч)
Іерэй Іакаў Паўлавіч Вяроўкін 1789-
Нарадзіўся ў 1789 годзе ў сям’і сьвятара в.Калечанка Аршанскага п-та.
1834-1837 - настаяцель Успенскай царквы в.Пуцяціна (цяпер Мёрскі р-н - вёска не існуе).
1839-184- - настаяцель царквы Праабражэньня Гасподняга в.Язна.
Больш ніякіх зьвестак няма.
Бацька - Павел, сьвятар - в.Калечанка, Шчаўры Аршанскага п-та.
Брат - Пётр 1786, сьвятар - Ветрына.
Жонка - Агата Філімонаўна Барэйка 1798.
Дзеці:
1)Юлія Стукаліч 1820-22.08.1867 Забор’е, жонка протаіерэя Міхаіла Стукаліча (Чэрэсы, Забор’е).
2)Юстын 1826
3)Кацярына 1828.
4)Эльжбета 1831.
Крыніцы інфармацыі:
Лісейчыкаў Дзяніс. Святар у беларускім соцыуме: прасапаграфія ўніяцкага духавенства 1596-1839 гг. - Мінск: Беларусь, 2015.
Іерэй Васілій Парфенавіч Шэлютта 1798-
Нарадзіўся ў 1798 годзе ў сям’і сьвятара.
- рукапаложаны ў сан сьвятара.
30.04.1834-25.02.1837 - настаяцель Свята-Троіцкай царквы м.Хатаевічы Барысаўскага п-та.
1839-1843 - 2-гі сьвятар царквы Свяціцеля Мікалая Цудатворцы с.Чэрэсы.
1843-1847 - настаяцель Успенскай царквы в.Пуцяціна Дзісненскага п-та.
1846-1847 - сьвятар царквы Праабражэньня Гасподняга в.Язна.
Далейшы лёс невядомы.
Жонка- Ганна 1803-
Крыніцы інфармацыі:
Лісейчыкаў Дзяніс. Святар у беларускім соцыуме: прасапаграфія ўніяцкага духавенства 1596-1839 гг. - Мінск: Беларусь, 2015.;
Літоўскі дзяржаўны гістарычны архіў фонд №605(зьмест спраў).
Іерэй Аляксандр Самсонавіч Барташэвіч
1824 - 1.07.1891
1853 - скончыў Літоўскую духоўную семінарыю - 2 разрад.
- рукапаложаны ў сан сьвятара.
1857- 1860 - настаяцель Свята-Успенскай царквы в.Пуцяціна.
да 1863, да 09.1867- настаяцель Свята-Троіцкай царквы м. Лявонпаль.
Больш інфармацыі няма.
Памёр 1.07.1891 года.
Узнагароды:
Крыж і медаль у памяць вайны 1853-56 гг.
Жонка - Аляксандра Станіславаўна.
Сын - Павел 17.06.1867-
Крыніцы інфармацыі:
Памятныя кніжкі Віленскай губерні 1866-1867 гг.;
Метрычныя кніжкі царквы м. Лявонпаль 1867 г.;
Метрычныя кніжкі царквы в. Цвеціна 1857г.;
Метрычныя кніжкі царквы в. Залесьсе 1859.
Іерэй Вікенцій Фаміч Станкевіч 1842-
Нарадзіўся ў 1842 годзе ў сям’і сьвятара в.Лебедзева Вілейскага п-та.
1865 - скончыў Літоўскую духоўную семінарыю - 2 разрад.
17.10.1865 - рукапаложаны ў сан сьвятара Аляксандрам (Дабрыніным), епіскапам Ковенскім, вікарыем Літоўскай епархіі.
17.10.1865-3.02.1866 - настаяцель Свята-Успенскай царквы в.Пуцяціна.
3.02.1866-12.07.1871 - настаяцель Георгіеўскай царквы в.Сасноўка Свянцянскага п-та.
12.07.1871-3.04.1876 - 2-гі сьвятар царквы Свяціцеля Мікалая Цудатворцы с.Чэрасы.
3.04.1876-25.04.1882 - настаяцель царквы Свяціцеля Мікалая Цудатворцы с.Чэрасы.
25.04.1882 - сьвятар царквы 20-га пяхотнага Галіцкага палка ў г.Борзне Чарнігаўскай губерні.
Далейшы лёс невядомы.
Узнагароды:
3.11.1875 - набедраннік (№1330).
Бацька - Фама Станкевіч, 1813-24.07.1867 Лебедзева, сьвятар - Лебедзева Вілейскага п-та.
Брат - Іван 1845 г.н., пісар воласьці Кабыльнікі; жонка - дачка псаломшчыка царквы с.Стары Мядзел; вянчалісь 10.11.1871 у царкве Стары Мядзел.
Жонка - Анісья Усакоўская 1843-12.08.1866 Залесьсе. Дачка сьвятара - Іаана Усакоўская, вянчалісь 22.08.1865 у царкве в.Залесьсе; памерла пад час родаў.
Сястра - Алімпіяда Стукаліч, 1840 г.н., жонка Ігнація Міхайлавіча, псаломшчыка царквы Радашковічы, сына сьвятара царквы с.Чэрасы.
Крыніцы інфармацыі: Літоўскія епархіяльныя ведамасьці 1865-1882;
Метрычныя кніжкі царквы в.Залесьсе 1865-1866;
Метрычныя кніжкі царквы в.Сасноўка 1866-1868;
Метрычныя кніжкі царквы м.Стара-Мядзел 1871;
Кліравыя ведамасьці царквы с.Чэрасы 1873.
Іерэй Іаан Пятровіч Пякарскі 1800-20.11.1881
Нарадзіўся ў 1800 у сям’і сьвятара.
- скончыў Менскае дваранскае вучылішча.
- праслухаў курс багаслоўскіх навук у школе пры манастыры м.Ляды Менскага п-та.
9.05.1823 - рукапаложаны ў сан сьвятара.
9.05.1823-1923 - сьвятар Георгіеўскай царквы в.Сітцы Вілейскага п-та.
1823-20.03.1826 - 2-гі (вікарны) сьвятар царквы Праабражэньня Гасподняга м.Порплішча (сёньня -Докшыцкі р-н).
20.03.1826-7.03.1836 - настаяцель Свята-Ільінскай царквы в.Нарач Вілейскага п-та.
7.03.1836-8.10.1847 - настаяцель царквы Нараджэньня Прасьвятой Багародзіцы в.Куранец Вілейскага п-та.
8.10.1847-16.10.1873 - настаяцель царквы Праабражэньня Гасподняга в.Язна.
3.02.1866-1867 - дадаткова абслугоўваў Свята-Успенскую царкву в.Пуцяціна.
16.10.1873 - прылічаны за штат па старасьці і жыў у м.Баруны.
Памёр 20.11.1881 года. Пахаваны 23.11. на могілках м.Баруны Ашмянскага п-та.
Жонка - Іасафата Грыгор’еўна 1802 г.н.
Дзеці:
- Эдуард 1830 г.н.
- Сцяпан 1834 г.н.
- Феліцыяна 1836 г.н.
- Іаан 8.04.1840 - да1847.
- Алена 1841 г.н.
- Ганна 1844 г.н.
Крыніцы інфармацыі:
Некралог - Літоўскія епархіяльныя ведамасьці №52 1881;
Літоўскія епархіяльныя ведамасьці 1863-1881;
Метрычныя кніжкі царквы в.Куранец 1840;
Кліравыя ведамасьці царквы в.Язна 1847.
Іерэй Леў Фаўставіч Гаворскі 1844- пасьля 1913
Нарадзіўся ў 1844 годзе ў сям’і сьвятара в.Чыжы Бельскага п-та.
1867 - скончыў Літоўскую духоўную семінарыю - 2 разрад.
10.12.1867 - рукапаложаны ў сан сьвятара.
10.12.1867-23.12.1870 - настаяцель Свята-Успенскай царквы в.Пуцяціна.
23.12.1870-21.12.1912 - настаяцель царквы Святога Іаана Прадчечы в.Шчыты Бельскага п-та.
Прылічаны за штат.
Больш звестак няма.
Узнагароды і асаблівыя адзнакі:
29.10.1878 - набедраннік,
1886 - скуфья (да Пасхі),
13.09.1889 - памочніка Клешчэльскага благачыннага,
1.04.1890 - Благаславеньне Свяцейшага Сінода бяз граматы,
27.03.1896 - камілаўка (№917),
3.02.1905 - ордэн Св. Ганны 3 ступені.
Бацька - Фаўст 1813-21.01.1847 Чыжы, сьвятар царквы в.Чыжы Бельскага п-та.
Жонка - Іўсціна Феафілаўна.
Сын - Павел.
Крыніцы інфармацыі:
Літоўскія епархіяльныя ведамасьці 1867-1900;
Гарадзенскія епархіяльныя ведамасьці 1900-1913.
Іерэй Данііл Мікалаевіч Ліхачэўскі 1848-3.05.1912
Нарадзіўся ў 1848 годзе ў сям’і сьвятара в.Ляхавічы Кобрынскага п-та.
1863 - скончыў Віленскае духоўнае вучылішча - 2 разрад.
1869 - скончыў Літоўскую духоўную семінарыю - 2 разрад.
1869-5.03.1871-псаломшчык Прачысценскага сабора г.Вільня;
5.03.1871-3.02.1876 - настаяцель Свята-Успенскай царквы в.Пуцяціна.
29.08.1871 - рукапаложаны ў сан сьвятара.
3.02.1876-29.09.1887 - настаяцель Свята-Пакроўскай царквы в.Прылукі Брэсцкага п-та.
29.09.1887-3.05.1912 - сьвятар у кліры Свята-Сімеонаўскага сабора г.Брэста.
Памёр 3.05.1912 года. Пахаваны 5.05. на Трышынскіх могілках г.Брэста.
Узнагароды і асаблівыя адзнакі:
19.03.1879-30.06.1894 - памочнік Брэсцкага благачыннага,
25.10.1880 - набедраннік,
28.03.1889 - скуфья (№520),
30.06.1894-2.05.1908 - Брэсцкі благачынны,
12.04.1895 - камілаўка (№915),
1900 - сінадальны наперсны крыж,
1904 - залаты наперсны крыж ад духавенства Брэсцкага благачыньня,
3.02.1907 - Ордэн Св. Ганны 3 ступені.
Бацька - Мікалай 1787 г.н., сьвятар царквы в.Ляхавічы Кобрынскага п-та.
Жонка - Надзея Антонаўна 1848-18.09.1904 Брэст.
Дачка - Анастасія 20.02.1875 - .
Дачка - Ганна -26.07.1900, Брэст.
Крыніцы інфармацыі:
Літоўскія епархіяльныя ведамасьці 1863-1900;
Гарадзенскія епархіяльныя ведамасьці 1900-1912;
Некралог. Гарадзенскія епархіяльныя ведамасьці №24-25 1912;
Метрычныя кніжкі царквы в.Пуцяціна 1875;
Дзяніс Лісейчыкаў. Сьвятар у беларускім соцыуме: прасапаграфія ўніяцкага духавенства 1596-1839 гг. - Менск: Беларусь, 2015.;
http://www.bk-brest.by/2013/07/6208/.
|
Магіла іерэя Данііла Мікалаевіча Ліхачэўскага |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Некралог іерэю Даніілу Мікалаевічу Ліхачэўскаму. Гарадзенскія епархіяльныя ведамасьці. №24-25 1912 года. |