Протаіерэй Філіп Філіпавіч Пазьняк 20.10.1881-20.09.1963 (Матэрыялы даслаў Павел Лаўрыновіч)
Нарадзіўся 20.10.1881 года ў сям'і запаснога унтэр-афіцэра ў засценку Шульеўшчына Богінскай воласьці (цяпер - Браслаўскі р-н). 1900 - скончыў курс Віленскай псаломшчыцка-пеўчай школы. 23.05.1901-2.04.1905 - псаломшчык Успенскай царквы в.Гануты Свянцянскага п-та. 2.04.1905-12.09.1912 - псаломшчык царквы Нараджэньня Прасьвятой Багародзіцы м.Лужкі. Вытрымаў іспыты пры Літоўскай духоўнай семінарыі на званьне дыякана. 12.09.1912-16.01.1916 - дыякан Багародзіца-Казанскай царквы г.Панявеж Ковенскай губ-ні. 2.12.1912 - рукапаложаны ў сан дыякана Агафангелам (Праабражэнскім), архіепіскапам Літоўскім і Віленскім. 1916 - скончыў Маскоўскія міссіянерскія пастырскія курсы. 1.01.1916 - рукапаложаны ў сан сьвятара Мадэстам (Нікіціным), епіскапам Верэйскім, вікарыем Маскоўскай епархіі. 26.04.1916 - па прашэньню адпраўлены ў распараджэньне Галоўнага сьвятара Арміі Паўночнага фронту. 26.04.1916-2.02.1918 - сьвятар 2218 ваенна-санітарнага цягніка 1 лазарэта 45-пяхотнай дывізіі 3-га Галаўнога эвакуацыйнага пункта. У верасьні 1918 ўжо ў Плісе. 27.01.1919 загадам Елеўферыя (Богаяўленскага), архіепіскапа Літоўскага і Віленскага, прызначаны настаяцелем Пліскай царквы, з дазволам служыць пасьля атрыманьня дакументаў аб рукапалажэньні ў Маскве. 27.01.1919-21.06.1962 - настаяцель царквы Святой Параскевы Пятніцы в.Пліса. 07.1924-2.12.1925 - сьвятар Свята-Троіцкай царквы в.Псуя. 21.06.1962 - прылічаны за штат. Памёр 20.09.1963 года, пахаваны на могілках в.Пліса. Узнагароды: 24.08.1922 - набедраннік (№2309), 6.04.1925 - скуфья (№1343), - нададзены сан протаіерэя. Бацька - Філіп Іванавіч. Маці - Алена Францаўна Жонка - Еўфрасіньня Адольфаўна Пугаўка 25.07.1889-29.01.1972, Пліса; настаўніца народнага вучылішча м.Пліса; вянчалісь у 1910 ў Лужках. Дзеці: 1. Зіновія 31.03.1911 - вучылась у Вільні ў гімназіі Паспелавай. 2. Алексій 16.10.1912-1.01.1973 Лужкі; протаіерэй - Блошнікі, Лужкі. 3. Вольга 1.06.1917, хрысьцілі с.Васкрасенскае Багародскага п-та; вучылась у гімназіі г.Дзісны. 4. Лідзія Занковіч 9.10.1919 - вучылась у гімназіі ў Дзісне, замужам за протаіерэем Серафімам Занковічам (Парэчча, Шкунцікі); вянчалісь у Плісе 29.08.1938 года. 5. Афанасій 10.01.1922-15.03.1945, памёр ад ран у медсанбаце ва Усходняй Прусіі (цяпер Вармінска-Мазурскае ваяводства Польшчы). 6. Барыс 22.04.1924-12.14.1926 Пліса (трагічна загінуў). 7. Екацярына 4.03.1926- 8. Алена Барысёнак 23.11.1928 - замужам за мітрафорным протаіерэем Мефодзіем Барысёнкам (Юдыцына, Ажуны, Арол). 9. Натальля 13.09.1929- 10. Ірына 5.12.1932. Крыніцы інфармацыі: Кліравыя ведамасьці царквы м.Пліса 1932,1934, Літоўскія епархіяльныя ведамасьці 1900-1916, Метрычныя кніжкі царквы м.Лужкі 1906-1912, Метрычныя кніжкі царквы м.Пліса 1919-1938, Кніжка ”Памяць. Глыбоцкі р-н”. https://pamyat-naroda.ru/heroes/memorial-chelovek_donesenie4392827/ https://pamyat-naroda.ru/heroes/memorial-chelovek_gospital61979822/
Протаіерэй Філіп Пазьняк
Тэлеграма ад Сталіна
Магілы протаіерэя Філіпа Пазьняка і матушкі Еўфрасіньні