Праваслаўная царква Уваскрасеньня Гасподняга ў с.Галамысль узгадваецца ў 1563 годзе, потым быў перыяд уніяцтва і ў 1839 годзе вяртаньне ў праваслаўе. Цікава, што амаль ва ўсіх гістарычных дакументах да 1989 года царква пазначана, як Галамысльская. На самой справе існавалі сяло Галамысль (Галомысла) і мястэчка Мікалаёва, раздзеленыя ракой. У канцы 18 стагодзьдзя у гэтых сёлах былі свае прыходскія цэрквы. У кліравых ведамасьцях за 1844 год гэтыя цэрквы ўзгадваюцца як старыя і трухлявыя, а прыходскі каменны храм пабудаваны на сродкі памешчыка Антонія Мігановіча ў м.Мікалаёва ў 1840 годзе (у некаторых крыніцах годам будаўніцтва пазначаны 1829 год). 25.03.1869 царква была асьвечана (магчыма пасьля рамонту) Дзісненскім благачынным протаіерэем Феодарам Салаў’евічам. Цікава, што Галамысльская царква была прылічана да Друйскага благачыньня, хоць да г.Дзісны ўсяго 7 вёрст. Мясцовы прыход многа гадоў быў двухкліравы: два сьвятары і два псаломшчыкі, таму што колькасьць прыхажан дасягала 5 тысяч, больш было толькі ў Чэрасах.
У пачатку 1900 намаганьнямі сьвятара Фоція Карэйшы ў Галамыслі быў пабудаваны невялікі драўляны храм Усяміласцівага Спаса, да якога мы вернемся пазней. У пачатку 1920-х гадоў галоўная прыходская царква асьвечана ў гонар Свяціцеля Мікалая Цудатворцы, але ў канцы 1925 года адбылась спроба пераводу вернікаў ва ўніяцтва, каб у далейшым схіліць іх да пераходу ў каталіцкую веру. Царква ў м.Мікалаёва была зачынена і пазней пры падтрымцы польскай ўлады перададзена каталікам, пасьля чаго адзіным храмам для праваслаўных засталася невялікая Свята-Спаская царква ў с.Галамысль. Богаслужэньні ў ёй адбываліся амаль да канца 1980-х гадоў.
У 1989 годзе асьвечана царква Нерукатворнага вобраза Гасподняга ў в.Мікалаёва.
Гісторыя царквы с.Галамысль
Архіепіскап Нікандр у Галамыслі.
Веснік Віленскага Свята-Духавага брацтва №20 1909.
Сведения прислал Михаил Пахирко
Список населенных пунктов прихода церкви д. Голомысль
26 сентября 1958 года
Арханово, Бондарцы, Борковщина, Баслаки, Барсуки, Брюшки, Баранчики, Голомысль, Денисово, Дехтярово, Тихоново, Доньки, Соховни, Дуброво, Шнитки, Шишки, Шараги-Ниргулишки, Масловщина, Мальковичи, Шатровки, Мирончики, Москальки-Трасное, Мерзляки, Козловцы, Копыльщина, Козелки, Луговцы, Ситьково, Рунды, Рижовцы, Лимоновщина, Сорочино, Лимоновцы, Федорцы, Николаево, Слобода и населенные пункты по одному дому.
(Орфография оригинала сохранена)
Источник: ГАВО - Ф. 1439 - Оп. 3 - Д. 5
|
ЛЕВ №19 1894 |
Матэрыялы даслаў Павел Лаўрыновіч
У рамках акцыі, прысвечанай Году малой радзімы, яго вырабіла выпускніца Мінскай гімназіі №75 імя П.В. Масленікава, цяпер студэнтка архітэктурнага факультэта БНТУ Паліна Каржуева пад кіраўніцтвам выкладчыка вышэйшай катэгорыі, выдатніка адукацыі Рэспублікі Беларусь Таццяны Вайтэнка. А ідэю нагадаць пра храм у Галомысле падказаў дырэктар навучальнай установы ураджэнец вёскі Васіль Генадзевіч Ананька. Там прайшло яго дзяцінства, у памяці засталіся даўнія мнагалюдныя царкоўныя святы.
Макет знаходзіцца ў музеі Міёрскай сярэдняй школы №3 імя Я. Томкі.
"Міёрскія навіны" 19.02.2019
Макет рэканструкцыі царквы Святога Іаана Багаслова
ў вёсцы Галомысла на Міёршчыне