Гады служэньня ў в. Блошнікі
|
Сьвятары
|
Гады жыцьця
|
1839-02.1950
|
Пётр Львовіч Кладніцкі
|
1807-15.03.1866
|
1850-1856
|
Іерэй Леў Станіслававіч Філіповіч
|
1826-31.12.1892
|
1858-1866
|
Іерэй Іаан Аляксандравіч Ігнатовіч
|
|
30.11.1866-1.01.1886
|
Іерэй Іакаў Васільевіч Смірноў
|
1836-8.12.1891
|
4.02.1886-11.05.1896
|
Іаан Канстанцінавіч Імшэннік
|
26.09.1859-
|
31.10.1896-20.08.1903
|
Протаіерэй Васілій Іаанавіч Бяляеў
|
1.01.1874 -1952
|
6.11.1903-15.01.1908
|
Іерэй Мікалай Іаанавіч Яхантаў
|
-15.01.1908
|
3.04.1908-1944
|
|
21.06.1878-26.02.1962
|
1920-1921
|
Дыякан Аляксандр Іаанавіч Гаркуш
|
1881-28.06.1931
|
07.1944-27.11.1951
|
|
29.10.1912-1.01.1973
|
17.01.1952-21.06.1956
|
Мітрафорны протаіерэй Іаан Уладзіміравіч
Камінскі
|
7.05.1928--2015
|
18.07.1956-21.06.1962
|
Протаіерэй Уладзімір Грыгор’евіч Сіняўскі
|
1881-29.01.1864
|
21.06.1962-14.12.1966
|
Іосіф Пятровіч Паляк
|
1893-
|
|
|
|
9.12.1980-10.08.1981
|
Мітрафорны протаіерэй Анатолій Якаўлевіч
Каляда
|
5.09.1950
|
16.08.1981-24.06.1986
|
Іерэй Міхаіл Васільевіч Карандзей
|
24.08.1929-17.10.1991
|
26.07.1986-22.12.1986
|
Іерэй Сергій Пятровіч Мушкат
|
26.12.1959
|
22.12.1986-10.02.1990
|
Протаіерэй Сергій Сергіевіч Дударонак
|
14.10.1933-20.01.2014
|
26.04.1990-
|
Іерэй Сергій Пятровіч Мушкат
|
26.12.1959
|
|
Протаіерэй Анатолій Іваноў
|
24.04.1959-25.08.2017
|
|
Протаіерэй Аляксандр Антонавіч Карандзей
|
12.06.1965
|
2011-служыць сёньня
|
Протаіерэй Канстанцін Антонавіч Каляда
|
16.09.1949
|
Сьвятары храма в. Блошнікі
Гады служэньня ў в. Блошнікі
|
Царкоўнаслужыцелі
|
1838 -1858
|
панамар, дзячок Пётр Іасафатавіч Магільніцкі
|
1860-1866
|
дзячок Іван Заблоцкі
|
1867-9.02.1886
|
псаломшчык Іван Антонавіч Гаркуш
|
28.03.1886-16.06.1897
|
псаломшчык Уладзімір Валянцінавіч Мацкевіч
|
3.09.1897-17.04.1898
|
псаломшчык Пётр Александравіч Крэйніс
|
5.06.1898-23.08.1900
|
псаломшчык Пётр Раманцэвіч
|
10.09.1900-1.11.1900
|
псаломшчык Пётр Серапіёнавіч Благавешчанскі
|
1.11.1900-9.04.1901
|
псаломшчык Дзімітрый Пучкоўскі
|
30.04.1901-2.12.1911
|
псаломшчык Іван Антонавіч Гаркуш
|
19.01.1912-1920
|
псаломшчык Аляксандр Іванавіч Гаркуш
|
1920-04.1921
|
дыякан Аляксандр Іванавіч Гаркуш
|
5.01.1924-24.05.1924
|
псаломшчык Іаан Пешко
|
24.05.1924-1936
|
псаломшчык Уладзімір Іванавіч Бабіч
|
25.09.1959
|
псаломшчык Таццяна Граеўская
|
30.03.1981-
|
псаломшчык Нонна Якаўлеўна Каляда
|
Царкоўнаслужыцелі царквы в. Блошнікі
Гісторыя царквы в.Блошнікі
Матэрыялы даслаў Павел Лаўрыновіч
(Матэрыялы даслаў Павел Лаўрыновіч)
Іерэй Аляксандр Іаанавіч Гаркуш 1881-28.06.1931
Нарадзіўся ў 1881 годзе ў сям’і псаломшчыка в.Блошнікі.
9.06.1901 -скончыў псалома-пеўчаскую школу ў г.Вільня.
12.11.1902-1.12.1910 - псаломшчык Петра-Паўлаўскай царквы м. Васілішкі Лідскага п-та.
19.01.1912-1920 - псаломшчык царквы Свяціцеля Мікалая Цудатворцы в.Блошнікі.
1920-1921 - дыякан на вакансіі псаломшчыка царквы Свяціцеля Мікалая Цудатворцы в.Блошнікі.
04.1921-27.02.1924 - настаяцель Свята-Пакроўскай царквы в.Асінагарадок (сёньня - Пастаўскі р-н).
27.02.1924-2.05.1928 - настаяцель царквы Свяціцеля Мікалая Цудатворцы в.Юдыцына (сёньня -Шаркоўшчынскі р-н).
2.05.1928-14.11.1930 - настаяцель Свята-Іосіфаўскай царквы м.Ільля Вілейскага п-та.
14.11.1930-28.06.1931 - настаяцель Петра-Паўлаўскай царквы м.Празарокі (Глыбоцкі р-н).
Памёр 28.06.1931 года. Пахаваны 30.06. на паперці царквы м.Празарокі; адпявалі - Дзісненскі благачынны Нікіфар Майсяёнак (Стэфанполь) і сьвятары - Уладзімір Сіняўскі (Чарневічы) і Антоній Зыбайла (Блошнікі).
Бацька - Іван Антонавіч - псаломшчык - Блошнікі, Россіены.
Маці - Надзея Якаўлеўна.
Сястра - Екацярына 19.02.1878.
Жонка - Агафья Мікалаеўна 24.01.1882-.
Сын - Вячаслаў 29.11.1908-.
Сын - Яўгеній 12.12.1910-
Дачка - Серафіма 24.02.1913-
Сын - Анатолій 5.08.1916-
Дачка - Людміла 17.11.1922.
Крыніцы інфармацыі:
Літоўскія епархіяльныя ведамасьці 1900-1916;
G.Sosna-«Hierarchia i kler kościoła prawosławnego w granicach II Rzeczypospolitej i Polski powojennej w XIX- XXI wieku” - Ryboly - 2012;
Метрычныя кніжкі царквы в.Асінагарадок 1921-1924;
Метрычныя кніжкі царквы м.Празарокі 1930-1931;
Метрычныя кніжкі царквы в.Блошнікі 1878;
Кліравыя ведамасьці царквы в.Блошнікі 1916.
Іерэй Іаан Аляксандравіч Ігнатовіч 1836 - пасьля 1912
Нарадзіўся ў сям’і сьвятара в.Ігуменава Дзісненскага п-та.
1857 - скончыў Літоўскую духоўную семінарыю - 2 разрад.
1857 - рукапаложаны ў сан сьвятара.
1857-06/1866 - настаяцель Рызапалажэнскай царквы
в.Блошнікі.
06.1866 -16.07.1886 - настаяцель царквы Узьдзвіжаньня
Крыжа Гасподняга в.Цвеціна.
16.07.1886 - прылічаны за штат.
17.01.1887-14.08.1899 - настаяцель царквы Нараджэньня
Прасьвятой Багародзіцы с.Казачызна Нова-Аляксандраўскага п-
та Ковенскай губерні.
14.08.1899-30.08.1900 - настаяцель царквы в.Горкі Кобрынскага
п-та Гарадзенскай г-ні.
30.08.1900 - прылічаны за штат. Жыў у Цвеціна.
Узнагароды і асаблівыя адзнакі:
- медаль у памяць уціхамірваньня мяцяжа 1863-1864,
10.11.1873 - набедраннік,
27.10.1869-30.11.1873 - памочнік Дзісненскага благачыннага.
Бацька - Аляксандр, сьвятар-Ігуменава (цяпер Шкунцікі
Шаркоўшчынскага р-на).
Брат - Васілій 1833-1.11.1898 Крайск Вілейскага п-та, ЛДС - 1855,
сьвятар - Весялова, Цыцына; некралог ЛЕВ №52 1898.
Жонка - Юлія (Іозэфа) Венедыктаўна Любінская 1840-8.01.1912
Цвеціна, дачка сьвятара царквы м.Новы Пагост.
Дачка - Пелагія Скіпетрава 7.10.1858, жонка губернскага
сакратара Мікалая Іванавіча Скіпетрава 1858 г.н., вянчалісь
12.09.1876 у царкве в.Цвеціна.
Дачка - Марыя Караткевіч 1865 г.н., Віленскае жаночае духоўнае
вучылішча, жонка судзебнага следчага Віцебскага акружнога
суда, цітулярнага саветніка Антона Васільевіча.
Дачка - Любоў 1.05.1867 - 7.10.1868 Цвеціна.
Сын - Канстанцін 6.10.1870.
Дачка - Сафія 5.12.1874-1.01.1881 Цвеціна.
Крыніцы інфармацыі:
Літоўскія епархіяльныя ведамасьці 1863-1900;
Метрычныя кніжкі царквы в.Цвеціна 1858-1889,1912-1913.
Іерэй Іакаў Васільевіч Смірноў 1836-8.12.1891
Нарадзіўся ў 1836 годзе ў сям’і сьвятара Галубінскага п-та Калужскай губ-ні.
1862 - скончыў Літоўскую духоўную семінарыю - 2 разрад.
-30.11.1866 - настаўнік Крэцінгенскага народнага вучылішча Ковенскай г-ні.
30.11.1866-1.01.1886 - настаяцель Рызапалажэнскай царквы в.Блошнікі.
30.11.1866 - рукапаложаны ў сан сьвятара Аляксандрам (Дабрыніным), епіскапам Ковенскім, вікарыем Літоўскай епархіі.
1.01.1886-6.10.1888 - настаяцель Свята-Троіцкай царквы г.Россіены Ковенскай губ-ні.
6.10.1888-8.12.1891 - настаяцель Свята-Успенскай царквы м.Касута Вілейскага п-та.
Памёр 8.12.1891 года. Пахаваны на могілках м.Касута.
Узнагароды і асаблівыя адзнакі:
1.11.1872 - набедраннік (№1096),
30.11.1873-11.07.1877 - памочнік Дзісненскага благачыннага,
16.04.1877 - скуфья.
Жонка - Ганна Іванаўна Холмінская - да 1891, дачка сьвятара с.Маркава Галубінскага п-та Калужскай г-ні.
Дзеці:
1)Дзімітрый - 24.10.1866-6.11.1866, Крэцінга.
2)Іаан - 23.09.1867-2.03.1899, Радзівілішкі Шавельскага п-та, сьвятар - Рымкі, Цытавяны, Шадава.
3) Ганна Ягуднінская - 22.11.1868 г.н., жонка настаўніка Россіенскага павятовага вучылішча Мікалая Іванавіча Ягуднінскага (1865 г.н.), вянчалісь 1.05.1888 у царкве г.Россіены.
4)Марыя Канцэвіч - 1.04. 1873 г.н., скончыла Віленскае жаночае духощнае вучылішча; жонка сьвятара Уладзіміра Канцэвіча (Глыбокае), вянчалісь 7.02.1892 у царкве м.Цытавяны Ковенскага п-та.
5)Сафія - 1874 г.н.
6)Аляксандр - 23.10.1875 г.н., сьвятар - Глыбокае, Груздава.
7)Кацярына - 1.10.1877 г.н., настаўніца вучылішча пры жаночым манастыры г.Вільня.
8)Надзея - 1882 г.н.
Крыніцы інфармацыі:
некралог-Літоўскія епархіяльныя ведамасьці №52 1891;
Літоўскія епархіяльныя ведамасьці 1866-1915;
Метрычныя кніжкі царквы в.Блошнікі 1867-1886;
Метрычныя кніжкі царквы м.Цытавяны 1892;
Метрычныя кніжкі царквы м.Крэцінга 1866;
Метрычныя кніжкі царквы г.Россіены 1888.
Протаіерэй Уладзімір Грыгор’евіч Сіняўскі
26.05.1881-29.01.1964
Нарадзіўся ў 1881 годзе ў в.Тупічына Дзісненскага павета.
1901 - скончыў настаўніцкую семінарыю г.Маладзечна.
1.09.1901-1905 - загадчык 2-класнай школы в.Бакшты Ашмянскага п-та.
1904-1905 - экстэрнам здаў іспыты за курс багаслоўскіх навук пры Літоўскай ДС.
30.07.1906-1.08.1924 - настаяцель царквы Свяціцеля Мікалая Цудатворцы м.Новы Пагост.
30.07.1906 - рукапаложаны ў сан сьвятара Нікандрам(Малчанавым), архіепіскапам Літоўскім і Віленскім.
06.1919 - часова пераехаў ў г.Вільня, служыў у Пакроўскай царкве в.Інтурка Віленскага п-та. Прыняў польскае грамадзянства, знаходзіўся пад следствам польскіх улад за канфлікт з ксяндзамі з-за капліцы ля касьцёла, быў асуджаны на 2 месяцы турмы.
1.08.1924-18.10.1924 - настаяцель Мікалаеўскай царквы в.Турэйск Лідскага п-та.
29.11.1924 - прылічаны за штат.
16.12.1925-29.05.1926 - настаяцель царквы Свяціцеля Мікалая Цудатворцы м.Новы Пагост.
29.05.1926-28.11.1933 - настаяцель царквы Свяціцеля Параскевы в.Чарневічы.
28.11.1933-21.05.1935 - настаяцель Свята-Ільінскай царквы в.Нарач Вілейскага п-та.
18.07.1935-14.12.1936 - настаяцель царквы с.Нікольск Стаўбцоўскага благачыньня.
14.12.1936 - прылічаны за штат.
10.07.1937-23.05.1941 - настаяцель Ільінскай царквы в.Іоды (цяпер Шаркоўшчынскі р-н).
1939 - арыштаваны, тры месяцы быў пад следствам.
23.05.1941- арыштаваны УНКДБ па Вілейскай вобласці і памешчаны ў турму г.Вілейкі. Абвінавачаны ва ўдзеле ў бандфарміраваннях.
24.06.1941 - этапіраваны ў турму г.Разань, дзе быў да 10.09.1941.
10.09.1941 - згодна Загаду Прэзідыўма Вярх.Савета СССР ад 12.08.1941 аб амністыі польскіх грамадзян, быў вызвалены і накіраваны ў г.Бузулук Куйбышаўскай вобласці для залічэньня ваенным капеланам у армію Андэрса.
15.09.1941 - лічыўся ваенным капеланам і ў канцы 1941 года выехаў на зборны пункт польскіх грамадзян у г.Куйбышаў.
28.06.1942-30.09.1942 - арыштаваны УНКДБ па Куйбышаўскай в-ці і быў пад следствам, вызвылены за недаказанасьцю віны.
30.09.1942-03.1946 - заўгас і старэйшы гароднік ў доме польскіх інвалідаў у с.Вялікая Канстанцінаўка Куйбышаўскай в-ці, звяртаўся ў мясцовае епархіяльнае упраўленьне з просьбай выдаць антымінс, так як не меў магчымасьці служыць у царкве, то служыў літургіі дома.
06.1946-18.10.1946 - вярнуўся і жыў у доме маці ў в.Чарневічы.
18.10.1946-26.12.1947 - настаяцель царквы в.Качановічы Пінскага р-на.
26.12.1947-26.11.1949 - настаяцель Спаса-Еўфрасіньеўскай царквы г.Полацк.
26.11.1949 - арыштаваны УМДБ па Полацкай в-ці і сядзеў у Полацкай турме. Абвінавачваўся ў антысавецкай агітацыі і ва ўдзеле ў польскіх нацыяналістычных арганізацыях.
9.09.1950 - пастановай Асобай нарады пры МДБ СССР (пратакол №41) вынесены прысуд:10 гадоў Выпраўленчых працоўных лагераў, быў у няволі ў Асобым лагеры МУС №7(Азёрны лагер) у г.Братск Іркутскай в-ці.
23.05.1956 - вызвалены з няволі па Загаду Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР ад 3.09.1955 і вярнуўся ў г.Полацк.
18.07.1956-21.06.1962 - настаяцель Мікалаеўскай царквы в.Блошнікі Мёрскага р-на.
21.06.1962 - прылічаны за шташ з прадастаўленьнем пенсіі.
24.12.1992 - рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай в-ці.
Памёр 29.01.1964 года. Пахаваны ля царквы в.Блошнікі.
Узнагароды і асаблівыя адзнакі:
1914 - набедраннік,
10.04.1916 - скуфья,
18.12.1923 - Друйскі благачынны,
26.12.1947-26.11.1949 - Полацкі благачынны,
1957- паліца.
Жонка - Клаўдзія Мікалаеўна.
Дачка - Людміла 22.08.1909
Дачка - Ангеліна 4.09.1916
Сястра - Марыя, настаўніца царкоўна-прыходскай школы в.Перабродзьдзе
Крыніцы інфармацыі:
Уладзімір Гарыдавец: інтэрнет-даведнік ”Лёсы праваслаўнага духавенства і міран Віцебшчыны" 1917-1990;
Літоўскія епархіяльныя ведамасьці 1906-1916;
Метрычныя кніжкі царквы в.Новы Пагост 1906-1918;
Hierarchia i kler kościoła prawosławnego w granicach II Rzeczypospolitej i Polski powojennej w XIX- XXI wieku - Ryboly - 2012.
Іерэй Мікалай Іаанавіч Яхантаў -15.01.1908
Нарадзіўся ў Кастрамской губерні.
-25.11.1896 - псаломшчык Стэфанаўскай царквы г.Кастрама.
25.11.1896-20.09.1898 - псаломшчык царквы Узьнясеньня Гасподняга с.Новабярозава Бельскага п-та Гарадзенскай губ-ні.
20.09.1898-6.11.1903 - дыякан на вакансіі псаломшчыка Свята-Георгіеўскай царквы м.Шадава Шавельскага п-та Ковенскай губ-ні.
6.11.1903-15.01.1908 - настаяцель Рызапалажэнскай царквы в.Блошнікі.
14.11.1903 - рукапаложаны ў сан сьвятара.
1.03.1904-15.01.1908 - законанастаўнік Блошнікскага народнага вучылішча.
Памёр 15.01.1908 года. Пахаваны ля царквы в.Блошнікі.
Жонка - Марыя.
Сын - Мікалай 6.05.1874-17.12.1918, Перм; ЛДС - 1896; сьвятар - Казяны, Перм, кананізаваны як сьвятапакутнік.
Дачка - Алена, скончыла Віленскае жаночае духоўнае вучылішча.
Дачка - Надзея Зыбайла 19.07.1888-1956, Гайнаўка Польшча, жонка сьвятара Антонія Зыбайла (Блошнікі, Польшча).
Крыніцы інфармацыі:
Літоўскія епархіяльныя ведамасьці 1896-1909;
Кастрамскія епархіяльныя ведамасьці №24 1896.
Мітрафорны протаіерэй Іаан Уладзіміравіч Камінскі
7.05.1928-6.09.2015
Нарадзіўся 7.05.1928 года ў сям’і царкоўнага старасты в.Порплішча Докшыцкага п-та.
1946 - скончыў 7-гадовую школу ў в.Порплішча.
1950 - скончыў Менскую духоўную семінарыю.
4.10.1950 - рукапаложаны ў сан дыякана.
8.10.1950 - рукапаложаны ў сан сьвятара Піцірымам (Свірыдавым), архіепіскапам Менскім і Беларускім.
8.10.1950-17.01.1952 - настаяцель Георгіеўскай царквы в.Тумілавічы Докшыцкага р-на.
17.01.1952-21.06.1956 - настаяцель царквы Свяціцеля Мікалая Цудатворцы в.Блошнікі.
21.05.1952-21.06.1956 - сьвятар Петра-Паўлаўскай царквы в.Празарокі ( Глыбоцкі р-н).
21.06.1956-1968 - настаяцель царквы А.Неўскага в.Верцялішкі Шчучынскага р-на.
1966-1968 - сьвятар Свята-Уладзімірскай Занёманскай царквы г.Гародня.
1968-2005 - настаяцель Свята-Міхайлаўскай царквы (потым кафедральнага сабора) г.Мазыр.
2005 - прылічаны за штат.
Памёр 6.09.2015 года. Пахаваны на тэрыторыі Петра-Паўлаўскай царквы г.Светлагорск. Адпявалі - епіскап Гомельскі Стэфан і сьвятары Тураўскай і Гомельскай епархій.
Узнагароды:
- набедраннік,
1955 - скуфья (да Пасхі),
- нададзены сан протаіерэя,
6.06.2011 - Ордэн князя Данііла Маскоўскага 1 ступені,
- мітра,
- духаўнік Тураўскай епархіі.
Жонка - Людміла Ігнацьеўна Пілімон, вянчалісь у 1950 годзе.
Сын - Георгій 10.04.1953, протаіерэй - Калінкавічы.
Крыніцы інфармацыі:
Іерэй Уладзімір Гарыдавец: інтэрнет-даведнік ”Лёсы праваслаўнага духавенства і міран Віцебшчыны(1917-1990)”
Царкоўнае слова №20 2006;
http://www.eparhiya.by/1414-otoshel-ko-gospodu-stareyshiy-klirik-belorusskoy-pravoslavnoy-cerkvi-protoierey-ioann-kaminskiy.html;
http://www.turov.by/news/2015/09/07.
Іерэй Леў Станіслававіч (Стэфанавіч) Філіповіч
1825-31.12.1892
Нарадзіўся ў 1825 годзе ў сям’і дзячка царквы м.Маладэчна.
1849 - скончыў Літоўскую духоўную семінарыю.
1850 - рукапаложаны ў сан сьвятара.
1850-1856 - настаяцель Рызапалажэнскай царквы в.Блошнікі.
1863-25.01.1866 - настаяцель Свята-Георгіеўскай царквы в.Сітцы (сёньня Докшыцкі р-н).
1866-1892 - настаяцель Свята-Успенскай царквы м.Дабутава Свянцянскага п-та.
1892 - прылічаны за штат.
Памёр 31.12.1892 года. Пахаваны 2.01.1893 на царкоўным цьвінтары м.Дабутава; адпявалі сьвятары: Мікалай Кустаў (Засьвір), Антоній Сцяпура (Святляны), Міхаіл Красоўскі (Спягла), Канстанцін Акуліч (Маркава).
Узнагароды і асаблівыя адзнакі:
- крыж і медаль у памяць вайны 1853-56гг,
- набедраннік,
1863-1864 - Мядзельскі віцэ-благачынны,
- медаль у памяць уціхамірваньня паўстаньня 1863-64гг.,
19.01.1870-1876 - духаўнік Свянцянскага благачыньня,
15.04.1872 - скуфья,
16.04.1877 - камілаўка.
Бацька - Станіслаў Ігнацьевіч 1794 г.н., дзячок царквы м.Маладэчна.
Маці - Марцыяна 1794 г.н.
Брат - Іаан 1819-2.01.1890, Рускае Сяло Свянцянскага п-та, сьвятар - Ажуны Вілейскага п-та, Рускае Сяло.
Брат - Вікенцій 1827 г.н., псаломшчык - Забор’е.
Жонка - Стэфаніда Мікалаеўна, 1831-29.10.1877, Арцюхскія могілкі.
Дзеці:
1)Стэфаніда Баярчук 1859 г.н., жонка Кліменція Дарафеевіча Баярчука (1854 г.н) - настаўніца Дабутаўскага народнага вучылішча (вянчалісь 16.05.1877 у царкве м.Дабутава).
2)Аляксандр 1864-20.12.1866 Дабутава.
3)Алена Мацэеўская 1.12.1869, жонка двараніна Эдуарда Паўлавіча (1862 г.н.), вянчалісь 2.02.1892 у царкве м.Дабутава.
4)Леў 11.11.1871-16.01.1874, Дабутава.
5)Уладзімір 1.04.1873
6)Елізавета, у 1903 годзе памочніца наглядчыцы 2-га дзіцячага прыюта г.Вільня.
Крыніцы інфармацыі:
Літоўскія епархіяльныя ведамасьці 1863-1893;
Метрычныя кніжкі царквы в.Цвеціна 1851-1856;
Метрычныя кніжкі царквы м.Дабутава 1866-1893;
Дзяніс Лісейчыкаў. Сьвятар у беларускім соцыуме: прасапаграфія ўніяцкага духавенства 1596-1839 гг. - Менск: Беларусь, 2015.
Іерэй Міхаіл Васільевіч Карандзей 24.08.1929-17.10.1991
Нарадзіўся 24.08.1929 года ў в.Ліпчыкі Ветрынскага р-на.
З 1936 года жыў у г.Полацку.
1941-1944 - панамар у Сафійскім Саборы г.Полацка.
1944 - вывезены немцамі ў Нямеччыну, вярнуўся ў кастрычніку 1945 года.
1946 - скончыў курсы кіроўцаў (вадзіцелей) у Полацку.
1946-1950 - працаваў кінамеханікам і матарыстам у Полацкім раённым аддзеле кінафікацыі.
1950-1953 - начальнік Шаркоўшчынскага раённага аддзела кінафікацыі.
1953-1958 - кінамеханік у Полацкім раённым аддзеле культуры.
1958-1961 - працаваў на чыгуначнай станцыі ў г.Полацку.
1961-1978 - кінамеханік у Полацкім доме санітарнай асьветы, узнагароджаны медалём ”За працоўныя заслугі”, прысвоена званне ”Лепшы кінамеханік БССР”, занесены на абласную Дошку гонару.
1968 - скончыў вячэрнюю СШ у г.Полацку.
1978 - рукапаложаны ў сан дыякана.
1978-1981 - дыякан Казанскай царквы г.Віцебска.
1978-1984 - вучоба на завочным аддзяленьні Маскоўскай духоўнай семінарыі.
1981 - рукапаложаны ў сан сьвятара.
16.08.1981-24.06.1986 - настаяцель царквы Свяціціцеля Мікалая Цудатворцы в.Калінавая.
24.06.1986-24.02.1988 - настаяцель Спаса-Еўфрасіньеўскай царквы г.Полацк.
24.02.1988-10.01.1990 - настаяцель Свята-Ільінскай царквы г.Ворша.
10.01.1990-17.10.1991 - настаяцель царквы Праабражэньня Гасподняга в.Шпакоўшчына Полацкага р-на.
Памёр 17.10.1991 года. Пахаваны на могілках в.Шпакоўшчына.
Брат - Антоній 16.08.1927-13.10.1998, Пліса, протаіерэй - Забор’е, Пліса.
Крыніцы інфармацыі:
Іерэй Уладзімір Гарыдавец: інтэрнет-даведнік ”Лёсы праваслаўнага духавенства і міран Віцебшчыны(1917-1990)”.
Іерэй Сергій Пятровіч Мушкат 26.12.1959
Нарадзіўся 26.12.1959 года ў в.Абруб-Беразвецкі Глыбоцкага р-на.
1975 - скончыў сярэднюю школу.
1975-1979 - вучоба ў Гарадоцкім саўгасе-тэхнікуме.
1979-1981 - служба ў арміі.
1981-1986 - працаваў аўтамеханікам.
13.07.1986 - рукапаложаны ў сан дыякана Філарэтам (Вахрамеевым), мітрапалітам Менскім і Беларускім у Свята-Духавым кафедральным саборы г.Менска.
20.07.1986 - рукапаложаны ў сан сьвятара мітрапалітам Філарэтам у кафедральным саборы г.Менска.
26.07.1986 - настаяцель царквы Свяціцеля Мікалая Цудатворцы в.Калінавая.
-ня служыў па стану здароў’я.
-26.04.1990 - працаваў аўтамеханікам і інжынерам у саўгасе”Азярцы”.
26.04.1990 - настаяцель царквы Свяціцеля Мікалая Цудатворцы в.Калінавая.
Адмовіўся ад сьвятарства і працаваў на розных пасадах у саўгасе ”Азярцы”.
Крыніцы інфармацыі:
Іерэй Уладзімір Гарыдавец: інтэрнет-даведнік ”Лёсы праваслаўнага духавенства і міран Віцебшчыны (1917-1990)”;
Журнал Маскоўскай Патрыярхіі 1986-1987.
Мітрафорны протаіерэй Анатолій Якаўлевіч Каляда 5.09.1950
Нарадзіўся 5.09.1950 года ў сям’і сьвятара в.Рубель Столінскага р-на.
1967 - скончыў СШ у в.Вялемічы Столінскага р-на.
1971 - скончыў фізіка-матэматычны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута і завочна Маскоўскі народны інстытут мастацтваў па класе акардэона.
1971-1972 - настаўнік фізікі і матэматыкі ў СШ в.Аздамічы і в.Рубель Столінскага р-на.
1972-1973 - служба ў арміі.
1973 - застаўся працаваць у воінскай часці г.Ліепая Латвія.
1974-1976 - настаўнік фізікі ў СШ №2 г.Ліепая.
1976-1979 - старэйшы выкладчык фізікі ў Рыжскім педагагагічным універсітэце.
1980 - галоўны энергетык у зверасаўгасе ”Гробіня” Ліепайскага р-на.
17.10.1980 - рукапаложаны ў сан дыякана.
19.10.1980 - рукапаложаны ў сан сьвятара Філарэтам (Вахрамеевым), мітрапалітам Менскім і Беларускім у Мікалаеўскай царкве г.Навагрудка.
9.12.1980-10.08.1981 - настаяцель царквы Свяціцеля Мікалая Цудатворцы в.Блошнікі.
10.08.1981-24.12.1982 - настаяцель царквы Праабражэньня Гасподняга г.Чашнікі.
24.12.1982-6.10.1986 - настаяцель царквы Святой Ганны г.Стоўбцы Менскай вобласьці.
2008 - скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію (кандыдат багаслоў’я).
6.10.1986 - служыць сёньня - настаяцель царквы благавернага князя Аляксандра Неўскага г.Патсдам Нямеччына.
Узнагароды:
1993 - Ордэн Святога князя Данііла Маскоўскага ІІІ ступені,
1996 - Патрыяршая грамата,
1997- наперсны крыж з упрыгожваньнямі,
2000 - Ордэн Святога князя Уладзіміра ІІІ ступені,
2000 - Грамата Патрыяршага Экзарха ўсей Беларусі,
2004 - мітра,
2005 - Грамата архіепіскапа Берлінскага і Германскага,
2006 - Патрыяршая грамата,
2010 - Ордэн Святога князя Уладзіміра ІІ ступені,
2012 - служэньне літургіі з адчыненнымі царскімі вратамі “да Херувімскай”,
2013 - Грамата Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Бацька - Іакаў Грыгор’евіч 6.09.1919-20.01.1996, Глыбокае; мітрафорны протаіерэй - Браслаў.
Маці - Тацьяна Грыгор’еўна 5.03.1922-6.06.2004, Глыбокае.
Брат - Іаан 27.08.1947-20.09.1984, Глыбокае; дыякан - Глыбокае.
Брат - Мікалай 19.05.1959, протаіерэй - Паставы, Віцебск.
Сын - Данііл 11.02.1975, дыякан - Патсдам.
Крыніцы інфармацыі:
Іерэй Уладзімір Гарыдавец: інтэрнет-даведнік ”Лёсы праваслаўнага духавенства і міран Віцебшчыны(1917-1990)”.
Протаіерэй Васілій Іаанавіч Бяляеў 1.01.1874-1952.
1888 - скончыў Віцебскае духоўнае вучылішча -2 разрад.
1894 - скончыў Віцебскую духоўную семінарыю - 1 разрад.
16.06.1894-6.08.1895 - псаломшчык царквы Прападобнай Еўфрасініі Полацкай м.Росіца Дрыссенскага п-та.
6.08.1895 - рукапаложаны ў сан дыякана.
6.08.1895-31.10.1896 - дыякан на вакансіі псаломшчыка царквы м.Росіца.
31.10.1896-20.08.1903 - настаяцель Рызапалажэнскай царквы в.Блошнікі.
14.11.1896 - рукапаложаны ў сан сьвятара Іеранімам (Экзэмплярскім), архіепіскапам Літоўскім і Віленскім.
20.08.1903-02.1921 - настаяцель Свята-Ільінскай царквы в.Ігуменава (сёньня Шкунцікі Шаркоўшчынскага р-на).
02.1921-16.05.1927 - настаяцель царквы Архангела Міхаіла Сніпішкі (р-н г.Вільня).
1925-1936 - у кліры царквы Свяціцеля Мікалая Цудатворцы г.Вільня.
16.05.1927-17.11.1928 - настаяцель царквы Свяціцеля Мікалая Цудатворцы г.Вільня.
1947 - настаяцель Свята-Троіцкай царквы г.Вількамір Летува.
- прылічаны за штат.
Памёр ў 1952 годе. Пахаваны на могілках г.Горадня.
Узнагароды і асаблівыя адзнакі:
19.03.1904 - набедраннік,
2.04.1911 - скуфья,
1.03.1912-1916 - духаўнік Дзісненскага благачыньня,
10.04.1916 - камілаўка,
да 1926 - нададзены сан протаіерэя,
1926-1929-1936 - благачынны акругі Вільня-Трокі,
25.11.1896-1.03.1903 - законанастаўнік Празароцкага народнага вучылішча.
18.01.1897-1.03.1903 - законанастаўнік Блошнікскага народнага вучылішча.
14.12.1903-1916 - законанастаўнік Ігуменскага народнага вучылішча.
Жонка - Сафія Іванаўна Афонская, 18.06.1874 г.н., дачка сьвятара Лявонпаль, Пліса; вянчалісь 2.06.1895 у царкве в.Лявонпаль.
Дачка - Любоў 12.06.1896 г.н.
Дачка - Вера 13.03.1898 г.н., настаўніца Вінаградскага народнага вучылішча (у 1916 годзе).
Сын - Сергій, 24.09.1900-29.07.1970, Вільня; протаіерэй - Віленская епархія.
Сын - Уладзімір, 4.06.1903-16.03.1990, Вільня, Архіепіскап Віленскі і Літоўскі -Віктарын.
Сын - Мікалай 4.12.1908 г.н.
Дачка - Надзея 17.06.1911 г.н.
Крыніцы інфармацыі:
Полацкія епархіяльныя ведамасьці 1888-1896;
Літоўскія епархіяльныя ведамасьці 1896-1916;
Метрычныя кніжкі царквы в.Ігуменава 1916-1921;
Кліравыя ведамасьці царквы м.Пліса 1904;
G.Sosna -Hierarchia i kler kościoła prawosławnego w granicach II Rzeczypospolitej i Polski powojennej w XIX- XXI wieku - Ryboly - 2012;
Алфавітны спіс сьвятароў і царкоўнаслужыцеляў Віленскай епархіі за 1933 год;
Кліравыя ведамасьці царквы в.Ігуменава 1916.
Протаіерэй Канстанцін Антонавіч Каляда 16.09.1949
Нарадзіўся 16.09.1949 года ў в.Рубель Столінскага р-на.
1967 - скончыў Драгічынскае СПТВ-29.
1968-1970 - служба ў арміі.
1970-1979 - працаваў у калгасе в.Рубель.
1979-1981 - праца кіроўцам у аўтабазе.
- вучоба ў Маскоўскай духоўнай семінарыі (адзін курс).
12.07.1981 - рукапаложаны ў сан дыякана.
19.07.1981 - рукапаложаны ў сан сьвятара.
1981-1984 - сьвятар у Іванаўскай вобласьці.
1984-16.01.1990 - настаяцель Крыжаўздзьвіжанскай царквы с.Сухаполь Пружанскага р-на.
16.01.1990 - служыць сёньня - настаяцель Петра-Паўлаўскай царквы в.Празарокі.
2011 - служыць сёньня - настаяцель царквы Свяціціцеля Мікалая Цудатворцы в.Калінавая.
Узнагароды:
- нададзены сан протаіерэя,
26.04.2011 - наперсны крыж з упрыгожваньнямі,
2011 - паліца,
2018-
Крыніцы інфармацыі:
Іерэй Уладзімір Гарыдавец: інтэрнет-даведнік ”Лёсы праваслаўнага духавенства і міран Віцебшчыны (1917-1990)”.
Протаіерэй Сергій Сергіевіч Дударонак
14.10.1933-20.01.2014
Нарадзіўся 14.10.1933 года ў в.Тупічына (сёньня Мёрскі р-н).
1951 - скончыў 7-гадовую школу.
1952-1955 - служба ў арміі.
1955-1956 - вучоба ў школе майстроў-будаўнікоў г.Полацк.
1956-1962 - майстар і брыгадзір на будаўніцтве г.Новаполацка.
1962-1972 - брыгадзір-мантажнік у будаўнічых арганізацыях г.Новаполацк.
1964-1967 - вучоба на завочным аддзяленьні Саратаўскага тэхнікума мантажнікаў.
1972-1984 - прараб у г.Новаполацку.
20.09.1984-22.11.1986 - панамар Спаса-Еўфрасіньеўскай царквы г.Полацк.
22.11.1986 - рукапаложаны ў сан дыякана Філарэтам (Вахрамеевым), мітрапалітам Менскім і Беларускім у кафедральным Свята-Духавым саборы г.Менска.
22.11.1986-10.02.1990 - настаяцель царквы Свяціцеля Мікалая Цудатворцы в.Калінавая.
29.11.1986 -- рукапаложаны ў сан сьвятара мітрапалітам Філарэтам у кафедральным саборы г.Менска.
10.02.1990-3.05.1990 - настаяцель Спаса-Еўфрасіньеўскай царквы г.Полацк.
3.05.1990 - 2-гі сьвятар Спаса-Еўфрасіньеўскай царквы г.Полацк.
2011-20.01.2014 - сьвятар царквы іконы Божай Маці "Нечаянная Радасць" г.Новаполацк.
Памёр 20.01.2014 года. Пахаваны 22.01. на могілках Свята-Еўфрасіньеўскага манастыра.
Крыніцы інфармацыі:
Іерэй Уладзімір Гарыдавец: інтэрнет-даведнік ”Лёсы праваслаўнага духавенства і міран Віцебшчыны(1917-1990)”.
Дата заснаваньня прыхода невядомая. У 1772 годзе існавала ўніяцкая царква Галубіцкага дэканату. У 1839 годзе адбылось ўз’яднаньне ўніятаў з праваслаўнымі і царква Палажэння Рызы Прасвятой Багародзіцы ва Улахерне в.Блошнікі адносілась да Паддзісненскага благачыньня Беларускай епархіі. У 1840 годзе на сродкі памешчыкаў, якія жылі на тэрыторыі прыхода, царква была перабудавана. У 1842 годзе Дзісненскі павет быў далучаны да Віленскай губерні і доўгі час у прыходскім жыцьці істотных змен не адбывалася. 5 ліпеня 1905 года з ініцыятывы мясцовага сьвятара Мікалая Яхантава пачалось будаўніцтва новай каменнай царквы Свяціцеля Мікалая Цудатворцы. Пасьля смерці айца Мікалая працай на будоўлі храма кіраваў іерэй Антоній Зыбайла і 20.07.1910 царква была асьвечана.
Царква ў Блошніках ніколі не зачынялась, але ў 1964 годзе вёску перайменавалі ў Калінавая. Тым не меньш, да пачатку 1980-х царква афіцыйна узгадваецца ў в.Блошнікі. На жаль, прыход застаўся нешматлікім і абслугоўваецца сьвятарамі з другіх цэркваў.
|
|
|
Веснік Віленскага Свята-Духаўскага брацтва №11 1916. 6.08.1916 архіепіскап Ціхан (Беллавін) у Блошніках. |
|
|
|
Веснік Віленскага Свята-Духаўскага брацтва № 20 1909. 30.05.1909 архіепіскап Нікандр (Малчанаў) у Блошніках. |
|
Веснік Віленскага Свята-Духаўскага брацтва № 19 1913. 25.08.1913 архіепіскап Елеўферый (Богаяўленскі) у Блошніках. |
|
ЛЕВ №43 1897 |
|
ЛЕВ №36 1900 |
|
ЛЕВ №24 1894 |
|
Протаіерэй Уладзімір Грыгор’евіч Сіняўскі |
|
|
Іерэй Міхаіл Васільевіч Карандзей |
З біяграфіі |
|
Протаіерэй Сергій Сергіевіч Дударонак |
|
|
Протаіерэй Аляксандр Карандзей |
Протаіерэй Аляксандр Карандзей |
|
Протаіерэй Анатолій Іваноў |
|
|
Мітрафорны протаіерэй Анатолій Якаўлевіч Каляда |
Мітрафорны протаіерэй Анатолій Якаўлевіч Каляда |
|
Некралог іерэю Іакаву Смірнову |
|
Метрычная кніга царквы м. Дубатава. 1892 год |
Іерэй Іосіф Пятровіч Паляк 1893
Нарадзіўся ў в.Вялікае Сяло Дзісненскага п-та (сёньня - Шаркоўшчынскі р-н).
1911 - здаў экзамены на званне псаломшчыка.
8.11.1912-1.11.1914 - псаломшчык царквы в.Вішнева Ашмянскага п-та.
1.11.1914-1918 - служба ў арміі.
1918-1940 - псаломшчык царквы Святога Апостала Андрэя Першазваннага в.Андроны (сёньня - Пастаўскі р-н).
1940-9.02.1954 - псаломшчык Ільінскай царквы в.Шкунцікі (Шаркоўшчынскі р-н).
9.02.1954 - рукапаложаны ў сан сьвятара.
9.02.1954-4.08.1961 - настаяцель Свята-Успенскай царквы в.Кавалі Глыбоцкага р-на.
1959 - скончыў Ленінградскую духоўную семінарыю (завочны сектар).
4.08.1961-03.1962 - настаяцель царквы Святога прападобнага Сергія Раданежскага в.Лескавічы Шумілінскага р-на.
29.08.1961-1962 - настаяцель царквы Святой Жываначальнай Троіцы в.Астроўна Бешанковіцкага р-на.
21.06.1962-4.12.1966 - настаяцель царквы Свяціцеля Мікалая Цудатворцы в.Блошнікі.
14.12.1966-30.10.1968 - настаяцель Пакроўскай царквы в.Асінагарадок Пастаўскага р-на.
30.12.1968 - прылічаны за штат з прадастаўленьнем пенсіі.
Пахаваны на могілках в.Вялікае Сяло.
Сын - Мікалай, сьвятар - Ажуны, Паставы.
Крыніцы інфармацыі:
Іерэй Уладзімір Гарыдавец: інтэрнет-даведнік ”Лёсы праваслаўнага духавенства і міран Віцебшчыны (1917-1990)”.
|
Іерэй Іосіф Пятровіч Паляк |
Источник информации:
Стренковский С.П. Священно- и церковнослужители православных приходов Лидского и Ошмянского уездов в XIX - начале XX века, стр.286.